<?xml version="1.0" encoding="windows-1251"?>
<FictionBook xmlns="http://www.gribuser.ru/xml/fictionbook/2.0"
  xmlns:l="http://www.w3.org/1999/xlink">
  <description>
  <title-info>
   <genre>prose_rus_classic</genre>
   <author>    
    <first-name>Франтишек</first-name>
    <last-name>Богушевич</last-name>
   </author>
   <src-lang>ru</src-lang>
   <book-title>Сведка (на белорусском языке)</book-title>
   <lang>ru</lang>
  </title-info>
  <document-info>
   <author>
    <nickname>rusec</nickname>
    <email>lib_at_rus.ec</email>
   </author>
   <program-used>LibRusEc kit</program-used>
   <date value="2013-06-10">2013-06-10</date>
   <id>Mon Jun 10 22:18:33 2013</id>
   <version>1.0</version>
  </document-info>
 </description>
 <body>
<title><p>Богушевич Франтишек</p>
<p>Сведка (на белорусском языке)</p></title> 
<section>
<p>Францiшак Багушэвiч </p>
<p>Сведка </p>
<p>У нядзелю ранюсенька заходзiць да мяне Панасюк. Тое ды сёе, а потым кажа: "У тую суботу каб быў ты ў воласцi ў сведкi на суд". - "Як у сведкi, дык у сведкi. Хоць я нiчым нiчога, казаў той, нiколi нiкому". </p>
<p>Прыходжу - сядзяць. Я зiрк - i ён тут, наш Бартак храмы. </p>
<p>Пытаюць суддзi: "А ты што знаеш аб гэтым дзеле?" </p>
<p>"Чаму, кажу я, не знаю? Ведама, усё, казаў той, знаю". </p>
<p>"Ну дык кажы". </p>
<p>"Як казаць, кажу, дык i скажу ўсё. Так i так, кажу, у мяне, кажу, Каруська (гэта жонка мая) надта, гадзiна, рана ўстае. Так якасьць пасля Пятра, якраз пасля нядзелi, чуць зорачка занялася, яшчэ навет i дзяркач на балоце нi разу не дзёрнуў, калi яна прыходзе да мяне i будзiць: "Юзук, Юзук!" - Цi ты, кажу, здурэла, цi што якое? Гэта ж, кажу, нядзеля. "Гэта, - яна кажа, - учора была нядзеля". Я схамянуўся: праўда, учора! Як так, дык так. "Iдзi ж ты, - кажа, касiць на Лабок". А той Лабок, каб ваша ведалi, - дык чысты лабок. Як пойдзеш касiць, дык сцiмбiркi толькi дзылiнкаюць ля касы ды казельчыкi скачуць, а сена толькi, сколькi валасоў вунь на галаве ў пана суддзi (адзiн лысы быў)". </p>
<p>"Ну, ну, - той кажа, - да дзела гавары! Цi вiдзеў?" </p>
<p>"Вiдзеў, кажу, чаму не вiдзець? Святлюсенька стала, покi расчухаўся. Вот расчухаўся, пайшоў пад свiран - узяць бы касу, а касы нямаш: сюды - нямаш, туды - нямаш! Нiяк не спомню, гдзе дзеў. Аж я гэта, як рэзаў барана яшчэ з восенi, ды ўткнуў у сцяну, дык яе там цi ржа пабiла, цi мышы вышчарбiлi. Давай я яе кляпаць, а яна - давай крышыцца. Кляпаў-кляпаў, кляпаў-кляпаў... Вiджу нiчога не будзе, пара палуднаваць. Папалуднаваў, праўда - Каруська кiслага малака дала крышку, а ў нас перадойка гэты год была, казалi, палявала, а цялiцца - не цялiлася. Пад'еўшы трошкi, думаю: падбягу да Барткi храмога, вот i ён тут, не дасць салгаць, - пазычу касу. - Покi тое ды сёе, туды ды сюды, калi i сонечка стала хавацца. Прыляцеў да Барткi храмога (а ён сусед), калi яго няма. Косiць, кажуць, тыкi ж на Лабку (i ў яго такiя ж сцiмбiркi); калi я слова сказаць, i Бартак тыц у хату, - i зараз пацямнела. Мы сабе аб тым ды аб сiм, а пасля таго я пашоў дахаты вячэраць. Як дзiсь помню, еў зацiрку з малаком. Дык чаму ж я не знаю? Усё знаю". </p>
<p>"А вiдзеў ты (пытаюць суддзi), як Пятрук Сушка Бартку бiў?" </p>
<p>"Калi?" - пытаю. </p>
<p>"Да тагды, як тое было?" </p>
<p>"Не ведаю", - кажу. </p>
<p>"Якi ж ты сведка?" </p>
<p>"Але, кажу, якi ж я сведка?" </p>
<p>I пашоў дахаты. </p>
<p>А, праўда, па дарозе зайшоў да Бэрчыхi. А больш, дальбо, нiчога не ведаю. </p>
</section>
</body>
</FictionBook>
