<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?>
<FictionBook xmlns="http://www.gribuser.ru/xml/fictionbook/2.0" xmlns:l="http://www.w3.org/1999/xlink">
 <description>
  <title-info>
   <genre>poetry</genre>
   <author>
    <first-name>Сяргей</first-name>
    <last-name>Грахоўскі</last-name>
   </author>
   <book-title>Табе зайздросціць сонца</book-title>
   <annotation>
    <p>Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.</p>
   </annotation>
   <date></date>
   <coverpage>
    <image l:href="#cover.jpg"/></coverpage>
   <lang>be</lang>
  </title-info>
  <document-info>
   <author>
    <nickname>9cbka</nickname>
    <home-page>vk.com/belinbook</home-page>
   </author>
   <program-used>calibre 2.43.0, FictionBook Editor Release 2.6.6</program-used>
   <date value="2016-03-25">1.2.2016</date>
   <src-url>http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=25503</src-url>
   <id>2EC341BC-973B-4085-8AA9-22EB6F9D3020</id>
   <version>1.01</version>
  </document-info>
  <publish-info>
   <book-name>Табе зайздросціць сонца</book-name>
   <publisher>Дзяржвыд БССР</publisher>
   <city>Мінск</city>
   <year>1963</year>
  </publish-info>
 </description>
 <body>
  <section>
   <title>
    <p>Сяргей Грахоўскі</p>
    <p>Табе зайздросціць сонца</p>
   </title>
   <p>Вершы</p>
   <empty-line/>
   <p>Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Табе зайздросціць сонца. Вершы. Мінск. Дзяржвыд БССР, 1963.</p>
   <p>Copyright © 2013 by Kamunikat.org </p>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>ВЕРА</p>
   </title>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>КАЛЯНДАР</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Перада мной настольны каляндар.</v>
     <v>Успамінаю дні, сустрэчы, даты,</v>
     <v>I я, нібыта часу уладар,</v>
     <v>Заместа будняў бачу толькі святы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Чырвонай фарбай мечу кожны дзень</v>
     <v>У маі, ліпені i ў жніўні,</v>
     <v>I чую, як ступаюць па градзе</v>
     <v>I як бушуюць радасныя ліўні.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Іграе ў трубах срэбраны аркестр,</v>
     <v>Грыміць па даху выбеленай хаты,</v>
     <v>I яблыні, як тысячы нявест,</v>
     <v>Куды ні глянь, спяшаюцца на свята.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дачушка, плацце белае надзень—</v>
     <v>Хіба ж не свята цёплы майскі дзень?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Гартаю каляндар наадварот,</v>
     <v>I кожны дзень жыве са мною побач —</v>
     <v>То зарыпіць вазамі ля варот,</v>
     <v>То жытам зазвініць вышэйшай пробы,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>То волжскаю плацінай загудзе,</v>
     <v>То паляціць у бездані сусвету,</v>
     <v>То яблыкам даспелым упадзе,</v>
     <v>То зноў адправіць новую ракету,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пастукаецца радасным лістом,</v>
     <v>Атуліць светлай ласкай маладосці</v>
     <v>I на світанні прыйдзе ў кожны дом</v>
     <v>Найлепшым другам i чаканым госцем,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>То жаніха у сваты прывядзе.</v>
     <v>Хіба ж не свята кожны новы дзень?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Гартаю каляндар. Мінаюць дні,</v>
     <v>Пражытыя, але заўжды жывыя:</v>
     <v>У вокнах загараюцца агні,</v>
     <v>Сыходзяцца дарогі крыжавыя</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I не разыдуцца, агні не дагараць,</v>
     <v>Пад ix святло збяруцца нашы дзеці</v>
     <v>I нас ні ў чым не будуць дакараць,</v>
     <v>Бо мы жывём не дарам на планеце.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сваёй любові шчодрыя дары</v>
     <v>Мы аддаём, не ведаючы меры,</v>
     <v>I кожны дзень ва ўсе календары</v>
     <v>Увойдзе датай мужнасці i веры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зямля імчыцца з захаду на ўсход.</v>
     <v>Хіба ж не свята кожны новы год?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ідуць, ідуць наступныя гады,</v>
     <v>A колькі ix у кожнага ў запасе?</v>
     <v>Напэўна, столькі, каб мае сляды</v>
     <v>Убачылі на Месяцы i Марсе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Напэўна, хопіць сілы, каб дажыць</v>
     <v>I ўсё зрабіць, накрэсленае намі,</v>
     <v>I песню самую найлепшую злажыць</v>
     <v>Аб нашай тройчы здзейсненай праграме</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Гартаю каляндар. За годам год</v>
     <v>Ідуць гады у год васьмідзесяты:</v>
     <v>На полюсе растаў адвечны лёд,</v>
     <v>I ўся зямля сваё святкуе свята.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Унучка, плацце белае надзень:</v>
     <v>Сягоння свята. Свята кожны дзень.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Лістапад 1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЗЯЛЁНАЯ КНІГА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я з маленства чытаю зялёную кнігу,</v>
     <v>Як отаронкі, гартаю лугі i палі,</v>
     <v>Што шумяць, шапацяць i гамоняць паціху</v>
     <v>I складаюць адвечную песню зямлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я гляджу на зялёнае рослае жыта,</v>
     <v>На крутыя мурожныя ў лузе стагі</v>
     <v>I сябе папракаю, што многа пражыта,</v>
     <v>А куды ні зірнеш — застаюцца даўгі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Колькі я не ўзараў, не скасіў, не пасеяў,</v>
     <v>Колькі я не праклаў пуцявін i дарог,</v>
     <v>I не вытаптаў сцежак па золкай расе я,</v>
     <v>А за сорак гадоў колькі вытаптаць мог!</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Можа рана адбіўся ад поля i дому,</v>
     <v>Не паверыў сапраўднаму лесу свайму,</v>
     <v>Можа песні мае не патрэбны нікому,</v>
     <v>Можа толькі спяваю сабе аднаму.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я сябе вінавачу, суджуся з сабою,</v>
     <v>Я палёгкі ніколі нідзе не прашу</v>
     <v>I, не здолеўшы вытрымаць першага бою,</v>
     <v>Зноў да раніцы новыя вершы пішу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>30. VIII 1960 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ДУБОВЫ ЛІСТ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе,</v>
     <v>Дарогі — у ячменнай пацярусе.</v>
     <v>Дубовы ліст, у жылхах i ў расе,</v>
     <v>Мне нагадаў абрысы Беларусі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яго мая кранаецца рука,</v>
     <v>А ён нібыта выкаваны з броні,</v>
     <v>I жылка кожная дубовага лістка</v>
     <v>Злілася з кожнай жылкай на далоні.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НАЧЛЕГ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ці многа патрэбна старому каню?</v>
     <v>Наскубся i спутаны стаў ля агню.</v>
     <v>Касцёр дагарае, i прысак ачах,</v>
     <v>Агеньчык мільгае у цьмяных вачах,</v>
     <v>На доўгую грыву раса асядае,</v>
     <v>I нават чуваць, як трава маладая</v>
     <v>З зямлі прабіваецца, цёплай i волкай,</v>
     <v>I пахне сасоннік празрыстаю смолкай.</v>
     <v>Курыцца туман над палянай лясною,</v>
     <v>I дрэмлецца добра у лесе вясною.</v>
     <v>На цёплым кажусе, на першым начлезе,</v>
     <v>Мне сніцца — лясун на алешыну лезе,</v>
     <v>Трымае ў руках сукаватую палку</v>
     <v>I з возера кліча дадому русалку.</v>
     <v>У лёгкім тумане, пад месяцам сінім,</v>
     <v>Яна адгукаецца крыкам гусіным,</v>
     <v>На бераг выходзіць, расчэсвае косы,</v>
     <v>А з ix, нібы ягады, падаюць росы.</v>
     <v>Скаціліся росы, як дзве журавіны,</v>
     <v>На белыя грудзі знаёмай дзяўчыны,</v>
     <v>I голас знаёмы я чую спрасоння,</v>
     <v>Што піць паскакалі да возера коні.</v>
     <v>Я вочы расшлюшчыў — ля дзікай ігрушы</v>
     <v>Бялявыя косы начлежніца сушыць.</v>
     <v>— Каму ты у сне усміхаўся сягоння? —</v>
     <v>Пытае яна i глядзіць з-пад далоні.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПЕРШАЕ КАХАННЕ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я першую каханую сваю</v>
     <v>Не зваў на «ты», не цалаваў, не песціў,</v>
     <v>Я рады быў, што побач пастаю,</v>
     <v>I сам не свой ішоў на тое ж месца,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзе толькі што смяялася яна,</v>
     <v>Дзе толькі што яе ляжалі рукі.</v>
     <v>I першага кахання навіна</v>
     <v>Была пачаткам радасці i мукі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я сніў яе, а потым, як у сне,</v>
     <v>Убачыў: каля нашага паркана</v>
     <v>Яна ішла, мінаючы мяне,</v>
     <v>Не бачачы, што побач закаханы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яна прайшла, як сонечны прамень,</v>
     <v>Над часам, над разлукай, над вайною.</v>
     <v>У самы цяжкі i суровы дзень</v>
     <v>Яна была, здавалася, са мною.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я думаў: ёй заўжды семнаццаць год,</v>
     <v>Яна у сне ўяўлялася такою,</v>
     <v>Што ад вачэй любы растане лёд</v>
     <v>I сэрца больш не будзе мець спакою.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I вось сустрэў каханую сваю:</v>
     <v>Знаёмы твар, але патухлі вочы;</v>
     <v>Не, гэта не яна, яе не пазнаю,</v>
     <v>Як вершы, што пісаў мінулай ноччу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Усё ў тваёй душы — i радасць, i туга,</v>
     <v>I смех, i боль, i ласкі, i дакоры,</v>
     <v>То іскаркі ў вачах, то мітульга</v>
     <v>Трывожных дум або салодкай зморы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А прыцемкам асеннім кожны раз</v>
     <v>Ты рукі ціха мне кладзеш на плечы,</v>
     <v>I мроіцца, што нават позні час</v>
     <v>Не сцёр пачуццяў першае сустрэчы,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ды толькі сэрца нельга ашукаць,</v>
     <v>Хоць ты маўчыш, стрымаўшы хваляванне.</v>
     <v>Хоць i пяеш, а хочаш адшукаць</v>
     <v>Адказ на ўсе трывогі i пытанні</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I расказаць аб клопатах сваіх,</v>
     <v>Аб мітусні i дробязных турботах.</v>
     <v>Ты хоць сягоння прамяняла б ix</v>
     <v>На лёс дзяўчынкі у кірзовых ботах,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Каб толькі зноў спачатку ўсё пачаць,</v>
     <v>Жыць на вадзе, на хлебе i павідле,</v>
     <v>Каб вечары на вуліцы страчаць,</v>
     <v>Каб золкія світанні не абрыдлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Калі б ты зноў спачатку ўсё прайшла,</v>
     <v>Каго б ты выбрала, каго б ты абмінула?</v>
     <v>Kaго б сагрэла промнямі святла,</v>
     <v>Каму б руку ласкава працягнула?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Чаго ж маўчыш? Я ведаю, што ты</v>
     <v>Не рада ні спакою, ні дастатку,</v>
     <v>А каб вярнуць мінулыя гады,</v>
     <v>Ты пачала б ізноў усё спачатку.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ізноў прайшла б са мною след у след</v>
     <v>I сцежкі, i шырокія дарогі,</v>
     <v>Каб у жыцці усё было як след —</v>
     <v>I смех, i боль, i шчасце, i трывогі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>14. V 1961 г.</emphasis></v>
     <v><emphasis>Кіславодск</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЗАЙЗДРАСЦЬ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Па начах жаніхі i нявесты</v>
     <v>То вартуюць чужыя пад'езды,</v>
     <v>То шукаюць у скверы прытулку,</v>
     <v>То блукаюць па цёмным завулку.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ix не дождж i не золкія ночы</v>
     <v>Заганяюць у цемень, а вочы,</v>
     <v>Што глядзяць з недаверам, што судзяць,</v>
     <v>Што каханне юначае студзяць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Кожны вечар у мокрай алеі</v>
     <v>Нехта шэпча, цалуецца, млее</v>
     <v>Ад гарачай салодкае стомы.</v>
     <v>Потым разам стаяць каля дома</v>
     <v>I ніяк развітацца не могуць.</v>
     <v>Вось нявеста кусае пазногаць</v>
     <v>I на вокны глядзіць час ад часу,</v>
     <v>Дзе калючыя цені альясу,</v>
     <v>Дзе цяпло стометровай кватэры</v>
     <v>I цыратай аббітыя дзверы,</v>
     <v>Дзе фіранкі i фікусы ў пыле,</v>
     <v>I карціны у рыначным стылі,</v>
     <v>Дзе сталы i серванты з арэху</v>
     <v>I не чутна ні песень, ні смеху,</v>
     <v>Дзе «Здароўе» — адзіны часопіс,</v>
     <v>I «шпіёнскі» зачытаны опус.</v>
     <v>Хоць i люстры гараць i таршэры,</v>
     <v>Кожны вечар тут змрочны i шэры.</v>
     <v>Ды спакою начальніка траста</v>
     <v>Не зайздросцяць жаніх i нявеста.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ім бы той вунь маленькі пакойчык,</v>
     <v>Што на год адчыняецца двойчы</v>
     <v>(На Кастрычнік i Першага мая,</v>
     <v>Калі пыл пакаёўка сцірае).</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ім бы толькі настольную лямпу</v>
     <v>I акно без адзінае плямкі,</v>
     <v>Чарцяжамі завалены стол,</v>
     <v>I высокую светлую столь,</v>
     <v>I праменьчыкі ранняга сонца,</v>
     <v>Ледзяную ваду у калонцы,</v>
     <v>Ім бы стос непрачытаных кніг,</v>
     <v>Ім бы радасць адну на дваіх,</v>
     <v>Ім бы, змораным, разам упасці</v>
     <v>У абдымкі спякотнага шчасця,</v>
     <v>Запрасіць бы паўгорада ў госці</v>
     <v>На ўрачыстасць сваёй маладосці.</v>
     <v>Ім прыйдзецца на дужыя плечы</v>
     <v>Узяць i радасць i боль чалавечы...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вось ідуць маладыя на плошчу,</v>
     <v>Я гляджу ім услед i зайздрошчу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>11. X 1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Жыццё часамі мачахай было:</v>
     <v>Сляпіла вочы, шчокі секла,</v>
     <v>То праз чысцілішча вяло,</v>
     <v>То зноў кідала нас у пекла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А я не здаўся, не зачах,</v>
     <v>Не набрыняў атрутай злосці,</v>
     <v>Таму i сёння у вачах</v>
     <v>Гараць іскрынкі маладосці,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Таму так прагна я люблю</v>
     <v>Жыццё, людзей.</v>
     <v>I веру свята:</v>
     <v>Што не паспеў зрабіць — зраблю</v>
     <v>I пражыву другую рату.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ВЕРА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Ул. Мяжэвічу</emphasis></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты помніш калючыя сінія зімы?</v>
     <v>Ты помніш глухія сігналы адбою?</v>
     <v>Ты помніш разлукі?</v>
     <v>I толькі Радзіма</v>
     <v>Была неразлучна ca мной i з табою.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здавалася, ўсё засталося ў мінулым,</v>
     <v>I мы анікога на свеце не мелі,</v>
     <v>Мы клікалі... Ноч азывалася гулам,</v>
     <v>I белыя сосны ў трывозе нямелі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы трацілі ўсё да апошняе ніткі,</v>
     <v>I толькі ніколі не трацілі веры,</v>
     <v>Мы чулі здалёку, як білі зеніткі</v>
     <v>I білася сцюжа ў настылыя дзверы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Нам сніліся часта гудкі паравозаў,</v>
     <v>Дарога на фронт i свінцовыя буры,</v>
     <v>Мы марылі разам прайсці, як Матросаў,</v>
     <v>Апошнія крокі к чужой амбразуры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ніхто не паслухаў, ніхто не паверыў,</v>
     <v>I дзеці забыліся нашы імёны...</v>
     <v>Ад рання да ночы грымелі сякеры</v>
     <v>I падалі наўзніч бярозы са звонам.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Нас бачылі толькі глухія дарогі,</v>
     <v>Сляды замяталі суровыя зімы.</v>
     <v>Мы ў дні адступлення i ў Дзень Перамогі</v>
     <v>Былі неразлучны з табою, Радзіма.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Бо верылі ў праўду тваю неадступна,</v>
     <v>Таму i жылі i любілі без меры</v>
     <v>Трывогі, салюты i дзень твой наступны,</v>
     <v>I сілу тваёй непадкупнае веры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1 лістапада 1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы ўсё пазналі i прайшлі —</v>
     <v>Пакуты, радасці, трывогу,</v>
     <v>I жменьку роднае зямлі</v>
     <v>Заўсёды бралі у дарогу.</v>
     <v>Тае зямлі, што поіць нас,</v>
     <v>Што пахне росамі i хлебам,</v>
     <v>Тае зямлі, што не аддасць</v>
     <v>Нікога ў крыўду без патрэбы.</v>
     <v>Зямлі, што не даруе здрад,</v>
     <v>Што ад няпраўды халадзее,</v>
     <v>Што i ў пару вялікіх страт</v>
     <v>Не траціць лепшыя надзеі.</v>
     <v>Надзея ратавала нас,</v>
     <v>I мы яшчэ мацней любілі</v>
     <v>Сваю зямлю ў той грозны час,</v>
     <v>Калі трывогу пратрубілі.</v>
     <v>I на дарогах Калымы</v>
     <v>Мы свята помнілі прысягу,</v>
     <v>I верылі заўсёды мы</v>
     <v>Жывому ленінскаму сцягу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>СЛОВЫ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Над намі словы уладараць.</v>
     <v>Мы чуем i гаворым ix.</v>
     <v>Яны то здружаць, то пасвараць,</v>
     <v>То шчасце дзеляць на дваіх.</v>
     <v>Бо словы розныя бываюць.</v>
     <v>Адны — агню стрымаюць шквал,</v>
     <v>Другія словы забіваюць</v>
     <v>Усё жывое напавал.</v>
     <v>Ад слова сэрца халадзее,</v>
     <v>Праходзіць сон i забыццё,</v>
     <v>Ад слова рушацца надзеі,</v>
     <v>Ад слова свеціцца жыццё.</v>
     <v>Ад слова вырастаюць крылы,</v>
     <v>A ў сэрцы стукае любоў,</v>
     <v>Ад слова прыбываюць сілы.</v>
     <v>Дык не шкадуйце шчырых слоў!</v>
     <v>А здатным толькі на дакоры,</v>
     <v>Умельцам словамі грымець,</v>
     <v>Каб не прыносіць людзям гора,</v>
     <v>Было б найлепей анямець.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>27. IV 1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>БЫЛЫЯ ХЛАПЧУКІ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У кожным з нас яшчэ жыве хлапчук,</v>
     <v>Вясёлы, шчыры i ласкавы,</v>
     <v>Хоць пасівеў i вылез чуб</v>
     <v>I кожны дзень чакаюць справы.</v>
     <v>Мы ж вызначылі дні прыёму,</v>
     <v>Тлусцець патрохі пачалі</v>
     <v>I ў госці i з гасцей дадому</v>
     <v>He ходзім самі па зямлі.</v>
     <v>Не пазнаём старога друга,</v>
     <v>Забылі матчына імя,</v>
     <v>А як прыйдзецца часам туга,</v>
     <v>Дык тут ужо i я не я.</v>
     <v>Баімся студзеньскага ветру,</v>
     <v>На дзверы вешаем замкі,</v>
     <v>За дзень не больш як дзесяць метраў</v>
     <v>Так-сяк праходзім нацянькі.</v>
     <v>А каб агонь душы не згас,</v>
     <v>I не для славы, а для справы</v>
     <v>Няхай жыве у кожным з нас</v>
     <v>Хлапчук вясёлы i ласкавы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Нельга ні забыцца, ні адкласці</v>
     <v>На наступны, на прыёмны дзень</v>
     <v>Нечае маленечкае шчасце,</v>
     <v>А самому знікнуць, быццам цень,</v>
     <v>Праз другія дзверы на нараду,</v>
     <v>Дзе i без цябе ваду стаўкуць</v>
     <v>I спакойна ў доўгую шуфляду</v>
     <v>Радасць чалавечую замкнуць.</v>
     <v>Нельга абысці i адмахнуцца</v>
     <v>Ад чужой трывогі i бяды,</v>
     <v>Нельга не пачуць, як сэрцы б'юцца,</v>
     <v>Як змаўкаюць сэрцы назаўжды.</v>
     <v>Можа, ўзяўшы сэрца пад апеку,</v>
     <v>Можна адагнаць адчаю цень.</v>
     <v>Чалавек павінен чалавеку</v>
     <v>Радасці прыносіць кожны дзень.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Красавік — май 1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты, мабыць, добра ведаеш сама,</v>
     <v>Што ні ў дарозе, ні ў сваім пакоі</v>
     <v>Мне без цябе ні радасці няма,</v>
     <v>Hi шчасця, ні ратунку, ні спакою.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А прыйдзе ж дзень, i нехта з нас дваіх</v>
     <v>Адзін у адзіноце застанецца.</v>
     <v>Напэўна ты.</v>
     <v>I ўжо да рук маіх</v>
     <v>Ніколі больш ніхто не дакранецца,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ім больш не дацягнуцца да пяра,</v>
     <v>Не сціснуць руку другу пры сустрэчы,</v>
     <v>I гора, як няўмольная гаpa,</v>
     <v>Твае прыцісне вузенькія плечы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ніхто цябе не выйдзе сустракаць</v>
     <v>Hi ў летні дождж, ні ў лютаўскую замець,</v>
     <v>I толькі часам будзе дакараць</v>
     <v>Надоўга патрывожаная памяць,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што не паспела нешта расказаць,</v>
     <v>Што нечага спытаць не мела часу,</v>
     <v>Што ўжо канца з пачаткам не звязаць</v>
     <v>I не прыпомніць нечага адразу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Але пакуль жывецца — будзем жыць,</v>
     <v>Задумваць не на дні, а на стагоддзі,</v>
     <v>Каханнем i сяброўствам даражыць</v>
     <v>Пры сонечнай i ветранай пагодзе,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I ўсё, што трэба выказаць, — сказаць,</v>
     <v>Нічога не забыцца, не адкласці,</v>
     <v>Сустрэчнаму дарогу паказаць,</v>
     <v>А час надыдзе — на хаду упасці.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>31. ІІІ. 1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>БЯССМЕРЦЕ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ці забываецца навек,</v>
     <v>Калі сканае чалавек?</v>
     <v>Па-мойму, не,</v>
     <v>Па-мойму, ў свет</v>
     <v>Вядзе заўжды ягоны след.</v>
     <v>Яго няма, а ён жыве</v>
     <v>У даўняй песні i ў траве,</v>
     <v>У цвеце веснавых садоў</v>
     <v>I сто i тысячу гадоў.</v>
     <v>Няхай яго няма між нас,</v>
     <v>Няхай імя закрэсліў час,</v>
     <v>А ён жыве ў маёй крыві</v>
     <v>I мне загадвае: «Жыві</v>
     <v>I за сябе i за мяне,</v>
     <v>Каб соль трашчала на спіне,</v>
     <v>Каб рукі стомаю гулі,</v>
     <v>Каб песні кожны дзень былі».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я п'ю бярозавік густы</v>
     <v>З таго надрэзу, што i ты</v>
     <v>Калісьці піў у даўні век,</v>
     <v>Мой прашчур, добры чалавек.</v>
     <v>I нада мной шумяць лісты</v>
     <v>Прысадаў, што дагледзеў ты,</v>
     <v>Галінку кожную i сук</v>
     <v>Сагрэў цяплом шурпатых рук.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Гудуць пад коламі масты,</v>
     <v>Дзе перакінуў кладку ты,</v>
     <v>Красуюць жыта i авёс,</v>
     <v>Што ты за пазухай прынёс</v>
     <v>На ляды ў даўнюю вясну —</v>
     <v>На колішнюю цаліну.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты ставіў хаты, дровы сек,</v>
     <v>Мой дзед, рабочы чалавек,</v>
     <v>Не шкадаваў ні рук, ні жыл —</v>
     <v>Ты ўсё умеў, ты прагна жыў,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Твае сагрэлі мазалі</v>
     <v>Пясчынку кожную зямлі.</v>
     <v>Ідуць гады, шумяць гады,</v>
     <v>Твае ж не сцерліся сляды.</v>
     <v>Ты прагна жыў, жывеш, жыві</v>
     <v>Крывінкай у маёй крыві.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А нашы ўнукі ўспомняць нас</v>
     <v>На віражах касмічных трас.</v>
     <v>Так у бяссмерце, з веку ў век,</v>
     <v>Ідзе рабочы чалавек.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Баліць душа за кожнага калеку.</v>
     <v>Сляпога праз ручай перавяду,</v>
     <v>Бязногага сустрэну чалавека</v>
     <v>I кланяцца гатовы на хаду.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ідуць на мулкіх мыліцах салдаты</v>
     <v>Апошняе сусветнае вайны,</v>
     <v>А я пакутую, нібыта вінаваты,</v>
     <v>Што за мяне пакутуюць яны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>З ix, мабыць, сніцца кожнаму начамі</v>
     <v>Над полем сонца i на градах мак,</v>
     <v>I дзеўчына з вільготнымі вачамі,</v>
     <v>Што толькі з ім танцуе кракавяк.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ім часта сніцца голас камандзіра</v>
     <v>I зыркі бляск каля чужой ракі...</v>
     <v>Таму хачу, каб дзве мае рукі</v>
     <v>Заўсёды працавалі за чатыры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>12. IV 1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НОЧ НА ПЛОШЧЫ ПЕРАМОГІ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сыходзяцца ваенныя дарогі</v>
     <v>Ля вечнага агню, на плошчы Перамогі.</v>
     <v>Сціхае горад, а жывыя сведкі</v>
     <v>Вяртаюцца з далёкае разведкі.</v>
     <v>Крыж-накрыж грудзі ў кулямётных лентах</v>
     <v>Заслонаўцы сыходзяць з пастамента,</v>
     <v>У маскхалатах, белыя як здані,</v>
     <v>Спяшаюцца на новае заданне.</v>
     <v>А снег ляціць, i колкі вецер вые,</v>
     <v>Стаяць да раніцы на плошчы вартавыя,</v>
     <v>Схіліўся камандзір каля агня,</v>
     <v>Ён чуе тупат вернага каня,</v>
     <v>I высякаюць іскры капыты,</v>
     <v>Гудуць пад імі плошчы i масты.</v>
     <v>Захутаныя замеццю i сцюжай,</v>
     <v>Ідуць услед за Вераю Харужай</v>
     <v>Па Ленінскім праспекце к абеліску</v>
     <v>Падпольшчыкі i Обаля i Мінска.</v>
     <v>Ідуць танкісты энскага палка</v>
     <v>I лётчыкі, што ў небе спапялелі,</v>
     <v>Што дапісаць нявесце не паспелі</v>
     <v>Апошняга галоўнага радка.</v>
     <v>Гарыць агонь, i завіруха вые,</v>
     <v>Ідуць па плошчы юнакі жывыя,</v>
     <v>Разведчыкі, сапёры, партызаны,</v>
     <v>Яны яшчэ не кончылі вайны,</v>
     <v>Пакуль яшчэ баляць старыя раны,</v>
     <v>Байцамі застаюцца i яны.</v>
     <v>А на світанні па праспектах Мінска</v>
     <v>Ідзе мой сын i партызан кубінскі,</v>
     <v>Стаяць на плошчы i глядзяць штодня,</v>
     <v>Як б'ецца сэрца вечнага агня.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>10—13. XII 1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПАЛЕСКІЯ РЭКІ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мне сняцца начамі палескія рэкі —</v>
     <v>Струмень i Стыр, Стаход i Лань, i Цна</v>
     <v>Па іх нібыта шлях з вараг у грэкі</v>
     <v>Ізноў праклала звонкая вясна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Да цнотнай Цны ніяк не падступіцца</v>
     <v>Пі нацянькі, ні напрасткі, ні ўброд,</v>
     <v>I Лань, нібыта грозная ільвіца,</v>
     <v>Накінуцца гатова на Стаход.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А Прыпяць настыраецца ca Стырам,</v>
     <v>Струмень, як мора грознае, гудзе,</v>
     <v>I вербы нахіліліся над вірам,</v>
     <v>Схаваўшыся па плечы у вадзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зліліся рэкі ўсе ў адно разводдзе,</v>
     <v>Шумяць, іскрацца, пеняцца, гудуць,</v>
     <v>A ўжо дзядзькі на белым параходзе</v>
     <v>Пра сенажаці гутарку вядуць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Спадзе вада, i травы забуяюць,</v>
     <v>Зашамацяць мурожныя стагі.</v>
     <v>Куды ні глянеш, без канца i краю —</v>
     <v>Зарэчныя, прырэчныя лугі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яшчэ туман курыцца над вадою</v>
     <v>I бакены падміргваюць здаля,</v>
     <v>А мне здаецца — пахам сырадою</v>
     <v>Набракла ўся палеская зямля.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я чую салаўёў каларатуру,</v>
     <v>Гудуць паводкай Прыпяць i Стаход,</v>
     <v>I на світанні у туманны Тураў</v>
     <v>Прыходзіць першы белы параход.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЯШЧЭ ЎСЕ ТРЫВОГІ НЕ ПРАЙШЛІ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Часамі нас хвалюе драбяза</v>
     <v>I глупства нам «трагедыяй» здаецца:</v>
     <v>То набяжыць гарачая сляза,</v>
     <v>То ў сэрцы след надоўга застанецца,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што не назвалі i тваё імя</v>
     <v>Ў маленечкай газетнай справаздачы,</v>
     <v>I самалюбства слізкая змяя</v>
     <v>I дзень i ноч адразу перайначыць;</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што прэмію да свята не далі</v>
     <v>I тры пустых білеты ў латарэі,</v>
     <v>Што зноў дажджы падворак залілі,</v>
     <v>A ў хаце слаба грэюць батарэі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вось так сваю разменьваеш душу</v>
     <v>I тым жывеш, што крыўдзішся i лаеш</v>
     <v>Бюро пагоды, дрэнную шашу</v>
     <v>I толькі «фельетончыкі» чытаеш.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А ты зірні: на першай паласе</v>
     <v>Радкі звіняць, нібы удары гонга,</v>
     <v>I ліхаманка Бельгію трасе</v>
     <v>Ад навальніцы, што не моўкне ў Конга.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У гэтую хвіліну недзе там</v>
     <v>У юнака крывёй дыміцца рана.</v>
     <v>Ён сцяг свабоды перадаў братам,</v>
     <v>Прыкрыўшы целам залежы урана.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён не аддасць сваёй святой зямлі</v>
     <v>Тым, што трызняць пра атамныя войны.</v>
     <v>Юнак сканаў, каб іншыя жылі,</v>
     <v>Каб дзеці гадаваліся спакойна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Прыслухайся, на ўсе бакі зірні,</v>
     <v>I ссохнуцца ад хвалявання губы,</v>
     <v>Калі убачыш Афрыку ў агні,</v>
     <v>Калі пачуеш голас новай Кубы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яшчэ усе трывогі не прайшлі,</v>
     <v>Яшчэ не ўсе развязаныя рукі,</v>
     <v>Яшчэ жывуць на свеце каралі</v>
     <v>I каты Гітлера, i Кайзеравы ўнукі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Разменьвацца на дробязі не час!</v>
     <v>Нам трэба жыць i памятаць пра гэта,</v>
     <v>Каб не было трагедый больш у нас,</v>
     <v>Каб ix не знала нашая планета.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>Я ДУМАЮ АБ ШЧАСЦІ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ужо буслы збіраюцца у вырай,</v>
     <v>Курлыкаюць у небе жураўлі...</v>
     <v>Пра што б ні думаў я,</v>
     <v>я думаю аб міры,</v>
     <v>Аб шчасці i спакоі на зямлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я думаю пра першых касманаўтаў,</v>
     <v>Што павядуць да зораў караблі,</v>
     <v>Я думаю, што самым лепшым святам</v>
     <v>Сустрэча з імі будзе на зямлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я думаю пра Кішынёў i Рыгу —</v>
     <v>Сяброў усіх у госці запрашу,</v>
     <v>I перад імі, як жывую кнігу,</v>
     <v>Адкрыю насцеж сэрца i душу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я думаю, што ўстану заўтра рана</v>
     <v>I ў промнях чыстай восеньскай зары</v>
     <v>Ізноў убачу вежавыя краны</v>
     <v>I Салігорска першыя капры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я думаю, як проста i яскрава</v>
     <v>На цэлы свет у наш адказны час</v>
     <v>Старэйшы сын Савецкае дзяржавы</v>
     <v>Сказаў аб тым, што думаў кожны з нас</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Знаёмы голас я лаўлю ў эфіры,</v>
     <v>Праводжу у сузор'і караблі.</v>
     <v>Пра што б ні думаў я,</v>
     <v>я думаю аб міры</v>
     <v>Аб шчасці i спакоі на зямлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>27 верасня 1960 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>РАБІНАВАЯ НОЧ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Максіму Танку</emphasis></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Маланка б'е i ўпоперак i ўдоўж</v>
     <v>I ўспыхвае, нібы сухое сучча,</v>
     <v>Грукоча гром, i спорны дождж</v>
     <v>Між небам i зямлёю ніткі суча.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Рыпяць сівыя сосны на касе,</v>
     <v>Кіпіць i вые ўспененая Нарач,</v>
     <v>I пласкадонку лёгкую нясе</v>
     <v>Ці ў вір, ці ў Гатавічы нанач.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Плывуць у змроку рыбакі,</v>
     <v>А дождж сячэ бязлітасна i тупа.</v>
     <v>Глядзяць хлапцы у розныя бакі,</v>
     <v>Ды не відно ні Мядзеля, ні Купы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Над Нараччу — рабінавая ноч:</v>
     <v>Бушуюць хвалі, дождж i навальніца.</v>
     <v>Куды ні павярні, куды ні збоч,</v>
     <v>Нідзе не стаць, нідзе не прыпыніцца.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Да раніцы не разбярэш ніяк,</v>
     <v>Ад берагу ты блізка ці далёка...</v>
     <v>I вось агеньчык, быццам бы маяк,</v>
     <v>Замільгацеў у цемры адзінока.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На вёслы налягаюць рыбакі,</v>
     <v>А неба рэжуць вольтавыя дугі,</v>
     <v>I зіхацяць ад свежае лускі</v>
     <v>На хлопцах курткі, як кальчугі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У пласкадонцы б'юцца шчупакі,</v>
     <v>Маланкі, як зялёныя ракеты...</v>
     <v>Не спяць такою ноччу рыбакі,</v>
     <v>Не спяць сапраўдныя паэты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1. X 1960</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>РЭЧАНЬКА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>За снамі сны плылі кругамі,</v>
     <v>Ляжаў на шыбах ночы цень,</v>
     <v>Але няўпэўненыя гамы</v>
     <v>Мяне будзілі кожны дзень.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Над столлю нехта невядомы</v>
     <v>Грымеў ад рання да начы,</v>
     <v>I я заўжды спяшаўся з дому</v>
     <v>Хутчэй упрочкі уцячы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Няўмелыя хадзілі рукі</v>
     <v>Па клавішах то ўніз, то ўверх,</v>
     <v>I пакалечаныя гукі</v>
     <v>Будзілі наш увесь паверх.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Але надоечы нясмела,</v>
     <v>У ранішнім трывожным сне,</v>
     <v>Ледзь чутна «Рэчанька» звінела</v>
     <v>I закалыхвала мяне,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Іскрылася i булькатала,</v>
     <v>Лілася i плыла, плыла;</v>
     <v>Здавалася, што рассвітала</v>
     <v>У доме ад яе святла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здавалася, трымцяць стракозы</v>
     <v>У хвалях чэрвеньскай смугі,</v>
     <v>I пахнуць мятаю пракосы</v>
     <v>I — цёплым жвірам берагі...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I ўсё замоўкла нечакана,</v>
     <v>Усё прайшло, нібыта ў сне,</v>
     <v>А на падворку, ля паркана,</v>
     <v>Ляжаў вільготны цёплы снег,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Прытоптаны, у цёмных крапках</v>
     <v>(Відаць, не доўга праляжыць).</v>
     <v>I я угледзеў — з нотнай папкай</v>
     <v>Дзяўчынка сцежкаю бяжыць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Цяпер я разам да прыпынку</v>
     <v>Хаджу заўсёды, крок у крок,</v>
     <v>З маленькай тоненькай дзяўчынкай,</v>
     <v>Яе даслухаўшы урок.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЗІМА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Закітавала вокны зранку,</v>
     <v>Капусту ссекла да цямна</v>
     <v>I вышыла за ноч фіранку</v>
     <v>На шыбах цёмнага акна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Платы i веснічкі пабеліць,</v>
     <v>Усе калюжыны зашкліць</v>
     <v>I за аселіцай пасцеле</v>
     <v>Палотны зрэбныя бяліць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А на дасвецці сырадою</v>
     <v>У вёдры звонкія налье</v>
     <v>I свежай, чыстай, маладою</v>
     <v>Нячутна пройдзе па сяле.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Празрыстым пухам галубіным</v>
     <v>Усе дарогі замяце</v>
     <v>I сокам спелае рабіны</v>
     <v>Палоску ў небе правядзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЛАСІНЬІ СЛЕД</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На досвітку па хрусткай стыні,</v>
     <v>Паміж алешын i асін,</v>
     <v>Страсаючы рагамі іней,</v>
     <v>Ідуць мацёрыя ласі</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I ловяць мяккімі губамі</v>
     <v>Тугія парасткі альхі.</v>
     <v>Над пасівелымі гарбамі</v>
     <v>Ляціць слупамі снег сухі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На досвітку у лесе ціха,</v>
     <v>Курыцца сіняя імгла,</v>
     <v>Але трывожная ласіха</v>
     <v>Угору вушы падняла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I прыхіліўшыся да вецця,</v>
     <v>Глядзіць за снежныя валы,</v>
     <v>Здаецца ёй, што свішча вецер</v>
     <v>У варанёныя ствалы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І лес, i снег у чыстых зорах,</v>
     <v>У срэбных пацерках — кусты,</v>
     <v>Але ласіха чуе шорах</v>
     <v>I кожны скрып за тры вярсты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Завея замяла дарогі...</v>
     <v>Якочуць недзе ганчакі,</v>
     <v>Закінуў лось на спіну рогі,</v>
     <v>Бяжыць ласіха ў хмызнякі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Праз буралом i крутаяры,</v>
     <v>Шарпак ламаючы таўсты,</v>
     <v>Яны ў гушчар ляцяць у пары</v>
     <v>I ў кроў збіваюць капыты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Гарачы след у змроку тоне.</v>
     <v>З густое снежнае імглы</v>
     <v>Шуміць шалёная пагоня,</v>
     <v>I свішча вецер у ствалы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дыміцца сцежка колкім снегам,</v>
     <v>Клубамі сцелецца гання...</v>
     <v>Азваўся лес тужлівым рэхам,</v>
     <v>I ўсё замерла. Цішыня.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Адразу стала пуста ў лесе,</v>
     <v>Смала іскрыцца на кары,</v>
     <v>I толькі след на стылым снезе</v>
     <v>Гарыць палоскаю зары.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>3—5. XII 1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>СПАКУСА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Прыйшла паціху, без дазволу,</v>
     <v>Аловак выбіла з рукі</v>
     <v>I, як няўмольная назола,</v>
     <v>Мяне штурхае пад бакі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Параскідала ўсе паперы,</v>
     <v>Пазамыкала стэлажы,</v>
     <v>Завалай зачыніла дзверы</v>
     <v>I кажа: «Трохі паляжы».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Страфа замерла на паўслове,</v>
     <v>Ляжыць недачытаны ліст,</v>
     <v>Што мне на беларускай мове</v>
     <v>Прыслаў балгарскі журналіст.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пасля, як хлопчыка, раздзела,</v>
     <v>Накрыла коўдрай з галавой,</v>
     <v>Аблытала душу i цела,</v>
     <v>Наводзячы парадак свой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Чаго прыйшла, адкуль i хто ты?</v>
     <v>Ну, што ты маеш да мяне?</v>
     <v>Ты бачыш, колькі тут работы</v>
     <v>I тэрміновых спраў, ці не?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Герой не скончанай паэмы</v>
     <v>Прыспешвае: «Хутчэй пішы!»</v>
     <v>У сэрца стукаюцца тэмы,</v>
     <v>А ты мне шэпчаш: «Паляжы»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не, я не ўлежу. Вокны насцеж</v>
     <v>Ад гулу хай дрыжыць пакой.</v>
     <v>Мне трэба людзі, трэба шчасце</v>
     <v>I не патрэбен твой спакой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Паэт — заўсёды на рабоце,</v>
     <v>Аж дух займае кожны раз.</v>
     <v>Ён не капаецца ў блакноце,</v>
     <v>Што накрыж перакрэсліў час!</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён сам усё пабачыць хоча, —</v>
     <v>Паспець усюды за траіх.</v>
     <v>Паэт працуе дні i ночы</v>
     <v>Без адпускоў i выхадных.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1960 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>БЯССОННІЦА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пішу, хвалююся i рады, як дзіця,</v>
     <v>Удалай рыфме, вобразу i слову.</v>
     <v>Нібыта ў гэтым сэнс майго жыцця,</v>
     <v>Нібыта тут усіх асноў аснова.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хіба ж не так?</v>
     <v>Хіба ж не мы з табой</v>
     <v>Пазналі свет у словах калыханкі?</v>
     <v>Хіба ж без песні мы хадзілі ў бой?</v>
     <v>Хіба ж не з песняй мы вадзілі танкі?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I, па лугах туманных ідучы</v>
     <v>Асеннім днём ці раніцаю весняй,</v>
     <v>У небе жураўліныя ключы</v>
     <v>Мы сустракаем i праводзім песняй.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Паэзія без фальшы i прыкрас,</v>
     <v>Мяняючы то формы, то адценні,</v>
     <v>Жыве i будзе, жыць у кожным з нас</v>
     <v>I ў кожным нашым светлым летуценні.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пішу, a ў памяці i ў сэрцы ажылі</v>
     <v>Усе пачуцці, колеры i гукі —</v>
     <v>Цвітуць рамонкі i звіняць чмялі.</v>
     <v>I толькі словы не даюцца ў рукі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Шукаю ix i не знаходжу ix,</v>
     <v>Жывых, шурпатых, зыркіх, як маланкі...</v>
     <v>Ужо i горад змораны заціх,</v>
     <v>Паружавелі белыя фіранкі,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А я пішу, i ўсё здаецца мне,</v>
     <v>Што тут няма ні складу, ні парадку.</v>
     <v>Калі ж мой верш нікога не кране,</v>
     <v>Закрэслю ўсё i ўсё пачну спачатку.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>6. XII 1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НАТХНЕННЕ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мне ўсе знаёмыя кварталы:</v>
     <v>Вось тут вывешваюць «Звязду»</v>
     <v>Тут разгружаюць самазвалы,</v>
     <v>А там чытаюць на хаду</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Заўжды занятыя студэнты</v>
     <v>Непаслухмяны сапрамат.</v>
     <v>У гэтым скверы, каля стэнда,</v>
     <v>Чакаюць вечарам дзяўчат.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А на рагу, за ўзгоркам гэтым</v>
     <v>У светлым, сонечным муры</v>
     <v>Жывуць прарабы i паэты,</v>
     <v>Канструктары i муляры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Да раніцы не тухнуць лямпы</v>
     <v>У ціхім доме ля ракі.</v>
     <v>Тут, пэўна, праектуюць дамбы</v>
     <v>Знаходзяць рыфмы i радкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Да рання неспакойны токар</v>
     <v>Над чарцяжамі спіну гне.</v>
     <v>Ягонае натхненне токам</v>
     <v>Наскрозь пранізвае мяне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I я пра новыя кварталы</v>
     <v>Складаю песню на хаду,</v>
     <v>Калі ад вуліцы Купалы</v>
     <v>Да плошчы Коласа іду.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1960 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПАВЕРКА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яшчэ i не развіднела як след,</v>
     <v>A ўжо грыміць трамвай на скрыжаванні,</v>
     <v>Аўтобусы праклалі першы след</v>
     <v>У залатое чэрвеньскае ранне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Спыняецца аўтобус на рагу,</v>
     <v>З кабіны усміхаецца дзяўчынка,</v>
     <v>I я, не азірнуўшыся, бягу</v>
     <v>Да ціхага суседняга прыпынка.</v>
     <v>Адчуўшы сілу добрае рукі,</v>
     <v>Заціснуты шырокімі плячамі,</v>
     <v>Я паглядаў у розныя бакі</v>
     <v>Шчаслівымі i прагнымі вачамі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Спяшаецца ў далёкі рэйс пілот,</v>
     <v>Прараб — на будаўнічую пляцоўку,</v>
     <v>Бяжыць хлапец на трактарны завод</v>
     <v>I на хаду зашпільвае спяцоўку.</v>
     <v>Па новай вуліцы ідзе</v>
     <v>I наш аўтобус невялічкі,</v>
     <v>Кандуктар з раніцы вядзе</v>
     <v>На ўсіх прыпынках пераклічку.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I выклікае кожны раз</v>
     <v>Усім знаёмыя імёны,</v>
     <v>А мне здаецца, што на нас</v>
     <v>Глядзіць Купала задумёны</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I Колас шэпча новы верш,</v>
     <v>Народжаны ў будзённым гуле,</v>
     <v>Здаецца, раіцца ідзеш</v>
     <v>Да Чорнага або Бядулі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яны, як блізкая радня,</v>
     <v>Запісаны у нашы сэрцы,</v>
     <v>Мы ўспамінаем ix штодня,</v>
     <v>Нібы салдатаў на паверцы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Красавік 1960 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ТАБЕ ЗАЙЗДРОСЦІЦЬ СОНЦА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Твайму юнацтву пазайздросціць сонца,</v>
     <v>I горы упадуць да ног тваіх,</v>
     <v>Табе не трэба болей абаронцы, —</v>
     <v>Ты абароніш i сябе i ix.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ад зайздрасці, ад смутку i ад злосці,</v>
     <v>Ад чэрствасці, спакусы i хлусні</v>
     <v>Па праву непадкупнай маладосці</v>
     <v>Ты i сябе i блізкіх барані.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I не прасі ні ласкі, ні апекі,</v>
     <v>Hi дапамогі чулае радні.</v>
     <v>Ты ж напрасткі пераплываеш рэкі,</v>
     <v>Гартуешся на сцюжы i агні.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I не шукай удачы выпадковай,</v>
     <v>Што крышыцца i гнецца у руках</v>
     <v>Стаптанаю іржаваю падковай,</v>
     <v>Пакінутай на збітых бальшаках.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Лаві губамі пругкі вецер мая</v>
     <v>I абдымі асмужаны прастор,</v>
     <v>Твая рука гарачая трымае</v>
     <v>Сцяблінку, што дацягнецца да зор</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты перайначыш колеры i формы,</v>
     <v>Ты выратуеш кволых, ледзь жывых,</v>
     <v>А загадаеш — i заціхнуць штормы</v>
     <v>I горы упадуць да ног тваіх.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты сілу сэрца, розуму i цела</v>
     <v>Сваёй зямлі хоць сёння б аддала.</v>
     <v>Табе у вочы сонца паглядзела,</v>
     <v>Зажмурыўшыся ад твайго святла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1. III 1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>БЛІЗКІЯ ЗОРЫ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>He ўсё з'яўляецца адразу,</v>
     <v>He ўсё адкрыта на зямлі,</v>
     <v>А сёлета у космас трасы</v>
     <v>Праз нашы сэрцы праляглі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У нашу будучыню глянуў</v>
     <v>I ўбачыў, пэўна, гэты год</v>
     <v>Спакойны Аляксандр Ульянаў,</v>
     <v>Калі ўзышоў на эшафот.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А мы пайшлі інакшым шляхам —</v>
     <v>Ад барыкад да барыкад</v>
     <v>Над ленінскім гарачым сцягам,</v>
     <v>Не адступаючы назад.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Бліжэй сягоння сталі зоры,</v>
     <v>Бліжэй камуны маякі,</v>
     <v>Што ўбачыў камендор з «Аўроры»</v>
     <v>Ступіўшы ў новыя вякі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хоць i прыходзілася крута,</v>
     <v>Адолець мы усё змаглі:</v>
     <v>I войнаў горкія пакуты,</v>
     <v>I боль, i смерць перамаглі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы падалі, але ўставалі</v>
     <v>I не сагнуліся ў бядзе.</v>
     <v>А сёння нам з крамлёўскай залы</v>
     <v>Адкрыты дзверы ў новы дзень.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яго чакалі, быццам свята,</v>
     <v>Народы нашае зямлі,</v>
     <v>I сэрцы ўсіх, як дэлегаты,</v>
     <v>На з'ездзе партыі былі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ТРЫВОГА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вайны няма, магчыма i не будзе,</v>
     <v>Калі зусім не звар'яцее свет,</v>
     <v>Вайны няма, a паміраюць людзі</v>
     <v>За сотні міль ад выбухаў ракет.</v>
     <v>Імкліваю нячутнаю хадою,</v>
     <v>Прыкінуўшыся снегам, ці дажджом,</v>
     <v>Ці свежаю крынічнаю вадою,</v>
     <v>Прыходзіць смерць неспадзявана ў дом.</v>
     <v>Яна паўзе у ранішнім тумане</v>
     <v>То кропелькай, то чорным павуком,</v>
     <v>То плешчацца у Ціхім акіяне</v>
     <v>Спалоханым кстовым касяком.</v>
     <v>Нябачаным праменьчыкам свідруе</v>
     <v>Яна усё жывое навылёт,</v>
     <v>Збівае з ног рыбачку маладую,</v>
     <v>Спыняе сэрца радасны палёт.</v>
     <v>Яна ляціць у снежнай крутаверці, —</v>
     <v>Лупатая, сляпая, як сава.</v>
     <v>I дзіўна, што дагэтуль востраў смерці</v>
     <v>Яшчэ завецца «Востраў Ражджаства».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>24. VI 1962 г.</emphasis></v>
     <v><emphasis>Бухта Находка.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЦІШЫНЯ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я слухаю начную цішыню:</v>
     <v>Чуваць, як б'ецца сэрца птушаняці</v>
     <v>І матылёк да зыркага агню</v>
     <v>Ляціць i кружьщца, як на вялікім свяце.</v>
     <v>Звініць, звініць начная цішыня,</v>
     <v>З ліста на ліст скацілася расінка,</v>
     <v>Чуваць — каля апаленага пня</v>
     <v>Са скрыпам прабіваецца асінка.</v>
     <v>Чуваць, як зоры сінія дрыжаць —</v>
     <v>На небе i зямлі такая ціша!</v>
     <v>Не хочацца ні думаць, ні зважаць,</v>
     <v>Што ў гэты час сейсмограф недзе піша</v>
     <v>Крывыя кожнага падземнага штуршка,</v>
     <v>Што днём i ноччу кружацца радары,</v>
     <v>Што можа застаецца паўвяршка</v>
     <v>Да страшнага наступнага удара.</v>
     <v>А ўсё чакае сонечнага дня,</v>
     <v>Дрыжыць paca, i роўна сэрца б'ецца.</v>
     <v>Няхай у ясным небе цішыня</v>
     <v>Заўсёды цішынёю застаецца.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Каралішчавічы,</emphasis></v>
     <v><emphasis>14. V. 1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>ВЫШЫНЯ</p>
   </title>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ЛЕТУЦЕННІК</strong></subtitle>
   <empty-line/>
   <cite>
    <p><emphasis>Да, я возьму тебя с собою</emphasis></p>
    <p><emphasis>И вознесу тебя туда,</emphasis></p>
    <p><emphasis>Где кажется земля звездою,</emphasis></p>
    <p><emphasis>Землею кажется звезда.</emphasis></p>
    <text-author>А. Блок</text-author>
   </cite>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ён ходзіць вечарамі на спатканні,</v>
     <v>Ён слухае Ліста, гуляе ў кракет,</v>
     <v>А потым складае да самага рання</v>
     <v>Маршруты наступных касмічных ракет.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Усё да апошняй драбніцы знаёма</v>
     <v>У цеснай кабіне яго карабля —</v>
     <v>Утульна i светла, i цёпла, як дома,</v>
     <v>Ды толькі чамусьці трымае зямля.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Трымае, дрыжыць, нібы маці над сынам, —</v>
     <v>I хоча паслаць, i шкадуе пусціць,</v>
     <v>А ён ужо лічыць не дні, а хвіліны,</v>
     <v>Калі развітаецца i паляціць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ляціць летуценнік у бездань сусвету,</v>
     <v>Туды, дзе гараць Арьіён, Казярог,</v>
     <v>I нават маленечкай наша планета</v>
     <v>Здаецца у замеці зорных дарог,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>То знікне, то зоркай маленькай забліскае,</v>
     <v>То песняй, то словам сагрэе здаля,</v>
     <v>Такая знаёмая, блізкая-блізкая,</v>
     <v>Такая далёкая наша зямля.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Касмічныя сцюжы i слабасць, i стома</v>
     <v>Яго не крануць у нямой вышыні.</v>
     <v>У цеснай кабіне утульна, як дома,</v>
     <v>I свецяць яму у дарозе агні.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ляціць летуценнік у бездань сусвету,</v>
     <v>Спакойна ляціць, без трывог i турбот.</v>
     <v>Ён бачыць за мэтаю новую мэту,</v>
     <v>За першым палётам — наступны палёт.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Сакавік 1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>СНЫ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Лячу, лячу, маленечкі, бяскрылы,</v>
     <v>I ўсё вышэй, усё вышэй хачу —</v>
     <v>Займае дух i не хапае сілы:</v>
     <v>То падаю, то зноў i зноў лячу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Крычу ад шчасця, радасці i страху</v>
     <v>A гукі заміраюць на губах...</v>
     <v>Лячу i не зайздрошчу болей птаху,</v>
     <v>Што гнёзды ўе на соснах i дубах.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Усё сцярплю — пакуты, боль i кару</v>
     <v>За ўсё жыццём уласным заплачу,</v>
     <v>I хоць на крок, але далей Ікара</v>
     <v>Пад зорамі i сонцам пралячу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Унізе знікне хмарка залатая,</v>
     <v>Адолею i страх i немату...</v>
     <v>Гаворыць маці, — калі ў сне лятаю</v>
     <v>Дык значыць i сталею i расту.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ДЗЯЦІНСТВА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У памяці жыве усё да кроплі:</v>
     <v>Маленства горкае, баі, дваццаты год,</v>
     <v>Бабуля нас хавала у каноплі,</v>
     <v>Убачыўшы варожы самалёт.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А мне карцела, выцягнуўшы шыю</v>
     <v>I кулачок падняўшы ўвышыню,</v>
     <v>Сачыць i слухаць, як ён глуха вые,</v>
     <v>I ўслед крычаць: «Пабачыш, даганю»</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЮНАЦТВА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Глядзяць у неба прагна вочы,</v>
     <v>I сэрца просіцца к агню,</v>
     <v>Яно ляцець кудысьці хоча</v>
     <v>I адчувае вышыню.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не ведаю, якія зоры</v>
     <v>Мігцяць іскрынкамі ўваччу,</v>
     <v>A толькі веру — скора, скора</v>
     <v>I я над імі пралячу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пакуль узняцца немагчыма</v>
     <v>I паляцець яшчэ не час...</v>
     <v>Значок Асаавіяхіма</v>
     <v>Здаваўся ордэнам для нас.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Юнацтва хлапчукоў чакала</v>
     <v>I сотняй клікала дарог,</v>
     <v>A ўжо з Масквы Валерый Чкалаў</v>
     <v>Ляцеў над полюсам, як бог.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Блакітныя вычэрчваў дугі</v>
     <v>Да новых светаў i планет</v>
     <v>Вучоны з горада Калугі</v>
     <v>Для неіснуючых ракет.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I самалёты, як на свята</v>
     <v>Над Краснай плошчаю, гулі...</v>
     <v>Бацькі славутых касманаўтаў</v>
     <v>Яшчэ бацькамі не былі.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПЕРШЫ ПАЛЁТ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Да Полацка ўсяго гадзіна лёту,</v>
     <v>I я ізноў спяшаюся туды,</v>
     <v>Дзе воблакі, як першыя сумёты,</v>
     <v>I белыя, як воблакі, сады.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зялёная зямля ляціць пад намі,</v>
     <v>I горад хіліцца, нібыта ў буралом,</v>
     <v>А вось ужо i поле з валунамі,</v>
     <v>I вёскі, i азёры пад крылом.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Успомнілася першая дарога,</v>
     <v>Салёны смак дзіцячае слязы,</v>
     <v>Калі прасілі літасці у бога,</v>
     <v>Цалуючы старыя абразы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Плылі аблокі белыя кудысьці,</v>
     <v>Парэпалася шэрая зямля,</v>
     <v>Ад смагі пазакручвалася лісце,</v>
     <v>A літасці не меў прарок Ілья.</v>
     <v>Трызнілі з голаду закураныя сёлы,</v>
     <v>Засмягла жыта, ссохла сенажаць,</v>
     <v>А у царкве ружовыя анёлы,</v>
     <v>Здавалася, ад смеху задрыжаць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я гэта ўспомніў, можа, недарэчы...</v>
     <v>Пілот свідруе хмары напралом,</v>
     <v>Яны лажацца на крутыя плечы,</v>
     <v>А мы ix рэжам сонечным крылом.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы уладарым на зямлі i ў небе,</v>
     <v>У нас хапае сонца i вады,</v>
     <v>Мы больш ужо не молімся аб хлебе,</v>
     <v>Як некалі ў дзіцячыя гады.</v>
     <v>Ляцім, ляцім над полем i над лесам,</v>
     <v>Задзвінне перакрэсліў самалёт.</v>
     <v>На нас глядзіць анёлам сцюардэса</v>
     <v>I, як Ілья-прарок, сівы пілот.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>СТАЛАСЦЬ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Курыцца пыл над Млечным Шляхам,</v>
     <v>Мігаюць Марс i Эрыдан,</v>
     <v>Між імі ўрэзаўся з размаху</v>
     <v>«Усход» у зорны акіян.</v>
     <v>Яшчэ рывок, яшчэ імгненне —</v>
     <v>I выйдзе на арбіту ён,</v>
     <v>Закон зямнога прыцягнення —</v>
     <v>Ужо адменены закон.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зямля ў блакітным арэоле,</v>
     <v>У тонкіх жылках сініх рэк.</v>
     <v>Як згустак розуму i волі,</v>
     <v>Ляціць савецкі чалавек.</v>
     <v>Яго спакойна сэрца б'ецца,</v>
     <v>Яму зямныя сняцца сны,</v>
     <v>За першым следам след кладзецца</v>
     <v>Сярод касмічнай цаліны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>То дзень, то ноч, то зноў світанне,</v>
     <v>А ён — у зорнай цішыні,</v>
     <v>I першым Сонца прывітанне</v>
     <v>Яму прыслала з вышыні.</v>
     <v>Яго імя зямля пачула</v>
     <v>I ўжо запомніла навек,</v>
     <v>Над Рымам, Токіо, Кабулам</v>
     <v>Ляціць савецкі чалавек.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён родным сынам, братам, другам</v>
     <v>Зрабіўся кожнаму з людзей,</v>
     <v>За ім i дзень i ноч з Калугі</v>
     <v>Спакойны сочыць чарадзей,</v>
     <v>Нібы пытае: «Дзе ты, дзе ты?»,</v>
     <v>Нібы падлічвае віткі.</v>
     <v>A ў неба зноў i зноў ракеты</v>
     <v>Ўзлятаюць з Ленінскай рукі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>MACKOЎCKI ЧАС</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У небе сніліся пілоту</v>
     <v>Спакойныя зямныя сны:</v>
     <v>Тугая сцежка каля плоту</v>
     <v>I шум карэльскае сасны,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Смаловыя масніцы ў хаце,</v>
     <v>Сякеры стук i звон пілы,</v>
     <v>I устрывожаная маці</v>
     <v>У далёкай вёсцы Шаршалы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Між зор прысніліся пілоту</v>
     <v>Кастры на беразе Дняпра...</v>
     <v>Звініць будзільнік. На работу</v>
     <v>Уставаць i ў космасе пара.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зацягнуты папругі туга,</v>
     <v>Спакой на борце карабля,</v>
     <v>Чуваць знаёмы голас друга,</v>
     <v>I песня чуецца здаля.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ляцяць сузор'і i планеты,</v>
     <v>З арбіт не сходзячы сваіх,</v>
     <v>A ўжо касмічныя ракеты</v>
     <v>Даўно нацэлены на ix.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Плыве зямля ў празрыстай сіні</v>
     <v>Дзень мільгануў i зноў пагас,</v>
     <v>A ў космасе заўжды гадзіннік</v>
     <v>Паказвае маскоўскі час.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>20. VIII 1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>ІМЯ Ў СЭРЦЫ</p>
   </title>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яшчэ на ўзлессі снег ляжыць,</v>
     <v>Але шпакі ужо шчабечуць,</v>
     <v>Звіняць да змроку капяжы,</v>
     <v>I кроплі падаюць на плечы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ідзе вясна, а не адліга,</v>
     <v>З вятрамі, ліўнямі, цяплом:</v>
     <v>I крыгі крушацца аб крыгі,</v>
     <v>А хутка грымне першы гром.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Плывуць над Волгай хмарын</v>
     <v>Маланкі тушачы ў вадзе.</v>
     <v>Вось у такі вясновы дзень</v>
     <v>Радзіўся хлопчык у Сімбірску.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У свет з'явіўся чалавек</v>
     <v>З вялікім сэрцам i натхненнем.</v>
     <v>I ў дзень ягоны нараджэння</v>
     <v>Пачаўся новы светлы век.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1957 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НА ВОЛЗЕ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На Волзе непагадзь.</v>
     <v>Ляцяць на бераг пырскі,</v>
     <v>Над Волгай не змаўкае ветру свіст.</v>
     <v>Завулкамі купецкага Сімбірска</v>
     <v>Ідзе на стромкі бераг гімназіст.</v>
     <v>Яму ад нараджэння дарагая</v>
     <v>Вялікая расійская рака.</v>
     <v>Ён бачыць, як у змроку дагарае</v>
     <v>На тым баку агеньчык рыбака,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён бачыць, як у непагадзь i спёку</v>
     <v>На узбярэжжах бурлакі снуюць,</v>
     <v>I чуе, як над Волгаю шырокай</v>
     <v>Тужлівую «Дубінушку» пяюць.</v>
     <v>Ён бачыць вочы гнеўныя i шыі</v>
     <v>У пісягах ад мулкага ярма.</v>
     <v>Яму здаецца, што уся Расія</v>
     <v>Прыйшла сюды,</v>
     <v>а ёй канца няма;</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Няма канца i краю цяжкім стратам</v>
     <v>I песням пра пакуты i бяду,</v>
     <v>Няма канца i тым, што брат за братам</v>
     <v>У турмы i на катаргу брыдуць.</v>
     <v>Яны праходзяць, скутыя у пары,</v>
     <v>З узнятаю высока галавой...</v>
     <v>Гарцуюць захмялелыя жандары,</v>
     <v>I ляскае затворамі канвой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Стаіць адзін хлапчук каржакаваты,</v>
     <v>I бліскаюць агеньчыкі ў вачах.</v>
     <v>Ён паўтарае сам сабе, як клятву:</v>
     <v>«Мы адшукаем самы пэўны шлях».</v>
     <v>Над Волгаю заняўся золак сіні,</v>
     <v>Над Волгай непагадзь, над Волгай ветру свіст.</v>
     <v>Глядзіць i бачыць заўтрае Расіі</v>
     <v>Пакуль што невядомы гімназіст.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1957 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>САЛДАЦКІ ХЛЕБ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У салдата груз не цяжкі,</v>
     <v>Бо ідзе не на кірмаш —</v>
     <v>Скатка, торбачка, біклажка,</v>
     <v>Стрэльба, штык i патранташ.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вось i ўсё яго багацце.</v>
     <v>Каптэнармус сухары</v>
     <v>Выдае яму не ў хаце,</v>
     <v>А на полі ці ў бары.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не заўсёды ёсць махорка,</v>
     <v>Не заўсёды ёсць вада.</v>
     <v>Паліняла гімнасцёрка,</v>
     <v>Пасівела барада.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Месяц солі ён не бачыў</v>
     <v>У Палескай старане,</v>
     <v>Хоць яна ў баях гарачых</v>
     <v>Выступала на спіне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не было калі уцерці</v>
     <v>Рукавом крывавы пот.</v>
     <v>I не раз у вочы смерці</v>
     <v>Ён глядзеў за гэты год.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Біў Дзянікіка, Марусю,</v>
     <v>Адмірала Калчака,</v>
     <v>А цяпер у Беларусі</v>
     <v>Стаў разведчыкам палка.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён тут ведаў кожны мосцік</v>
     <v>Ад Бярозы да Дзвіны...</v>
     <v>Застагналі ягамосці,</v>
     <v>Заспяшаліся паны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не шукаючы, дзе мелка,</v>
     <v>Не пытаючы, дзе брод,</v>
     <v>З Мінска, з Глуска, з Рудабелкі</v>
     <v>Накаціўся гэты зброд.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А разведчык той, вядомы</v>
     <v>З грамадзянскае вайны,</v>
     <v>На дзянёк зайшоў дадому,</v>
     <v>У мястэчка Кургэ.ны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пазбіраліся суседзі,</v>
     <v>I суседкі, i дзяды.</v>
     <v>Далажыў салдат, што едзе</v>
     <v>У Маскву на два гады,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>— Трэба трохі падвучыцца,</v>
     <v>I таму мяне з палка</v>
     <v>Пасылаюць у сталіцу,</v>
     <v>Аж у школу ЦВК.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зажурыліся кабеты:</v>
     <v>— Гэта ж госць у нас такі,</v>
     <v>А у беднае Альжбеты —</v>
     <v>Ані круп, ані мукі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I панеслі хто што мае:</v>
     <v>Скварку, шклянку малака,</v>
     <v>Тут i каша прасяная,</v>
     <v>Тут i жытняя мука.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Завіхаюцца салдаткі.</v>
     <v>Печ гудзе, звіняць нажы.</v>
     <v>На сталы нясуць аладкі,</v>
     <v>Цеста месяць у дзяжы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Бохан кмінам пасыпаюць:</v>
     <v>Будзе смачны хлеб, круты,</v>
     <v>I у печ яго саджаюць</v>
     <v>На кляновыя лісты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Стол накрылі так, як трэба,</v>
     <v>Як бывала да вайны.</v>
     <v>I запахла свежым хлебам</v>
     <v>Над мястэчкам Курганы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пасядзелі, паспявалі,</v>
     <v>А на золку акурат</v>
     <v>Хлеб у торбачку паклалі,</v>
     <v>I пайшоў далей салдат.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У салдата груз не цяжкі,</v>
     <v>Бо ідзе не на кірмаш, —</v>
     <v>Хлеб у торбачцы, біклажка,</v>
     <v>Тытуню на тры зацяжкі,</v>
     <v>Стрэльба, штык i патранташ.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзе пад'едзе, дзе падыдзе,</v>
     <v>Дзе задрэмле на траве,</v>
     <v>I не болей як за тыдзень</v>
     <v>Апынуўся у Маскве.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут сустрэлі на вакзале,</v>
     <v>Да начальства павялі,</v>
     <v>Накармілі i сказалі,</v>
     <v>Што служыць яму ў Крамлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён прыйшоў. Наўкол палацы,</v>
     <v>Са сцяной цячэ рака.</v>
     <v>У каго б яму спытацца,</v>
     <v>Дзе тут школа ЦБК.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А насустрач невысокі</v>
     <v>Чалавек якраз ідзе.</v>
     <v>Паглядзеў, прыжмурыў вока,</v>
     <v>I салдат яму здалёку</v>
     <v>Крыкнуў:</v>
     <v>— Браце, школа дзе?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Незнаёмы усміхнуўся</v>
     <v>I гаворыць на хаду:</v>
     <v>— Калі так, дык я вярнуся,</v>
     <v>Вас да месца давяду.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вы адкуль, з якога фронту?..</v>
     <v>Што там добрага чуваць?</v>
     <v>— Добра ўсё. Шкада, што з контрай</v>
     <v>Не далі даваяваць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Кажуць: «Трэба падвучыцца».</v>
     <v>— Так, вучыцца трэба ўсім...</v>
     <v>— Але брацца за табліцу</v>
     <v>Не з характарам маім:</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Гаспадарка ж не ў парадку,</v>
     <v>Жонка колькі год адна.</v>
     <v>А цяпер — ізноў салдатка,</v>
     <v>Хоць i кончыцца вайна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Прыпыніліся ля дома</v>
     <v>З нейкай шыльдай на сцяне,</v>
     <v>I гаворыць незнаёмы:</v>
     <v>— Можа зойдзем да мяне?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Абмяркуем па парадку,</v>
     <v>Як жывуць у вас, i чым</v>
     <v>Не адной, a ўсім салдаткам</v>
     <v>Трэба нам дапамагчы. —</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У прасторным кабінеце</v>
     <v>Сеў салдат каля стала.</v>
     <v>I пра ўсё, што ёсць на свеце,</v>
     <v>Лёгка гутарка пайшла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пра зямлю, пра хлеб i школы</v>
     <v>Доўга гутараць яны,</v>
     <v>Пра ячэйку камсамола</v>
     <v>У мястэчку Курганы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Увайшла ў пакой дзяўчына,</v>
     <v>Азірнулася наўкол,</v>
     <v>Чай прынесла i нішчымны</v>
     <v>Хлеб паставіла на стол.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>— Калі ласка, чым багаты... —</v>
     <v>Прапануе гаспадар</v>
     <v>I падсоўвае салдату</v>
     <v>Хлеб шурпаты, як сухар.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зняў салдат мяшэчак, скатку,</v>
     <v>Аж забыўся, што ў Крамлі,</v>
     <v>Хлеб вымае, што салдаткі</v>
     <v>На дарогу напяклі,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Падае суседу лусту:</v>
     <v>— Не пагрэбуйце i вы,</v>
     <v>Можа прыйдзецца па густу</v>
     <v>Хлеб салдацкі, франтавы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>— Хлеб адменны, скажам прама,</v>
     <v>Хто яго пячэ i дзе?</v>
     <v>А салдат ніяк не ўцяміць,</v>
     <v>З кім ён гутарку вядзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Развітаўшыся, гаворыць</v>
     <v>Клапатлівы гаспадар:</v>
     <v>— Вас чакае ў калідоры</v>
     <v>З вашай школы камісар.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Камісар на тратуары</v>
     <v>Дакрануўся да пляча</v>
     <v>I спытаў:</v>
     <v>— Ну як, таварыш,</v>
     <v>Гасцяваў у Ільіча?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>АГАНЁК УНАЧЫ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ідуць дажджы i днём i ноччу,</v>
     <v>Апалі мокрыя лісты,</v>
     <v>Вада асенняя булькоча,</v>
     <v>Старыя зносячы масты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Размокла на дарозе гліна,</v>
     <v>Канавы поўныя вады,</v>
     <v>I у разбітых каляінах</v>
     <v>Па трубкі грузнуць абады,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Світае днём, i днём змяркае,</v>
     <v>Куды ні глянеш — змрок i змрок,</v>
     <v>Нібы над Енісейскім краем</v>
     <v>Замкнулі сонца на замок.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I ночы чорныя, як сажа,</v>
     <v>Здаецца, бездань за сцяной.</v>
     <v>Ніхто дарогу не пакажа,</v>
     <v>Ніхто не пусціць на пастой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А ты ідзеш, прамок дазвання,</v>
     <v>Закляклі ногі, ледзь жывы.</v>
     <v>Цябе, нібы на пакаранне,</v>
     <v>У воласць кліча станавы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Збіраўся дабрысці да ночы,</v>
     <v>Ды не прайшоў i тры вярсты,</v>
     <v>Як зніклі сцежкі ля абочын,</v>
     <v>Як раптам выраслі кусты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Куды ісці?</v>
     <v>У чорным полі</v>
     <v>Адзін блукаеш, як сляпы,</v>
     <v>Табе шыпшыннік шчокі коле,</v>
     <v>Малоціць дождж у тры цапы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На паўаршына грузнуць ногі,</v>
     <v>Чыркі размоклі у вадзе.</v>
     <v>Ды па загаду станавога</v>
     <v>У воласць Пронікаў ідзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Кляне i цемрадзь, i парадкі,</v>
     <v>Ураднікаў, i станавых,</v>
     <v>Што за патравы i падаткі</v>
     <v>У воласць гоняць ледзь жывых.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ды болей не ступіць ні кроку,</v>
     <v>Прысеў, намацаўшы пянёк,</v>
     <v>Зірнуў навокал:</v>
     <v>дзесь далёка</v>
     <v>Мільгнуў маленькі аганёк.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Жывы, трапечацца, палае,</v>
     <v>Яго й дажджы не залілі,</v>
     <v>Нібыта зорачка малая</v>
     <v>Адна гарыць на ўсёй зямлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Рукамі расхінуўшы веццэ,</v>
     <v>Устаў стары, прыбавіў крок,</v>
     <v>Ідзе туды, дзе ярка свеціць</v>
     <v>Жывы маленькі аганёк.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Канавы, зараснікі глогу</v>
     <v>Ужо мінуў стары даўно.</v>
     <v>Яму паказвае дарогу</v>
     <v>Чыёсьці светлае акно.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У раму стукнуў асцярожна</v>
     <v>I кажа:</v>
     <v>— Госпадам прашу,</v>
     <v>Пусціце ў хату, калі можна,</v>
     <v>Ратуйце грэшную душу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>— Хутчэй, заходзьце, калі ласка..</v>
     <v>Усё, усё здымайце прэч,</v>
     <v>Чыркі сушыце,</v>
     <v>апаяску</v>
     <v>І світку вешайце на печ.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сядайце, вось i чай дарэчы,</v>
     <v>Кладзіце цукар... ну, нішто? —</v>
     <v>I гаспадар яму на плечы</v>
     <v>Сваё накінуў паліто.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I чай гарачы ўнакладку</v>
     <v>Спакойна сёрбае стары,</v>
     <v>Вядзе размову пра падаткі</v>
     <v>I беззямельныя двары:</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>— Прапала матухна-Расея,</v>
     <v>Жабрачыць з восені сяло.</v>
     <v>Яшчэ у нас на Енісеі</v>
     <v>Такога зроду не было.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А гаспадар прыжмурыў вока,</v>
     <v>Па светлай гладзіць барадзе,</v>
     <v>Устаў, прайшоў шырокім крокам</v>
     <v>I кажа:</v>
     <v>— Не, не прападзе!</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы не дазволім ёй прапасці,</v>
     <v>I вы, i вашы землякі.</v>
     <v>У нас такое будзе шчасце,</v>
     <v>Настане лад у нас такі,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што свет Расіі пазайздросціць</v>
     <v>Унукам нашым i сынам.</v>
     <v>Патрэбна толькі болей злосці,</v>
     <v>I болей сілы трэба нам!</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>...На дзень займалася патроху</v>
     <v>У глухой сібірскай старане.</v>
     <v>Усім паказвала дарогу</v>
     <v>Святло у ленінскім акне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1960 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>НАФТАГРАД</p>
   </title>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПАЛАЧАНКА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Неба вясной залатое i сіняе,</v>
     <v>Вецер пялёсткі кружыць па плошчы.</v>
     <v>Некалі Полацкаю Ефрасінняю</v>
     <v>Тут называлі струхлелыя мошчы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Некалі тут гадаваліся княжычы,</v>
     <v>Вілі паклоны сівыя манахі,</v>
     <v>Стражнікі, рукі вяроўкамі вяжучы,</v>
     <v>Прадзедаў нашых цягнулі на плаху.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А неба было i тады залатое,</v>
     <v>У буйнай расе прачыналіся ранкі,</v>
     <v>Ды плакалі горка над Палатою,</v>
     <v>Ломячы рукі ў бядзе, палачанкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На Полацк ішлі чужаніцы вайною —</v>
     <v>Крышыліся коп'і, ўзрываліся танкі,</v>
     <v>А горад стаяў i стаіць над Дзвіною,</v>
     <v>I песні пяюць пра яго палачанкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Каштаны i ліпы шумяць над бульварамі,</v>
     <v>Да раніцы сыплецца спеў салаўіны,</v>
     <v>Ідуць у Задзвінне шчаслівымі парамі</v>
     <v>Насустрач світанню патомкі Скарыны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ступаючы мякка па стоптаным верасе,</v>
     <v>Каханую любы заўсёды сустрэне</v>
     <v>На вежавым кране, на сонечным беразе,</v>
     <v>У першай, яшчэ не закончанай змене.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У вочы зірне, залатыя i сінія,</v>
     <v>Што ззяюць, як росы ліпнёвага ранку,</v>
     <v>I скажа: «Дзень добры табе, Ефраеінія».</v>
     <v>«Дзень добры», — адкажа яму палачанка.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>УСПАМІН</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Да поўначы стаіць гарачыня,</v>
     <v>I маладзік засланы белым пылам</v>
     <v>Палеглі травы, ім да дня</v>
     <v>Устаць наўрад ці хопіць сілы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зачахла лісце у гаях,</v>
     <v>I хвалі на Дзвіне замёрлі,</v>
     <v>Расінка толькі ў салаўя</v>
     <v>Ледзь чутна булькае у горле.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Трызніць самлелая зямля</v>
     <v>Аб росах, аб дажджы i громе,</v>
     <v>Прыслухаўшыся, як здаля</v>
     <v>Гудзе лябёдка на пароме.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I зноў навокал цішыня,</v>
     <v>Далёка бліскаюць зарніцы.</v>
     <v>Табе i сёння, пэўна, сніцца</v>
     <v>Пачатак леташняга дня.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У полі сіні-сіні лён</v>
     <v>I ветразі сямі палатак.</v>
     <v>Здаецца, тут дасюль відзён</v>
     <v>Твой першы след i той пачатак</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яшчэ няходжаных дарог,</v>
     <v>Яшчэ не зробленай работы,</v>
     <v>Калі ў гразі спаўзалі з ног</v>
     <v>Старыя кірзавыя боты,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Як на спіне трашчала соль,</v>
     <v>Як завіхаліся дзяўчаты,</v>
     <v>I першы на руцэ мазоль,</v>
     <v>I радасць першае зарплаты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Як часам не было папіць</v>
     <v>Вады ў дзявочым інтэрнаце.</v>
     <v>Ты спала, а над ложкам маці,</v>
     <v>Здавалася, ўсю ноч не спіць</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I шэпча: «Пацярпі крыху.</v>
     <v>Я веру — зробяць без прынукі</v>
     <v>I дом i новую страху</v>
     <v>Твае маленечкія рукі».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты чуеш? — спорны дождж ідзе.</v>
     <v>Гарачыня адразу спала,</v>
     <v>А ты нібыта i не спала,</v>
     <v>Ты моўчкі маці ўспамінала</v>
     <v>I пачынала новы дзень.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>КРАНАЎШЧЫЦА</strong></subtitle>
   <empty-line/>
   <cite>
    <p><emphasis>Кранаўшчыцы Полацкага нафтабуда</emphasis></p>
    <text-author>Валі Забаронька</text-author>
   </cite>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Над лесам занялося ранне</v>
     <v>У буйных кроплях дымных рос,</v>
     <v>А ўжо гайдаецца на кране,</v>
     <v>Нібы струна, нацяты трос.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ужо гукаюць: «Майна!», «Віра!» —</v>
     <v>I лёгка, як узмах крыла,</v>
     <v>Услед за рукою брыгадзіра</v>
     <v>Плыве ажурная страла,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Нібыта залатую пражу</v>
     <v>Снуюць лябёдкі угары,</v>
     <v>I зверху кранаўшчыца кажа:</v>
     <v>— Узыходзіць сонейка, сябры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сягоння дзень яшчэ прыбудзе,</v>
     <v>А сонца вось — рукой падаць.</v>
     <v>Яно у нас, на Нафтабудзе,</v>
     <v>Заўсёды першай мне відаць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Відаць, як за Дзвіной пшаніца</v>
     <v>Нагнула долу каласы...</v>
     <v>I за плячамі ў кранаўшчыцы</v>
     <v>Ляжаць тугія дзве касы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Заплеценыя, як у школе,</v>
     <v>Істужкай белаю яны.</v>
     <v>Ад ix, здаецца, пахне полем</v>
     <v>I ветрам ранняе вясны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Маленькая, нібы падлетак,</v>
     <v>Яна глядзіць на белы свет.</v>
     <v>I у кабіне з першых кветак</v>
     <v>Стаўляе кожны дзень букет.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Галінкі бэзу i язміну</v>
     <v>Прыносіць з бліжняга сяла,</v>
     <v>Зірнеш на Валіну кабіну</v>
     <v>I бачыш — ліпа расцвіла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>То распусціліся рамонкі,</v>
     <v>То браткі ў росным серабры.</v>
     <v>Цагліны, як з рабіны гронкі,</v>
     <v>Здымаюць з крана муляры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Глядзіць удалеч кранаўшчыца</v>
     <v>I нават дзівіцца сама,</v>
     <v>Што ў полі бачыць камяніцы,</v>
     <v>Якіх яшчэ пакуль няма,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што бачыць плошчы i бульвары,</v>
     <v>I белы горад над ракой,</v>
     <v>Бо ведае, што здзейсніць мары</v>
     <v>Сваёю ўласнаю рукой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЗАРАДКА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У хлапечым інтэрнаце</v>
     <v>Пражаць вечарам гарох.</v>
     <v>На стале, як на парадзе, —</v>
     <v>Масла, бульба i тварог.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хлопцы ставяць на пліту</v>
     <v>Смажыць бульбы тры патэльні</v>
     <v>Пахне салам за вярсту,</v>
     <v>А вось бульбаю не вельмі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>— Янка, падавай кефір,</v>
     <v>Апанас, нясі аладкі, —</v>
     <v>Кажа хлопцам брыгадзір, —</v>
     <v>Прыступаем да зарадкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сеў за стол, пакроіў хлеб,</v>
     <v>Разлажыў усім па лусце.</v>
     <v>— Ты, Пятро, хіба аслеп:</v>
     <v>Рукавы ужо ў капусце.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзесяць хлопцаў дзесяць страў</v>
     <v>Выстаўляюць на абрусе.</v>
     <v>Хтосьці з ix пажартаваў:</v>
     <v>— Я адзін за ўсіх бяруся</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>З'есці бульбу, i тварог,</v>
     <v>I капусту, i аладкі.</v>
     <v>— А скажы, без нас бы змог</v>
     <v>Ты адзін закончыць кладку?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>— Вам з вячэрай без мяне</v>
     <v>Не управіцца ніколі:</v>
     <v>Я ж за год на цаліне</v>
     <v>З'еў не меней пуда солі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>— Я паверу, што з'ясі</v>
     <v>Ты адзін не пуд, а тону.</v>
     <v>Лепш вазьмі ды панасі</v>
     <v>Ты за нас адзін бетону.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хопіць лётаць па зямлі,</v>
     <v>Замацоўвайся, як людзі.</v>
     <v>Паспытаў бы, як жылі</v>
     <v>Летась мы на Нафтабудзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А не згодзен — прабачай,</v>
     <v>Ты між нас не знойдзеш пары.</v>
     <v>Гатаваць бярыся чай,</v>
     <v>Падавайся ў кашавары</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ці на пост вартаўніка</v>
     <v>Каля нашай хлебнай краны,</v>
     <v>A імя будаўніка</v>
     <v>Не гнюсі, пакінь за намі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>— Зноў счапіліся яны!</v>
     <v>Брыгадзір, канчайце сварку:</v>
     <v>Стыне ж бульба i бліны,</v>
     <v>Перасмажыліся скваркі...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Селі ўсе за стол яны.</v>
     <v>Паглядзела б з боку маці,</v>
     <v>Як вячэраюць сыны</v>
     <v>У хлапечым інтэрнаце.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПРЫГОЖЫЯ РУКІ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У час сустрэч i ў час разлукі,</v>
     <v>Выходзячы ўдваіх на шлях,</v>
     <v>Навошта ты хаваеш рукі</v>
     <v>У драпінах i ў мазалях?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Заўжды шурпатыя ад тынку,</v>
     <v>Парэпаныя ад вады,</v>
     <v>Яны не знаюць адпачынку</v>
     <v>У гарачыню i ў халады.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ад цэглы i ад арматуры</v>
     <v>Яны зрабіліся дужэй...</v>
     <v>За сотні рук у манікюры</v>
     <v>Такія рукі прыгажэй.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яны трымаюць у палоне</v>
     <v>Душу i сэрца юнака.</v>
     <v>Не выкаўзне з такой далоні</v>
     <v>Яго шурпатая рука.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>СУПРАЦІЎЛЕННЕ МАТЭРЫЯЛУ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Аўтобус «Полацк — Нафтабуд»</v>
     <v>Заўсёды поўны пасажыраў:</v>
     <v>I муляры, i цеслі тут,</v>
     <v>I капітаны без мундзіраў,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I маладыя лейтэнанты.</v>
     <v>Ад службы толькі засталіся канты</v>
     <v>I звычка добрая, старая —</v>
     <v>Быць першым на пярэднім краі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ідзе аўтобус поўньім ходам,</v>
     <v>Туман курыцца на Дзвіне.</v>
     <v>Жартуе хтось: «Замест узвода</v>
     <v>Цяпер брыгада у мяне».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Гартаюць ля акна дзяўчаты</v>
     <v>Падручнікі па сапрамату,</v>
     <v>Складаныя вядуць разлікі —</v>
     <v>Сягоння ім здаваць залікі,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I новы дом, i цэх здаваць</v>
     <v>У лік наступнага квартала,</v>
     <v>I кожным рухам адчуваць</v>
     <v>Супраціўленне матэрыялу:</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Бетонныя укладваць пліты</v>
     <v>I заліваць гарачы бітум,</v>
     <v>Вучыць механіку ўначы</v>
     <v>I ўсё самім перамагчы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>A заўтра зноў усё пачаць,</v>
     <v>I скрозь паспець, хоць часу мала.</v>
     <v>Нашчадкі будуць вывучаць,</v>
     <v>З якога вы матэрыялу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>БАЦЬКІ I ДЗЕЦІ</strong></subtitle>
   <empty-line/>
   <cite>
    <p><emphasis>Брыгадзіру такелажнікау</emphasis></p>
    <text-author><emphasis>Івану Міхайлавічу Чарненку.</emphasis></text-author>
   </cite>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Яны дзяцей пагадавалі,</v>
     <v>Бацькамі сталі ix сыны,</v>
     <v>Народжаныя на Урале,</v>
     <v>Пажэненыя ля Дзвіны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ужо здалёку аб нявесце</v>
     <v>Завёў гаворку меншы сын.</v>
     <v>Ці ж не прыйшла пара асесці,</v>
     <v>Прайшоўшы столькі пуцявін?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ад Кемерава да Алтая,</v>
     <v>Ад Ішымбая да Чыты</v>
     <v>Шумела восень залатая,</v>
     <v>Пад ногі сцелючы лісты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зімой дарогі замятала</v>
     <v>Завея белая, як дым.</v>
     <v>A ім здавалася, што мала</v>
     <v>Зрабіць прыйшлося маладым.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I зноў збіраліся ў дарогу,</v>
     <v>Складалі кельмы ў рукзакі</v>
     <v>I праз таежныя бярлогі</v>
     <v>Ішлі, ішлі будаўнікі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Рыпела пад рыдлёўкай гліна,</v>
     <v>А ноч марозамі гула.</v>
     <v>У ix маленечкага сына</v>
     <v>Брыгада нянькаю была.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Камбінезон насіла жонка,</v>
     <v>З кляймом казённыя пімы</v>
     <v>I пела радасна i звонка,</v>
     <v>Як салавей сярод зімы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Так i дзяцей пагадавалі,</v>
     <v>Бацькамі сталі ix сыны...</v>
     <v>Паездзілі, павандравалі —</v>
     <v>I вось прывал каля Дзвіны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зірнеш назад, а шлях кароткі.</v>
     <v>Калі б ізноў усё прайсці:</v>
     <v>Баракі першай пяцігодкі,</v>
     <v>Трывогі першыя ў жыцці,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Другога не хацеў бы шчасця,</v>
     <v>Другіх бы не шукаў дарог,</v>
     <v>I так пачаў бы сцены класці,</v>
     <v>І так бы любую бярог,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I так бы радавала стома,</v>
     <v>I мары светлыя, i сны,</v>
     <v>I стаў бы самым родным домам</v>
     <v>Зялёны горад ля Дзвіны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На стол парэпаныя рукі</v>
     <v>Паклаў руплівы брыгадзір.</v>
     <v>Пытаюцца паціху ўнукі:</v>
     <v>«А мы</v>
     <v>паедзем у Сібір?»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ДЫСПЕТЧАР</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Усыпаны зорамі вечар,</v>
     <v>Ля клуба іграе баян.</v>
     <v>Танцуюць усе,</v>
     <v>а дыспетчар</v>
     <v>Глядзіць на блакітны экран,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Глядзіць на сігналы на пульце,</v>
     <v>А пальцы, нібыта на пульсе, —</v>
     <v>Пад імі гудуць правады:</v>
     <v>«Канчаем адкачку вады»,</v>
     <v>«Гатова другая калона»,</v>
     <v>«Чаму не падвозяць бетону?»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дыспетчар хвалюецца, кліча</v>
     <v>То Оршу, то Віцебск, то Крычаў,</v>
     <v>A ў вокнах, нібы на экране,</v>
     <v>Ужо занімаецца ранне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Туман за ракою густы</v>
     <v>Паслаўся на буйныя травы,</v>
     <v>Грукочуць на станцыі Кеты</v>
     <v>З цэментам і шчэбнем саставы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>«Бетон адпраўляем і трубы», —</v>
     <v>Пачуўся ў селектары свіст.</v>
     <v>Дыспетчар не спіць. А ля клуба</v>
     <v>Чакае яе баяніст.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ПАРТОРГ</strong></subtitle>
   <empty-line/>
   <cite>
    <p><emphasis>Мікалаю Чэчату</emphasis></p>
   </cite>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Адзін ён не мае кароткай суботы:</v>
     <v>Як толькі развіднее — зноў за парог.</v>
     <v>Рыпяць па дарозе гумовыя боты —</v>
     <v>Ідзе на работу парторг.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён першы садзіцца у мулкі аўтобус,</v>
     <v>Упалі на вокны расінкі з галля.</v>
     <v>Пад коламі, быццам раскручаны глобус,</v>
     <v>Насустрач світанню імчыцца зямля.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>То ўлева, то ўправа нахіляцца сосны,</v>
     <v>То кружацца ў шыбах густыя гаi,</v>
     <v>I чутна, як побач пра раннія вёсны</v>
     <v>Пяюць нафтабудаўскія салаўі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Парторг па характару трошачкі лірык</v>
     <v>(Без лірыкі кожнаму цяжка пражыць),</v>
     <v>Прарабы — рамантыкі,</v>
     <v>a брыгадзіры</v>
     <v>Гатовы найлепшую песню злажыць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І вось яна, вось яна — гэтая песня:</v>
     <v>Укладзены сцены, нібыта радкі,</v>
     <v>Як самыя поўныя рыфмы,</v>
     <v>на ўзлессі</v>
     <v>I рана i ноччу звіняць цягнікі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Падумаў парторг: каб праз дзвесце ці трыста</v>
     <v>Гадоў зазірнуць выпадкова сюды,</v>
     <v>Адразу пазнаў бы, што тут камуністы</v>
     <v>Дамы будавалі, саджалі сады</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I слухалі часам пагрозы i ноты,</v>
     <v>Ды толькі адзіным жаданнем жылі —</v>
     <v>Зрабіць як найболей патрэбнай работы,</v>
     <v>Паспець як найболей стварыць на зямлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У майцы i ў форменнай шапцы танкіста</v>
     <v>Вядзе экскаватар нядаўні маёр.</v>
     <v>Куды ні паглядзіш, — ідуць камуністы —</v>
     <v>Бетоншчык, маляр, трубаклад i шафёр.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А будзе патрэбна — усе гімнасцёркі</v>
     <v>Дастануць з куфэркаў. Любою парой</v>
     <v>Да форменных шапак чырвоныя зоркі</v>
     <v>Прышпіляць i стануць адразу у строй.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У ботах гумовых i сіняй спяцоўцы</v>
     <v>Для радасцей новых i новых трывог</v>
     <v>На самай адказнай, ударнай пляцоўцы</v>
     <v>Ад рання да ночы працуе парторг.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ДАЛЬНІ ПРЫПЫНАК</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пры дарозе — толькі слуп,</v>
     <v>Бо прыпынак дальні,</v>
     <v>Але тут, нібыта клуб,</v>
     <v>Школа i чытальня.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут i песню запяюць,</v>
     <v>Пажартуе майстра,</v>
     <v>I пытанні задаюць</v>
     <v>Пра Фідэля Кастра.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут завочнік на пяску</v>
     <v>Піша, піша штосьці,</v>
     <v>Тут гавораць, што з Баку</v>
     <v>Прыязджаюць госці.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А з-за Новага Двара,</v>
     <v>З невялічкай хмары,</v>
     <v>Нечакана як з вядра</v>
     <v>Цёплы дождж ударыў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Заскакалі басанож</v>
     <v>Хлопцы i дзяўчаты —</v>
     <v>Спорны дождж, харошы дождж</v>
     <v>Мые, як на свята,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Прабірае да касцей,</v>
     <v>Хвошча, як у душы.</v>
     <v>Мо таму у ix чысцей,</v>
     <v>Чым у іншых, душы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яе далоні пахнуць мятай,</v>
     <v>I спелым жытам — валасы.</v>
     <v>Шануй, любі, але не кратай</v>
     <v>Дзявочай чыстае красы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I па чужой не мерай мерцы.</v>
     <v>Такая толькі ёсць адна,</v>
     <v>Калі ў даверлівае сэрца</v>
     <v>Табе пастукала яна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яе далоні пахнуць мятай,</v>
     <v>I ныюць ногі ад расы.</v>
     <v>Сустрэў, кахаеш, значыць сватай,</v>
     <v>Забудзь другія адрасы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>21. V 1960 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ад сцюжы пасівелі вейкі,</v>
     <v>I стынуць рукі ад жарствы.</v>
     <v>Ты б ix схавала ў рукавы</v>
     <v>Сваёй шурпатай целагрэйкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Табе здаецца, што не вельмі</v>
     <v>Яшчэ лютуюць халады.</v>
     <v>Вятры ж гудуць на ўсе лады,</v>
     <v>I прыстае к далоні кельма.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты мне гаворыш з вышыні,</v>
     <v>Што праз гадзіну кончыш змену.</v>
     <v>Цябе я, любая, сустрэну,</v>
     <v>Калі запаляцца агні.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А ноччу зноў гудзе завея</v>
     <v>У нашым ціхім гарадку.</v>
     <v>Ты змерзла?.. Я тваю руку</v>
     <v>Сваімі вуснамі сагрэю.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ад шчасця i ад хвалявання</v>
     <v>На вейках знікне сівізна,</v>
     <v>I чыстай кропляй на світанні</v>
     <v>Да нас пастукае вясна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НАСЦЯ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ледзь не задыхаецца ад шчасця</v>
     <v>Беленькая, як бярозка, Насця.</v>
     <v>Вось ужо i прозвішча змяніла,</v>
     <v>I пры людзях кажа: «Пойдзем, мілы,</v>
     <v>Мы з табою ў Маладзёжным садзе</v>
     <v>Побач дуб з бярозкаю пасадзім.</v>
     <v>Хай растуць, няхай сплятаюць вецце,</v>
     <v>Хай ніколі ix не зломіць вецер.</v>
     <v>A калі шырэй раскінуць голле,</v>
     <v>Будзе побач клёнік ці таполя».</v>
     <v>I стаяць заўсёды, як пад шлюбам,</v>
     <v>Белая бярозка разам з дубам,</v>
     <v>Ix у спёку палівае Насця.</v>
     <v>I расце, расце «Алея шчасця».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Нафтабуд — Мінск,</emphasis></v>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>РАВЕСНІКІ</p>
   </title>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>МАЁ ПАКАЛЕННЕ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І я у дзяцінстве не ведаў калыскі,</v>
     <v>Не ведаў утульнае цёплае хаты,</v>
     <v>Замест калыханкі, схіліўшыся нізка,</v>
     <v>Спяваў у цяплушцы салдат барадаты:</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>«Віхуры варожыя веюць над намі»...</v>
     <v>I ў нашай цяплушцы свісталі вятры,</v>
     <v>Смяяліся хлопцы: «Пакончым з панамі,</v>
     <v>Як толькі усе даядзім сухары».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I мне аддавалі шурпаты i горкі</v>
     <v>Сухар са свайго баявога пайка,</v>
     <v>A самі круцілі цыгаркі з махоркі</v>
     <v>I песню зацягвалі пра Ермака.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пасля, пасадзіўшы на мулкім калене,</v>
     <v>Чырвонаармеец пытаўся не раз:</v>
     <v>«Ты ведаеш, браце, а хто такі Ленін</v>
     <v>I што ён гаворыць пра нас?»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I я, ашчаперыўшы шыю худую,</v>
     <v>Услед паўтараю за ім:</v>
     <v>«Мы наш, мы новы свет збудуем,</v>
     <v>Хто быў нічым, той стане ўсім!»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Салдацкія вочы адразу цяплелі</v>
     <v>I бачылі заўтрашні дзень прад сабой,</v>
     <v>А побач матросы натхнёныя пелі,</v>
     <v>Што гэта апошні, рашаючы бой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вось так у цяплушках, у дымных бараках</v>
     <v>Мае аднагодкі раслі.</v>
     <v>Не ведалі мы, што ужо аб рабфаках</v>
     <v>Ільіч гаварыў у Крамлі,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што ён ужо бачыў агні Днепрагэса,</v>
     <v>Адзначыў на карце Кузбас</v>
     <v>I марыў, што ў нетрах сібірскага лесу</v>
     <v>Уздымецца горад для нас.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I разам з бацькамі маё пакаленне</v>
     <v>Валіла тайгу i драбіла каменне,</v>
     <v>Закладвала домны, капала каналы —</v>
     <v>Лажылася позна, а рана уставала,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Жыло у палатках у сцюжы i ў буры,</v>
     <v>Каб горад узняўся хутчэй на Амуры,</v>
     <v>Стаяла на варце дзяржаўнай граніцы</v>
     <v>I помніла: трэба вучыцца, вучыцца.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Трымала вінтоўку, кайло i лапату</v>
     <v>I слухала лекцыі па сапрамату,</v>
     <v>Ішло вечарамі ў партыйную школу</v>
     <v>I ворагаў біла каля Халхін-Гола.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мае пакаленне, мае аднагодкі,</v>
     <v>Пачуўшы трывогу, надзелі пілоткі</v>
     <v>I ў цеснай зямлянцы кляліся ўрачыста</v>
     <v>— Лічыце</v>
     <v>мяне</v>
     <v>камуністам!</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I кожны быў братам,</v>
     <v>I кожны быў другам</v>
     <v>Ля сцен Ленінграда,</v>
     <v>У пекле над Бугам.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Куды б ні вяла нас крутая дарога,</v>
     <v>За намі заўсёды ідзе перамога —</v>
     <v>У льды Антарктыды, у неба прасторы,</v>
     <v>Дзе новыя ўсходзяць савецкія зоры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1957 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПАЧАТАК ДАРОГІ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я ў кажушку, што колісь маці</v>
     <v>У спадчыну пакінуў дзед,</v>
     <v>Апошні раз прайшоў па хаце</v>
     <v>I выйшаў першы раз у свет.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мне маці ў торбачку паклала</v>
     <v>Ручнік, кашулю з палатна,</v>
     <v>Скрылёк пазычанага сала</v>
     <v>I жменьку цёплага пшана.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I павучала, як умела:</v>
     <v>— Глядзі ж, сыночак, не зблудзі,</v>
     <v>Калі спытаць прыйдзецца, смела</v>
     <v>У вочы кожнаму глядзі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I не лянуйся, не ад працы</v>
     <v>Твой бацька жыў кароткі век.</v>
     <v>Пачнеш вучыцца i старацца,</v>
     <v>Глядзіш — i выйдзе чалавек.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут рукі матчыны худыя,</v>
     <v>Што учарнелі ад зямлі,</v>
     <v>Здаецца, ўпершыню за шьш</v>
     <v>Мяне так моцна абнялі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Так пачыналася дарога</v>
     <v>У новы дзень, у новы свет,</v>
     <v>Хоць я тады зусім нічога</v>
     <v>Яшчэ не ўмеў рабіць як след.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Майго умельства i навукі</v>
     <v>Адным пасведчаннем былі</v>
     <v>З вясны парэпаныя рукі</v>
     <v>I на далонях мазалі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Былі маёй пуцёйкай мары</v>
     <v>Пра тысячы работ i спраў.</v>
     <v>I на паўстанку Камунары</v>
     <v>Я ўпершыню заначаваў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I не пытаючы парады,</v>
     <v>Ісці далей ці можа не,</v>
     <v>Прасіў хлапцоў, каб у брыгаду</v>
     <v>Уключылі зранку i мяне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы секлі лес, часалі шпалы,</v>
     <v>Калолі тоўстыя камлі,</v>
     <v>I к дваццаці гадам нямала</v>
     <v>Ужо зрабілі на зямлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I грузчыкам, i лесарубам,</v>
     <v>I грабаром быў кожны з нас.</v>
     <v>Ад смагі трэскаліся губы,</v>
     <v>I сівер твары сек не раз.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Так пачыналася дарога</v>
     <v>У новы дзень, у новы свет.</v>
     <v>Я не цураўся анічога,</v>
     <v>Каб на зямлі пакінуць след,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Каб шпалы сто гадоў звінелі</v>
     <v>I словы, што ў радкі ляглі,</v>
     <v>Ca мною разам не старэлі,</v>
     <v>А каб мяне перажылі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>РАВЕСНІЦА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ужо не лета i яшчэ не восень,</v>
     <v>A павуцінне ў кропельках расы</v>
     <v>Плыве, трымціць i туга заплялося</v>
     <v>Табе у залатыя валасы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яшчэ цвіце i дзяцельнік i мята,</v>
     <v>А плечы зводзіць першым халадком.</v>
     <v>Ты помніш, як калісьці у трыццатым</v>
     <v>Хадзілі мы з табою у райком?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>З далёкай камсамольскае ячэйкі</v>
     <v>Паслалі нас даведацца сябры,</v>
     <v>Калі i як i на якія рэйкі</v>
     <v>Перавядуць сялянскія двары.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А нашы сходы, першыя лікбезы,</v>
     <v>Пытанняў i адказаў вечары,</v>
     <v>Калі на нас дзесяткамі абрэзаў</v>
     <v>Кулацкія глядзелі хутары.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I па сяле хадзілі пагалоскі,</v>
     <v>Што мы нібыта дзеці сатаны.</v>
     <v>Тады яшчэ не вельмі дружна вёскі</v>
     <v>Ішлі на свята першай баразны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы самі уставалі да світання,</v>
     <v>Аралі межы, кулакам на зло,</v>
     <v>Збіралі сходы, толькі пра каханне</v>
     <v>Пагаварыць нам часу не было...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты ганарышся сталымі сынамі,</v>
     <v>Ты замуж аддаеш сваіх дачок,</v>
     <v>Але i сёння побач з ардэнамі</v>
     <v>Ляжыць маленькі кімаўскі значок.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>СЛЯДЫ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Памяці Н. А. Войтка.</emphasis></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Месячная ноч, нібы тады,</v>
     <v>Як пасля нядоўгае разлукі</v>
     <v>Беглі аж да самае вады</v>
     <v>Мы з табой, пабраўшыся за рукі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты пытала: «Ну, нашто, зачым</v>
     <v>Гэтыя таемныя сустрэчы?»</v>
     <v>Але зноў да берагу Пцічы</v>
     <v>Мы з табой хадзілі кожны вечар.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты, нібы шукаючы гусей,</v>
     <v>Берагам ішла ка мне з усмешкай,</v>
     <v>I на дымнай чэрвеньскай расе</v>
     <v>Засталіся толькі нашы сцежкі...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>...Месячныя ночы на Пцічы</v>
     <v>Пахнуць мёдам i мурожным сенам,</v>
     <v>Але, даўняй сцежкай ідучы,</v>
     <v>Я цябе ніколі не сустрэну,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не пабачу шалік на вярбё,</v>
     <v>Але ты — заўжды перад вачыма</v>
     <v>Хоць i пэўна знаю, што табе</v>
     <v>Не прыйсці ніколі з Асвенціма.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пад вярбой ля самае вады</v>
     <v>Двое незнаёмых абняліся,</v>
     <v>Дзе твае маленькія сляды</v>
     <v>На пяску вільготным засталіся.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>БАБІНА ЛЕТА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты часта казала, што песенька спета, —</v>
     <v>Вясна мінавала, а бабіна лета</v>
     <v>Цябе замятае сухімі лістамі,</v>
     <v>Што болей ніхто не трывожыць лістамі,</v>
     <v>Ніхто не чакае цябе на спатканне,</v>
     <v>Ніхто на цябе, як калісьці, не гляне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>A колісь глядзелі, a колісь чакалі,</v>
     <v>Спачатку ля школы, пасля на вакзале.</v>
     <v>Ты ночы не спала, лічыла мінуты,</v>
     <v>Калі ён прыедзе дамоў з інстытута.</v>
     <v>Да рання сядзелі у скверы, ля клуба,</v>
     <v>I доўга смылелі гарачыя губы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты шчасцю свайму пазірала у вочы,</v>
     <v>Ты чула, як сэрца ля сэрца стукоча,</v>
     <v>Любіла начамі пад ліўнямі мокнуць,</v>
     <v>Хадзіць, аж пакуль салаўі не замоўкнуць,</v>
     <v>Глядзець, як знікае каханы ў тумане,</v>
     <v>I думаць: «А колькі гадзін да спаткання?»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вы разам чыталі, смяяліся, пелі,</v>
     <v>I ўсе гаварылі, што хутка вяселле.</v>
     <v>А дна ты казала: «Ніколі не позна»,</v>
     <v>I бегла дахаты сцяжынкаю роснай.</v>
     <v>Цяпер ты шкадуеш, што ў майскія ночы</v>
     <v>Залішне сумленна заплюшчвала вочы,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што сцерлася ў памяці нейкая рыса,</v>
     <v>Што болей нікому не скажаш: «Вярніся»,</v>
     <v>Другога не стрэнеш, другіх не шукаеш,</v>
     <v>Калі аднаго назаўжды пакахаеш.</v>
     <v>Табе нічыёй не патрэбна спагады,</v>
     <v>Што бабіна лета, што час лістападу,</v>
     <v>Што косы завеяла першая замець,</v>
     <v>Што нумар застаўся на целе на памяць.</v>
     <v>А памяць, яна не старэе ніколі:</v>
     <v>Дарога ў Майданак, i голае голле,</v>
     <v>I сівер насустрач, i тысячы босых,</v>
     <v>Скаваныя рукі, абрэзаны косы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А дым, нібы хмара, вісіць над парканам</v>
     <v>«Як хутка мяне разлучылі з каханым,</v>
     <v>Нявестай была, a зрабілі ўдавою...»</v>
     <v>Ды свішча бізун над тваёй галавою.</v>
     <v>Цябе бессаромна салдаты раздзелі —</v>
     <v>Лічылі радзімыя плямкі на целе,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Глядзелі у вочы i з нейкаю мэтай</v>
     <v>Запісвалі доўга імя i прыкметы.</v>
     <v>Ты тройчы ўцякала ад смерці i згубы.</v>
     <v>Свістала завея ў жалобныя трубы,</v>
     <v>Як здані, стаялі сівыя фальваркі,</v>
     <v>I рвалі дзявочае цела аўчаркі.</v>
     <v>Цябе на світанні вялі ў крэматорый,</v>
     <v>Апошняя хмарка плыла над табою...</v>
     <v>Ды раптам аднекуль чырвоныя зоры</v>
     <v>Уляцелі, як іскры гарачага бою.</v>
     <v>Чырвоныя зоры, знаёмыя твары,</v>
     <v>Знаёмыя вочы глядзелі з-пад каскі,</v>
     <v>Засмяглыя губы шапталі: «Таварыш»</v>
     <v>I падалі слёзы ад братняе ласкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Чамусьці сягоння ты ўспомніла гэта —</v>
     <v>У час лістападу, у бабіна лета.</v>
     <v>Не ведаеш ты i паверыць не хочаш,</v>
     <v>Што вернуцца зноў салаўіныя ночы,</v>
     <v>Што познім каханнем зардзеюцца шчокі,</v>
     <v>Калі ты пачуеш знаёмыя крокі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Каханне ніколі само не знікае,</v>
     <v>Каханы заўсёды цябе адшукае.</v>
     <v>Ты чуеш, ты чуеш — асенняю ноччу</v>
     <v>Ляцяць самалёты i поезд грукоча,</v>
     <v>У дзверы твае асцярожна, нясмела</v>
     <v>Пастукае любы, крыху пасівелы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты скажаш, што песня яшчэ не прапета,</v>
     <v>Што сёння вясна, а не бабіна лета.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Ялта, 1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ВЕЧНЫ САЛДАТ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут цішыня.</v>
     <v>Пад хвояю пахілай</v>
     <v>Стаіць без каскі</v>
     <v>Бронзавы салдат,</v>
     <v>Як вартавы,</v>
     <v>над брацкаю магілай.</v>
     <v>Яго дажджы сякуць</v>
     <v>I хвошча град.</v>
     <v>Зімою снег лажыцца на пагоны,</v>
     <v>А ён глядзіць на простыя імёны,</v>
     <v>Нібы вядзе паверку,</v>
     <v>Ці Ў нарад</v>
     <v>Гатоў паслаць таварышаў па роце,</v>
     <v>Ці затрубіць пад'ём, як прыйдзе час.</v>
     <v>Ён тут стаіць не па сваёй ахвоце.</v>
     <v>Яго ніхто не зволіць у запас.</v>
     <v>Яго сябры, як ён,</v>
     <v>Навек салдаты,</v>
     <v>На ix магілах —</v>
     <v>прозвішчы</v>
     <v>i даты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Апошнюю дату паставіла куля...</v>
     <v>А недзе пад Каневам плача матуля,</v>
     <v>Суседскага сына убачыць здалёку,</v>
     <v>I здасца, што гэта яе яснавокі,</v>
     <v>Што вечарам прыйдзе, пастукае ў раму</v>
     <v>I скажа паціху: «Прачніцеся, мама».</v>
     <v>Цыгарку закурыць, адмовіцца есці</v>
     <v>I будзе да рання ўздыхаць аб нявесце.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хоць маці не верыць, а часам чакае,</v>
     <v>Напэўна, ўжо матчына доля такая:</v>
     <v>Сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу.</v>
     <v>Пачуць, што нявестка ідзе за другога,</v>
     <v>Насіць пачастункі маленькаму ўнучку,</v>
     <v>Вадзіць, як ягонага бацьку за ручку</v>
     <v>Калісьці вадзіла з сабою у поле</v>
     <v>I зычыла самую лепшую долю,</v>
     <v>I здымак паказваць на белай сцяне</v>
     <v>Таго, што застаўся навек на вайне,</v>
     <v>Таго, хто не прыйдзе у матчыну хату,</v>
     <v>Чый вырасце сын, не пабачыўшы таты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Растуць непрыкметна салдацкія дзеці.</v>
     <v>Ім хопіць работы на кашай планеце,</v>
     <v>Iм хопіць зямлі і блакітнага неба,</v>
     <v>Крынічнай вады i духмянага хлеба.</v>
     <v>Для шчасця растуць i мужнеюць яны,</v>
     <v>Каб болей ніколі не ведаць вайны,</v>
     <v>Каб болей не плакалі маці i ўдовы,</v>
     <v>Каб ix не сівелі дачасна галовы,</v>
     <v>Каб мір, што крывёю бацькі здабылі,</v>
     <v>Ніхто не парушыў на нашай зямлі,</v>
     <v>Каб слухалі дзеці, як песню, як казку,</v>
     <v>Пра подзвіг салдата, што, скінуўшы каску,</v>
     <v>Нязменна стаіць вартавым на пагосце</v>
     <v>У грознай красе баявой маладосці.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1957 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>МАЦІ ПРАВАФЛАНГОВАГА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Жанчыну ў старамодным плацці</v>
     <v>Праз доўгі клубны калідор,</v>
     <v>Пад руку ўзяўшы, нібы маці,</v>
     <v>На сцэну вёў сівы маёр.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I без каманды, без загаду</v>
     <v>Казах, літовец i грузін, —</v>
     <v>Плячо к плячу, салдат к салдату,'</v>
     <v>Усе ўзняліся як адзін.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Жанчына хустку развязала</v>
     <v>I, глянуўшы на ўсе бакі,</v>
     <v>На прывітанне адказала:</v>
     <v>— Дзень добры, родныя сынкі!</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здалося ёй, што, зняўшы каскі,</v>
     <v>Абтросшы горкі пыл вайны,</v>
     <v>Па воінскаму абавязку</v>
     <v>Сюды сабраліся яны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І кожны ёй напомніў сына,</v>
     <v>Taгo, што пісем больш не шле,</v>
     <v>Што ў сорак трэцім на хвіліну</v>
     <v>Прылёг з гранатай на скале,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>A ўстаў праз тры гады з граніту</v>
     <v>На скрыжаванні дзвюх дарог.</v>
     <v>Шумела ядранае жыта,</v>
     <v>А ён не чуў i чуць не мог.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I не сказала больш ні слова</v>
     <v>Жанчына, ўспомніўшы сынка,</v>
     <v>Што стаў навек правафланговым</v>
     <v>Байцом гвардзейскага палка.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЖАДАННЕ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ці пахаваў ты блізкага калі,</v>
     <v>Ці ўмееш кулаком заціснуць спазмы плачу,</v>
     <v>Калі расце грудок сырой зямлі</v>
     <v>Над тым, каго ніколі больш не ўбачыш?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я пахаваў сто тысяч сваякоў —</v>
     <v>Братоў, сясцёр, дзяцей i пабрацімаў</v>
     <v>На скрыжаваннях сальскіх бальшакоў,</v>
     <v>Над Нёманам i у цяснінах Крыма.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я пахаваў бацькоў i мацярок.</v>
     <v>На ix магілах расцвітае рута.</v>
     <v>Крывёю быў адзначан кожны крок</v>
     <v>Ад Брэста да апошняга салюта.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Калі цяпер дзяўчаты запяюць</v>
     <v>I загудзе паводка на прадвесні,</v>
     <v>Перад вачыма твары паўстаюць</v>
     <v>Тых, што сваёй не даспявалі песні.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы помнім ix жывыя галасы,</v>
     <v>Усмешкі i задумлівыя вочы,</v>
     <v>Хоць i не ўсіх знаходзім адрасы</v>
     <v>Каля дарог i лугавых абочын.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ix дзеці i унукі падраслі,</v>
     <v>У ix такія ж вочы i усмешкі,</v>
     <v>Яны ступаюць смела па зямлі,</v>
     <v>Свае пратоптваючы сцежкі,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I ціха шэпчуць першае «люблю»</v>
     <v>Дужэюць, распраўляюць крыллі</v>
     <v>I любяць тое неба, i зямлю,</v>
     <v>I тыя песні, што бацькі любілі</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1960 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПАВОДКА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Учора ноччу хрусткі іней</v>
     <v>Яшчэ лажыўся на лугі,</v>
     <v>А сёння у празрыстай сіні</v>
     <v>Крутыя тонуць берагі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I толькі макаўкі парэчак</v>
     <v>Тырчаць з імклівае вады.</v>
     <v>Разводдзе самых ціхіх рэчак</v>
     <v>Зрывае з берагу плыты,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Шпурляе тоўстыя бярвенні</v>
     <v>На ледарэзы i быкі,</v>
     <v>Галіны, трэскі i карэнні</v>
     <v>Нясе у розныя бакі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I сцежар леташні на мелі</v>
     <v>Тырчыць, як мачта карабля.</v>
     <v>Набракла гаркаватым хмелем</v>
     <v>За дзень адталая зямля.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы зноў, як у юнацтве, марым,</v>
     <v>I я паказваю табе</v>
     <v>Дажджынку першую на твары</v>
     <v>I першы коцік на вярбе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Нас i узрост не перайначыў,</v>
     <v>За рукі ўзяўшыся, праз сад,</v>
     <v>Па лужах, каб ніхто не бачыў,</v>
     <v>Бяжым, як дваццаць год назад.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПРЫЗНАННЕ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты ходзіш мяне у дарогу праводзіць,</v>
     <v>На месяц, на тыдзень, на некалькі дзён.</v>
     <v>Стаіш i глядзіш, як цягнік адыходзіць</v>
     <v>I ў змроку знікае апошні вагон.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А потым па плошчах i вуліцах гулкіх</v>
     <v>Ідзеш, не сустрэўшы нікога нідзе,</v>
     <v>I толькі чуваць, як у вузкіх завулках,</v>
     <v>Нібыта у трубах, завея гудзе,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Грыміць у дарожныя знакі да рання</v>
     <v>I голыя ліпы хістае i гне.</v>
     <v>Ты, пэўна, сумуеш пасля развітання</v>
     <v>I з гэтай хвіліны чакаеш мяне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пытаеш, чаму мне з табой не сядзіцца,</v>
     <v>Чаму, завітаўшы на некалькі дзён,</v>
     <v>Я зноў ад'язджаю з утульнай сталіцы</v>
     <v>У нейкі глухі i далёкі раён.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Чаму я хаджу пехатой у завею,</v>
     <v>Чаму не такі, як мужы у людзей.</v>
     <v>Ты думаеш, — я ад вандровак сівею,</v>
     <v>А я адчуваю, што стаў маладзей.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я чую, як пахне смаловае вецце,</v>
     <v>Як стукае дзяцел па звонкай сасне,</v>
     <v>Я чую начамі, як студзеньскі вецер</v>
     <v>То вые, то снегам шуміць па сцяне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я невад на бераг цягну з рыбакамі,</v>
     <v>Я з імі начую на Куршскай касе, —</v>
     <v>Мне хочацца толькі сваімі рукамі</v>
     <v>Адчуць асалоду i цяжкасці ўсе,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У ядраным жыце сустрэць агранома,</v>
     <v>Блукаць да світання па мокрай траве,</v>
     <v>Стаяць пад дажджом на дняпроўскім пароме,</v>
     <v>Пачуць, як дзяўчаты пяюць на жніве,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I думаць з усімі аб сонцы i хлебе,</v>
     <v>I самую лепшую песню злажыць.</v>
     <v>Калі ты камусьці хоць крышку патрэбен,</v>
     <v>Дык хочацца доўга i радасна жыць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я новых вандровак маршрут i кірунак</v>
     <v>На карце, прыехаўшы, зноў правяду,</v>
     <v>Вясёлку табе прывязу ў падарунак</v>
     <v>I ў светлыя косы твае запляту.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Ялта, 1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>ПОЎДЗЕНЬ</p>
   </title>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>СЕВАСТОПАЛЬ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я тут дагэтуль не бываў ніколі,</v>
     <v>Я не ступаў на гулкую панель</v>
     <v>У горадзе, што стаў, як на прыколе</v>
     <v>Вялікі акіянскі карабель.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яго калыша шторм i лёгкі вецер</v>
     <v>Ля самай чарнаморскае вады.</v>
     <v>Але ніхто не чуў, што ёсць на свеце</v>
     <v>Падобныя на гэты гарады.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я узышоў на бераг, шапку зняўшы,</v>
     <v>Нібы пераступіўшы праз вякі,</v>
     <v>Равеснікам, сябрам i продкам нашым</v>
     <v>На ўсе чатыры кланяўся бакі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Світала на Малахавым кургане,</v>
     <v>У бераг ледзьве стукаўся прыбой,</v>
     <v>На крылах чаек зіхацела ранне,</v>
     <v>А мне здалося, не сціхае бой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здавалася, што ў полымі i дыме</v>
     <v>Яшчэ стаіць да гэтае пары</v>
     <v>На ратным полі адмірал Нахімаў</v>
     <v>I камсамолец на Сапун-гары,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Стаіць, шынель накінуўшы напашкі,</v>
     <v>I прагна пазірае з-пад рукі,</v>
     <v>Як навылёт прабітыя дяльняшкі</v>
     <v>Прыкладамі прыкрылі маракі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здавалася, узяўшы з толам ношку,</v>
     <v>Пад кулямі, па пнях, па лебядзе,</v>
     <v>Даўно знаёмы чарнаморац Кошка</v>
     <v>Маіх сяброў на подзвігі вядзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здавалася, што ў ранішнім тумане</v>
     <v>Не ветразі байдарак праплылі,</v>
     <v>A Шмідт вядзе пад сцягамі паўстання</v>
     <v>З «Ачакавым» у мора караблі...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На курганах да самай Балаклавы,</v>
     <v>Не згодныя ніколі паміраць,</v>
     <v>Адлітыя не з бронзы, а са славы,</v>
     <v>Героі Севастопаля стаяць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Стаяць танкісты, лётчыкі, сапёры</v>
     <v>I ў пехацінскіх ботах маракі,</v>
     <v>Каб Ленін, углядаючыся ў мора,</v>
     <v>Стаяў на гэтым беразе вякі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я думаў — пачынаецца світанне,</v>
     <v>У горад славы трапіўшы да дня,</v>
     <v>А гэта на Малахавым кургане</v>
     <v>Гарыць паходня вечнага агня.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Ялта, 1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ГОРНАЯ ДАРОГА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Аўтобус нырае то з хмары, то ў хмару,</v>
     <v>То ў пырскі вясёлак, то ў лівень i гром,</v>
     <v>Мінае Ай-Петры, мінае Байдары,</v>
     <v>Ляціць i пятляе над безданню стром.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Маўклівыя сосны стаяць на каменні</v>
     <v>Ад нізу да самай вяршыні гары.</v>
     <v>I як ix трымаюць на скалах карэнні?</v>
     <v>I як ix не зваляць у бездань вятры?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Круты паварот, i насустрач — трохтонка</v>
     <v>Мільгнула у шыбах, i зноў — паварот.</v>
     <v>Успомняцца кожнаму дзеці i жонка</v>
     <v>На гэтай пятлі ля Байдарскіх варот.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Над самаю кручай віецца дарога,</v>
     <v>I мы на шафера глядзім, як на бога.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Ялта, 1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ГЛЕДЗЯЧЫ Ў МОРА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ракоча прыбой i не ведае зморы,</v>
     <v>Грукоча у бераг з зары да зары.</v>
     <v>I веюць салёнымі пырскамі з мора,</v>
     <v>I чаек прыносяць на бераг вятры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Глыбокае мора, i ясныя высі,</v>
     <v>I воблакі ў небе, i ўсплёскі вады</v>
     <v>Насустрач плывуць,</v>
     <v>Даплылі, абняліся,</v>
     <v>I сонца з-за хмар выплывае туды,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзе неба над морам глыбейшае стала,</v>
     <v>А мору дало чысціню i блакіт,</v>
     <v>Дзе ветру насустрач праз штормы i шквалы</v>
     <v>Спакойна лінкоры вядуць маракі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Плывуць маракі, каб іскрыліся хвалі,</v>
     <v>Каб ціхі прыбой калыхаў невады,</v>
     <v>Каб з воблака зноў караблі выплывалі</v>
     <v>I сонца ўставала з марское вады,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Каб скрозь i ў асеннія цёмныя ночы</v>
     <v>Нідзе не пагаслі ў партах маякі...</v>
     <v>На сэрцы спакойна, i свецяцца вочы</v>
     <v>На вахце заўсёды стаяць маракі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <cite>
    <p><emphasis>Прощай, свободная стихия.</emphasis></p>
    <text-author>А. Пушкін</text-author>
   </cite>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Я Чорнае мора зялёным назваў бы,</v>
     <v>Як толькі заціхнуць i бура i шторм.</v>
     <v>Сюды мяне змалку i клікаў i вабіў</v>
     <v>Бязмежны, жывы i нястрымны прастор.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Далёкія чайкі мяне прывіталі,</v>
     <v>Спыніла на беразе мора мяне,</v>
     <v>Дзе хвалі бягуць, уздымаюцца хвалі</v>
     <v>I б'юцца, як біліся, пэўна, даўней,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Калі развітацца з марскою стыхіяй</v>
     <v>Прыходзіў паэт да крутых берагоў...</v>
     <v>Хвалюецца мора, i стогне, i вые,</v>
     <v>Нібыта шукае i кліча яго.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>САМШЫТ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На галышах, ля стромкай кручы,</v>
     <v>Расце самшыт з каравым суччам.</v>
     <v>Зялёны мох звісае з вецця,</v>
     <v>Бо сонца толькі часам свеціць</v>
     <v>I зноў хаваецца за горы.</v>
     <v>А ён без скаргаў i дакораў</v>
     <v>Расце у засені халоднай</v>
     <v>На глебе цвёрдай, але роднай.</v>
     <v>Граніт i голае каменне</v>
     <v>Свідруюць тонкія карэнні,</v>
     <v>Шукаючы жывой крыніцы,</v>
     <v>Каб чыстае вады напіцца.</v>
     <v>Каб перад бураю не гнуцца,</v>
     <v>Самшыту трэба дацягнуцца</v>
     <v>Да самай стромкае вяршыні,</v>
     <v>Дзе столькі сонца, столькі сіні.</v>
     <v>Ён на скале расце вякамі,</v>
     <v>I сам — нібыта горны камень.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>АРЛЫ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сышліся горы ушчыльную</v>
     <v>Каля замшэлае скалы,</v>
     <v>I, як дазорныя, пільнуюць</v>
     <v>Спакой магутныя арлы —</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Плывуць шырокімі кругамі</v>
     <v>У сіні сонечны прастор,</v>
     <v>Пад імі чыстымі снягамі</v>
     <v>Гараць хрыбты Каўказскіх гор,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А хмары паплывуць над імі,</v>
     <v>Віхор сагне вярхі чынар, —</v>
     <v>Здаецца, крыламі тугімі</v>
     <v>Маланку выкрасаюць з хмар.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Арлы з маланкай, як блізняты,</v>
     <v>Пад чорнай хмарай зіхацяць.</v>
     <v>I ў першы вылет арляняты</v>
     <v>Услед за імі паляцяць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Адсюль да вяршыні Эльбруса</v>
     <v>Здаецца, рукою падаць...</v>
     <v>Наўкола альпійскім абрусам</v>
     <v>Раскінулася сенажаць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>A ўнізе — замшэлыя скалы,</v>
     <v>A ўнізе туман і імгла.</v>
     <v>На нашую сцежку упала</v>
     <v>Пяро маладога арла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пад намі Каўказскія горы.</v>
     <v>Над безданню хочацца стаць</v>
     <v>Каб самыя буйныя зоры</v>
     <v>Сваёю рукою дастаць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>АФРАДЗІТА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Начамі быццам калыханку</v>
     <v>Пяе пад вокнамі прыбой.</v>
     <v>I на вільготны бераг зранку</v>
     <v>Я ўслед выходжу за табой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здаецца, сонечныя рысы</v>
     <v>Цябе саткалі на вадзе,</v>
     <v>I ціха шэпчуць кіпарысы,</v>
     <v>Тваёй зайздросцячы хадзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ступаеш басанож на пліты,</v>
     <v>А ім цяпер зайздрошчу я,</v>
     <v>Бо не іначай — Афрадзіта</v>
     <v>Тваё сапраўднае імя.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>17. X 1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЛЕРМАНТАЎ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вось тыя сцежкі, бездані i кручы,</v>
     <v>I так шуміць, як некалі, рака,</v>
     <v>Калі спяшаўся малады паручнік</v>
     <v>На ціхі схіл сівога Машука.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Смугой, нібыта буркаю, Бештау</v>
     <v>Укрыў крутыя схілы i хрыбты,</v>
     <v>Схіліліся алешыны i травы,</v>
     <v>Ды толькі б'юць аб камень капыты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Спяшаецца паручнік, а у сэрцы —</v>
     <v>Туга, i боль, i новыя радкі...</v>
     <v>Не, ён яшчэ не думае аб смерці,</v>
     <v>Яшчэ маўчаць халодныя куркі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яшчэ глядзяць наўкола прагна вочы</v>
     <v>На горы, на вішнёвыя сады...</v>
     <v>Яшчэ далёка да бясконцай ночы,</v>
     <v>Яшчэ рука сціскае павады.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Спяшаецца...</v>
     <v>Калі б тады дарогі</v>
     <v>Дазналіся, куды яны вядуць,</v>
     <v>Яны б каню пятлёй скруцілі ногі,</v>
     <v>Яны б назад паспелі павярнуць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Калі б тады даведаліся горы,</v>
     <v>Якое хутка напаткае гора,</v>
     <v>Якога людзі страцяць песняра,</v>
     <v>Між ім i смерцю вырасла б гарa.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Каб ведала казачка, што з вадою</v>
     <v>Ішла насустрач па тугім пяску,</v>
     <v>Што гэты вечар кончыцца бядою,</v>
     <v>Яна б каня спыніла на скаку.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А што далей?</v>
     <v>Напэўна ўсім вядома:</v>
     <v>Ля Машука, загорнуты ў шынель,</v>
     <v>Ляжаў паэт пад ліўнем i пад громам,</v>
     <v>I што забойства звалася «дуэль».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яму не трэба гучных захапленняў,</v>
     <v>Ні абеліскаў, ні прыгожых слоў,</v>
     <v>Бо з кожным новым пакаленнем</v>
     <v>Ён нараджаецца ізноў,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ізноў жыве, пакутуе, смяецца,</v>
     <v>Кахае, ненавідзіць, кліча нас,</v>
     <v>Над ім ужо не мае ўлады час —</v>
     <v>Жывы заўжды з жывымі застаецца.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Кіславодск,</emphasis></v>
     <v><emphasis>28. IV— 3. V 1961 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>МАЛАДОЕ ВІНО</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пасохлі да восені грады,</v>
     <v>Намокла ад поту спіна —</v>
     <v>Настала пара вінаграду,</v>
     <v>Пара маладога віна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пульсуе у скручаных жылах</v>
     <v>Лазы вінаграднай даўно,</v>
     <v>Нібы першабытная сіла,</v>
     <v>Заўжды маладое віно.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У кожнай задымленай гронцы</v>
     <v>Гатункаў усіх i парод</v>
     <v>Злучыла паўднёвае сонца</v>
     <v>Дажджынкі i сотавы мёд.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У белых касынках дзяўчаты</v>
     <v>Паўнюткія носяць кашы</v>
     <v>I песняй i спелым мускатам</v>
     <v>Частуюць усіх ад душы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Паклічуць на першую спробу</v>
     <v>Свайго маладога віна</v>
     <v>У госці к сабе вінаробы</v>
     <v>I просяць, каб выпіў да дна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я шчасця жадаю i сілы,</v>
     <v>Віно маладое п'ючы,</v>
     <v>Дзяўчыне, што гронкі насіла,</v>
     <v>Хлапцу, што кляпаў абручы,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што клёпкі часаў да змяркання,</v>
     <v>Што ставіў дубовае дно,</v>
     <v>Жадаю, каб вечна у чане</v>
     <v>Было маладое віно.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1960 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ТВОЙ ГОЛАС</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут сонца i ружы у скверы,</v>
     <v>Тут спеюць інжыр i хурма,</v>
     <v>I цяжка адразу паверыць,</v>
     <v>Што недзе ў Сібіры — зіма,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што хмары, звісаючы нізка,</v>
     <v>Дарогі вадой залілі,</v>
     <v>Што восень у нас i над Мінскам</v>
     <v>Ляцяць i ляцяць жураўлі,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што голыя мокнуць асіны,</v>
     <v>Што з клёнаў апалі лісты,</v>
     <v>Ад ix, як ад лапак гусіных,</v>
     <v>Наўкол засталіся сляды.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мне так закарцела дадому,</v>
     <v>Пакуль не мінуў лістапад.</v>
     <v>I раптам знаёмы-знаёмы</v>
     <v>Твой голас паклікаў назад.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хоць ты гаварыла, што рана</v>
     <v>Вяртацца, што варта пажыць...</v>
     <v>Я чуў, што дрыжыць не мембрана,</v>
     <v>А сэрца i голас дрыжыць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здалося, нібы ўвачавідку</v>
     <v>Мы побач з табою стаім</v>
     <v>I провада тонкую нітку</v>
     <v>Сагрэлі дыханнем сваім.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здалося, крануліся скроняў</v>
     <v>Гарачыя вусны твае,</v>
     <v>Расцвіў вінаград на адхоне</v>
     <v>I сонца над намі ўстае.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Бо шчасце не ведае меры,</v>
     <v>А шчасця без веры няма.</v>
     <v>Няхай жа у нашыя дзверы</v>
     <v>Hi разу не грукне зіма.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I раптам, не скончыўшы сказа,</v>
     <v>Ты змоўкла: хвіліны прайшлі...</v>
     <v>I зноў над хрыбтамі Каўказа</v>
     <v>Ляцяць i ляцяць жураўлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Ялта, 1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НАД СІВАШОМ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы з добрым другам — латышом,</v>
     <v>Часопісы гартаем.</v>
     <v>Пілот сказаў:</v>
     <v>— Над Сівашом</v>
     <v>Мы зараз пралятаем.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Унізе сцелецца туман,</v>
     <v>Як шэрыя папахі:</v>
     <v>Здаецца, сотні партызан</v>
     <v>Ідуць уброд па пахі,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Паўзуць, пакінуўшы акоп,</v>
     <v>Смыляць рубцы на целе,</v>
     <v>Каб за Сіваш i Перакоп</v>
     <v>Спакойна мы ляцелі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Унізе — горы i лясы</v>
     <v>Затканы срэбнай пражай,</v>
     <v>I толькі кропелькі расы</v>
     <v>Дрыжаць на фюзеляжы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I месяц да крыла прымёрз</v>
     <v>Асколкам сіняй крыгі,</v>
     <v>I самалёт яго давёз</v>
     <v>Да старажытнай Рыгі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>ПАТРЭБЕН ЧАЛАВЕКУ ЧАЛАВЕК</p>
   </title>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>АЙЧЫНА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Твайго цяпла, твайго святла i хлеба,</v>
     <v>I шчырасці на кожнага стае.</v>
     <v>I я шчаслівы, што пад родным небам</v>
     <v>Прайшлі гады юнацкія мае,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што ты люляла, што казала казкі,</v>
     <v>Што за руку ў дарогу павяла,</v>
     <v>Што мне свае i клопаты, i ласку,</v>
     <v>I шчодрасць, i суровасць аддала.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты гадавала, ты давала сілу,</v>
     <v>Ад гора берагла сваіх сыноў.</v>
     <v>A ў дні вайны над кожнаю магілай</v>
     <v>Схілялася, але ішла ізноў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Праз гора, праз пажары i пакуты</v>
     <v>Ты нас вяла на справядлівы бой.</v>
     <v>I як нам ні даводзілася крута,</v>
     <v>Але былі заўсёды мы з табой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Была ты i ласкавай i суровай,</v>
     <v>I клопаты у нас былі адны.</v>
     <v>Калі ты часам i нахмурыш бровы,</v>
     <v>На маці не пакрыўдзяцца сыны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Табе, Айчына, ў будні i у святы,</v>
     <v>У дні трывог i ў шчасныя гады</v>
     <v>Усё аддаём, чым кожны з нас багаты,</v>
     <v>Каб харашэла i дужэла ты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НА ТАЕЖНАЙ ДАРОЗЕ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вецер вые ў заломах рудое кугі,</v>
     <v>Завіруха шляхі замятае дазвання.</v>
     <v>Па дарогах блакітнай сібірскай тайгі</v>
     <v>Ледзьве чутна рыпяць адзінокія сані.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ад сяла да сяла каля сутак язды —</v>
     <v>Hi жывое душы, толькі вецер калматы</v>
     <v>Замятае ля самай дарогі сляды,</v>
     <v>Што на поўдзень прабіў адзінокі сахаты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не змаўкаюць, гудуць пры дарозе слупы,</v>
     <v>Вецер белую пражу снуе на сумёце.</v>
     <v>Завіруха лютуе. Глядзіш, як сляпы,</v>
     <v>I здаецца, на конях прымерзлі аброці.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Завіруха лютуе, мяце i мяце —</v>
     <v>Закавала асіны у белыя латы.</v>
     <v>Але ў змроку начы на трыццатай вярсце</v>
     <v>Мільгануў аганёк невялічкае хаты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Над высокім сумётам пакатай страхі</v>
     <v>Нахілілася голае шэрае вецце,</v>
     <v>I у морак бязлюднай сцюдзёнай тайгі</v>
     <v>Два акенцы да самае раніцы свецяць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Увайшоў, a ў хаціне нікога нідзе,</v>
     <v>Толькі ў печы агеньчык яшчэ дагарае;</v>
     <v>На услоне карэц у крынічнай вадзе,</v>
     <v>Соль у шклянцы i свежага хлеба акраец</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На шырокім i чыстым піхтовым стале,</v>
     <v>На паліцы газеты за першае снежня.</v>
     <v>Нехта печ напаліў i паехаў далей,</v>
     <v>I знікае у замеці снежнай.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Нехта хлеба пакінуў i трэсак насек,</v>
     <v>Запаліў каганец, каб у змроку не збіўся</v>
     <v>Незнаемы, ды блізкі яму чалавек,</v>
     <v>Што за ноч перамёрз i ў дарозе змарыўся.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вось i я, абагрэўшыся, дровы прынёс,</v>
     <v>Хлеб пакінуў, крыху пастаяў ля napoгa.</v>
     <v>Завіруха змаўкае, не страшны мароз,</v>
     <v>I ніякая болей не зморыць дарога.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>МАЛЯР</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Цвітуць да замаразкаў астры.</v>
     <v>На ціхі сонечны бульвар</v>
     <v>У крэйдзе, вапне, алебастры</v>
     <v>Выходзіць з вёдрамі маляр.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>За ім па вуліцах пасёлка</v>
     <v>Ляціць празрысты лёгкі пух,</v>
     <v>Усімі фарбамі вясёлкі</v>
     <v>Яго распісаны фартух.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сярод асенняй пазалоты</v>
     <v>Высокіх клёнаў i дубоў</v>
     <v>Узняўся дом яго работы,</v>
     <v>Адменны ад усіх дамоў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яшчэ пусты — ані фіранкі</v>
     <v>Няма ні ўнізе, ні ўгары.</v>
     <v>Сюды, напэўна, заўтра зранку</v>
     <v>Пачнуць з'язджацца жыхары.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Нарваў маляр бярэма кветак,</v>
     <v>Прынёс, паставіў за акном.</v>
     <v>Здалося, што цяпло i лета</v>
     <v>Прыйшло адразу ў новы дом.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НАРОДНАЯ НАСТАЎНІЦА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дакошаны лугі, адшапацела жыта,</v>
     <v>На сцежкі падаюць пажоўклыя лісты,</v>
     <v>Пра што ты думаеш i марыш, раскажы ты,</v>
     <v>Куды ідзеш, каго шукаеш ты?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ці мо сяброў сваіх успамінаеш</v>
     <v>I думаеш, што тут зусім адна?</v>
     <v>Чаму начамі роснымі блукаеш,</v>
     <v>Чаму не спіш да самага відна?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Усе заснуць, а ты святла не гасіш,</v>
     <v>У шыбу стукае асенні матылёк,</v>
     <v>Ты доўга думаеш, якім у першым класе</v>
     <v>Твой будзе першы у жыцці урок,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Якім святлом, якім гарачым словам</v>
     <v>Дарогу к сэрцу кожнаму знайсці,</v>
     <v>Каб гэтым хлапчукам белагаловым</v>
     <v>Патрэбнай быць заўсёды у жыцці,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Каб кожны стаў i мужны ł шчаслівы,</v>
     <v>Каб з імі ты шчаслівая была...</v>
     <v>За вокнамі шумяць у садзе слівы,</v>
     <v>I месяц стаў над стрэхамі сяла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>A раніцаю ясна сонца свеціць,</v>
     <v>Сланечнікі даспелі на градзе,</v>
     <v>I ціха шэпчуць за парканам дзеці:</v>
     <v>«Вунь новая настаўніца ідзе».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Настаўніца! A ці даўно самую</v>
     <v>Вяла у школу маці за руку?</v>
     <v>Яна i сёння па табе сумуе</v>
     <v>У ціхім прыдняпроўскім гарадку,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яна штодня лістоў тваіх чакае</v>
     <v>I журыцца: «Ну, як яна адна?»</v>
     <v>Але цябе, як маці, сустракае</v>
     <v>Ласкавая лясная старана —</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Шумлівыя бары, рачныя кручы</v>
     <v>I белыя лілеі на вадзе,</v>
     <v>I хлапчукі бягуць табе насустрач</v>
     <v>I соты раз гавораць: «Добры дзень!»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты узышла на ганак новай школы,</v>
     <v>Ты гэтым дзецям блізкая, свая,</v>
     <v>I ўжо сябе не лічыш навасёлам,</v>
     <v>Бо тут твой дом i тут твая сям'я.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут будзе радасць, тут i шчасце будзе,</v>
     <v>Здабытае у працы, ў барацьбе,</v>
     <v>I назавуць тады з пашанай людзі</v>
     <v>Народнаю настаўніцай цябе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1957 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>КРЫНІЦА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Бруіцца каля берагу крыніца</v>
     <v>То ціха, то звініць на ўсе лады,</v>
     <v>I смагай змораны сюды ідзе напіцца</v>
     <v>Празрыстае сцюдзёнае вады.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А снег над белым полем заіскрыцца,</v>
     <v>У студзені удараць халады —</v>
     <v>Булькоча нестрыманая крыніца</v>
     <v>Струменямі празрыстае вады.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Hi спёка, ні мароз, ні навальніцы</v>
     <v>Бяздоннай не трывожаць глыбіні,</v>
     <v>Ніхто не зможа вычарпаць крыніцы,</v>
     <v>А ёй самой ніколі не спыніцца:</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яна ж народу нашаму зрадні.</v>
     <v>Новасібірская вобласць,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>с. Біаза, 1955 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПЛЫНЬ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вецер насустрач, насустрач імклівая плынь.</v>
     <v>Хлопец у чоўне, смуглявы i рослы,</v>
     <v>Прагна глядзіць i плыве ўдалячынь —</v>
     <v>Вёслы рыпяць, выгінаюцца вёслы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сонца насустрач i сіні прастор,</v>
     <v>Сіні прастор у вясёлкавай браме.</v>
     <v>Хлопец плыве i плыве за сябрамі —</v>
     <v>Вёслы, як дужыя крылы, прасцёр.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У далячынь, што расчынена насцеж,</v>
     <v>Голасам сэрца i ўласнай крыві</v>
     <v>Кліча цябе неспакойнае шчасце,</v>
     <v>Толькі хутчэй да яго даплыві.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Шчасце у кожнай тваёй перамозе,</v>
     <v>Шчасце — адолець i вецер i град,</v>
     <v>Шчасце — нідзе не спыняцца ў дарозе,</v>
     <v>Спынішся — плынню адгоніць назад.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>с. Біаза, 1955 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ДАКОР САБЕ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Жыццё даецца толькі раз,</v>
     <v>А я, бывае, марна трачу</v>
     <v>I сілы лепшыя, i час</v>
     <v>I не лічу за недастачу</v>
     <v>Усё, што сёння разгубіў,</v>
     <v>Усё, што мог, а не зрабіў</v>
     <v>I што, магчыма, заўтра страчу.</v>
     <v>Бо што прайшло, таго не вернеш,</v>
     <v>Не скажаш часу: «Пачакай».</v>
     <v>Тым часам нехта сее зерні,</v>
     <v>А нехта на пярэдні край</v>
     <v>Ідзе няходжанаю сцежкай,</v>
     <v>У штармавую ноч не спіць,</v>
     <v>На новай трасе ставіць вешкі,</v>
     <v>Каб стэп вадою напаіць.</v>
     <v>I не адкладвае нічога,</v>
     <v>Нічога ён не праміне</v>
     <v>I недзе, змораны дарогай,</v>
     <v>Касцёр распаліць і засне.</v>
     <v>Няхай блішчаць ад поту твары,</v>
     <v>Хай плечы муляе рукзак —</v>
     <v>Шчаслівы той, хто змалку марыў,</v>
     <v>Што жыць патрэбна толькі так,</v>
     <v>Каб быць заўсёды у дарозе,</v>
     <v>Прайсці, дзе следу не было,</v>
     <v>Каб у надзённай нашай прозе</v>
     <v>Здабыць паэзіі святло.</v>
     <v>Каб, узышоўшы на вышыні,</v>
     <v>Руку таварышу падаць</v>
     <v>I побач стаць на той вяршыні,</v>
     <v>Адкуль наступны дзень відаць.</v>
     <v>Каб зазірнуць у тыя далі,</v>
     <v>Куды нам суджана дайсці,</v>
     <v>I, не спыняючыся, далей</v>
     <v>Дарогу пэўную знайсці,</v>
     <v>Спазнаць цану любой хвіліны</v>
     <v>I кожным крокам даражыць:</v>
     <v>Шукаць, знаходзіць, быць няспынным,</v>
     <v>Не проста існаваць, а жыць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Абхазія, 1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ДОБРЫ ДЗЕНЬ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я ўсё спазнаў: i радасці, i гора,</v>
     <v>Я з сотні рэк пакаштаваў вады,</v>
     <v>I ноч у ноч мне сніўся родны горад,</v>
     <v>Не даючы спакою ўсе гады.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён клікаў, уставаў цудоўнай явай,</v>
     <v>Далёкі, але блізкі мне такі.</v>
     <v>На ўсіх шляхах, за кожнай пераправай</v>
     <v>Яго успаміналі землякі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я пехатой Еўропу перамераў.</v>
     <v>I вось іду між пасталелых дрэў</v>
     <v>I нечакана у асеннім скверы</v>
     <v>Найлепшага знаёмага сустрэў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I прыгадаў пра першае спатканне,</v>
     <v>Калі яго чароўная рука</v>
     <v>Вяла мяне, малога хлапчука,</v>
     <v>З жалейкаю па дзедаўскім кургане.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I прывяла ў такі дзівосны свет.</v>
     <v>А праз гады па бальшаках Палесся</v>
     <v>Ішоў з кійком няўрымслівы паэт</v>
     <v>Да першых камунараў на Арэсе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вось ён стаіць, над ім звісае вецце,</v>
     <v>Шуміць праспект, гамоніць людны сквер,</v>
     <v>I ён, здаецца, зараз усміхнецца</v>
     <v>I прачытае самы лепшы верш.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Над ім яшчэ i лісце не апала,</v>
     <v>Асмужыў шчокі сонечны прамень.</v>
     <v>Маўчыць, маўчыць, задумаўся Купала.</v>
     <v>Я шапку зняў, сказаўшы: «Добры дзень!»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>с. Біаза, 1955 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПЕСНЯ БУДЗЕ ЖЫЦЬ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Памяці Якуба Коласа</emphasis></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сягоння журацца бары на Беларусі,</v>
     <v>Прыбіты сцежкі кроплямі расы,</v>
     <v>Замоўкла песня на шырокім лузе,</v>
     <v>I падаюць на пожню каласы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Над Нёманам схіліліся рабіны,</v>
     <v>Маўчаць над Сожам пушчы i сады.</v>
     <v>Мой родны кут, якога сына,</v>
     <v>Якога друга страціў ты!</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён у цябе вучыўся песням.</v>
     <v>Шукаў дарог i шлях знайшоў.</v>
     <v>Да зор Крамля з глушы Палесся</v>
     <v>З табою разам ён ішоў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Цвітуць палі у кроплях буйных рос,</v>
     <v>Шумяць бары, а сэрца плача ўголас.</v>
     <v>Мой родны кут, упаў буйнейшы колас,</v>
     <v>Што на тваёй зямлі узрос.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён не паспеў аб нашым слаўным часе</v>
     <v>Усяго сказаць, усіх паэм злажыць.</v>
     <v>Пайшоў пясняр, а песня засталася,</v>
     <v>Памёр паэт, а песня будзе жыць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>УРАЛЬСКАЯ РАБІНА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ідзе цягнік Масква — Пекін.</v>
     <v>I каля кожнага вакзала</v>
     <v>Сузор'і восеньскіх рабін</v>
     <v>Гараць рубінамі Урала.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Плывуць за вокнамі бары,</v>
     <v>Мільгаюць бездані i кручы,</v>
     <v>Стаяць рабіны на гары,</v>
     <v>Нібы нявесты ў дзень заручын,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I ў завадзь ціхае ракі</v>
     <v>Губляюць звонкія каралі.</v>
     <v>Такіх бароў, рабін такіх</v>
     <v>Няма нідзе, як на Урале.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А дзе умеюць так спяваць —</v>
     <v>Гарэзна, ласкава i шчыра?</v>
     <v>У песнях тых душа чуваць</v>
     <v>Шырокай Волгі i Сібіры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ідзе цягнік паміж бароў,</v>
     <v>Шугае восень залатая.</v>
     <v>I песня дарагіх сяброў</v>
     <v>Гучыць да самага Кітая.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>БЕЛЫЯ ЛІПЫ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Горад цудоўны юнацтва шайго</v>
     <v>Кветкамі скверы усыпаў,</v>
     <v>I на праспектах i плошчах яго —</v>
     <v>Белыя, белыя ліпы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Белыя ліпы здалёку прыйшлі,</v>
     <v>Ix напаілі жывыя крыніцы</v>
     <v>Водарам нашае шчодрай зямлі.</v>
     <v>Голле раскінулі i зацвілі</v>
     <v>Белыя ліпы сталіцы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут прызначае юнацтва сустрэчы,</v>
     <v>Мараць пра заўтрашні дзень юнакі.</v>
     <v>Белыя ліпы каханым на плечы</v>
     <v>Сыплюць i сыплюць з пялёсткаў вянкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Модна сплятуцца гарачыя рукі</v>
     <v>Шчырых i самых шчаслівых людзей,</v>
     <v>Так, каб ніколі не ведаць разлукі,</v>
     <v>Так, каб любіць, як не любяць нідзе,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Так, каб сагрэтыя дружбай далоні</v>
     <v>Нават гады астудзіць не змаглі б,</v>
     <v>Так, каб i ў старасці белыя скроні</v>
     <v>Часам нагадвалі замеці ліп.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>с. Біаза, 1955 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НОЧ НАД МІНСКАМ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ясныя, зорныя ночы над Мінскам.</v>
     <v>Што ж ты блукаеш адзін уначы?</v>
     <v>Чуеш, спявае каханая блізка,</v>
     <v>Мабыць, насустрач табе ідучы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сад закіпае ружоваю пенай,</v>
     <v>Зоры плывуць у вясновай вадзе.</v>
     <v>I па завулку, закончыўшы змену,</v>
     <v>Тая, што сэрца трывожыць, ідзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ціха ідзе i кагосьці шукае,</v>
     <v>Кліча i, мабыць, яму аднаму</v>
     <v>Песню ад шчырага сэрца спявае,</v>
     <v>Толькі не ведае добра, каму.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Лёгкі туман праплывае над Мінскам,</v>
     <v>Быццам пялёсткамі сыплюць сады.</v>
     <v>Ты не хвалюйся — каханая блізка,</v>
     <v>Хутка яе напаткаеш i ты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПЕСНЯ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яна зусім з другімі не такая —</v>
     <v>Прыпыніць кожнага, без жарту не міне,</v>
     <v>Ды раптам чырванее i змаўкае,</v>
     <v>Угледзеўшы на вуліцы мяне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I я маўчу, хаваючы усмешку,</v>
     <v>I смеласці, прызнацца, нестае,</v>
     <v>А вечарам ізноў прыводзіць сцежка</v>
     <v>Да хаты невялічкае яе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зачыненыя шчыльна аканіцы,</v>
     <v>Паволі расцвітаюць на сцяне.</v>
     <v>Яна заснула, ёй, напэўна, сніцца...</v>
     <v>Ёй, мабыць, сніцца тое, што i мне...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Лугi у квецені, i росная дарога,</v>
     <v>I неба сіняе, i сінія ільны —</v>
     <v>На нашай сцежцы не відаць нікога,</v>
     <v>Здаецца, ў цэлым свеце мы адны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ды не адны. Выходзяць на змярканні</v>
     <v>У поле пары, ходзяць i маўчаць,</v>
     <v>Адвагі не хапае закаханым</v>
     <v>Аб самым запаветным расказаць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Разыдземся, i песня узаўецца,</v>
     <v>Што нам здаўна спакою не дае,</v>
     <v>I зноў мая каханая смяецца,</v>
     <v>Пра што маўчым, аб тым яна пяе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>КОСЫ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я часта глядзеў на цябе пры сустрэчы,</v>
     <v>На вочы i бровы дзівоснай красы,</v>
     <v>I падалі, быццам праменні, на плечы</v>
     <v>Твае дзве касы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здавалася, я сустракаўся з табою,</v>
     <v>Чытаючы Пушкіна ў даўнія дні.</v>
     <v>I косы былі, як надзейная зброя</v>
     <v>Тваёй чысціні.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здавалася ты гераіняю казкі,</v>
     <v>Здавалася ціхаю песняй заўжды,</v>
     <v>I я забываўся пра ўсе абавязкі,</v>
     <v>Як толькі сустрэнешся ты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты мне уяўлялася то Бандароўнай,</v>
     <v>То даўняй сяброўкай юнацтва майго,</v>
     <v>Зусім незнаёмай i самаю кроўнай,</v>
     <v>Ды я не паспеў зразумець аднаго,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што толькі здавалася так. А сягоння</v>
     <v>Сустрэў i не ведаю — ты ці не ты.</v>
     <v>Зірнуў i жахнуўся: на лоб i на скроні</v>
     <v>Звісалі рудыя хвасты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Калматая, быццам экранная дзіва,</v>
     <v>Што кажа замест прывітання: «Салют».</v>
     <v>Даўно рэкламуе усюды крыкліва</v>
     <v>Такіх Галівуд.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I робіцца крыўдна, i робіцца шкода,</v>
     <v>Што нехта цябе прыгажуняй заве,</v>
     <v>Што чорнаю воспай уелася мода,</v>
     <v>Што косы раслі не на той галаве.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1960 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ДРУЖЫННІЦЫ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><strong>( Жарт )</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Расінкі дрыжаць на ажыне,</v>
     <v>I падаюць зоры ў раку.</v>
     <v>Чацвёра сур'ёзных дружынніц</v>
     <v>Па ціхім ідуць гарадку.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Прыбраныя, быццам на свята,</v>
     <v>У пышных каронах валос,</v>
     <v>Сур'ёзныя, ходзяць дзяўчаты</v>
     <v>I шчасцем свіцяцца наскрозь.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Выходзяць на ціхую Прыпяць,</v>
     <v>I вецер ляціць наўздагон.</v>
     <v>Зірнеш i адважышся выпіць,</v>
     <v>Каб трапіць да ix у палон.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ШЧЫРАСЦЬ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>З гадамі мой не прытупіўся зрок,</v>
     <v>I вастрыні пачуццяў я не трачу:</v>
     <v>Твой кожны pyx, твой кожны крок,</v>
     <v>I радасць, i тугу навылет бачу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Перада мной душою не крыві,</v>
     <v>Здавацца не імкніся самай лепшай</v>
     <v>I як мяне пяшчотна ні заві,</v>
     <v>Я не паверу, нават i аслепшы,</v>
     <v>У шчырасць i праўдзівасць пачуцця,</v>
     <v>У чысціню імкненняў i намераў,</v>
     <v>Во на парозе сталага жыцця</v>
     <v>Я мала бачыў, а табе паверыў.</v>
     <v>Паверыў, што ca мною ўсе гады,</v>
     <v>Куды ні кіне лес, заўсёды будзеш разам</v>
     <v>Але шкада, што я не змог тады</v>
     <v>Адрозніць шчырых ад прыгожых сказаў</v>
     <v>Але, як май на змену йдзе зіме,</v>
     <v>На змену гору надыходзіць шчасце,</v>
     <v>І я, жыццё пазнаўшы, зразумеў —</v>
     <v>Цяжэй устаць бывае, чым упасці.</v>
     <v>Во сам знячэўку ледзьве не упаў,</v>
     <v>Ды нечакана каля самай стромы</v>
     <v>Руку ў бядзе мне моцную падаў</v>
     <v>I шчыра усміхнуўся незнаёмы.</v>
     <v>Дык што ты мне цяпер ні гавары,</v>
     <v>Больш не крануць ні лаекі, ні дакоры,</v>
     <v>Во добра ведаю, што шчырыя сябры</v>
     <v>Аднолькавыя ў радасці i ў горы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЖОНКА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Калісьці самаю прыгожай</v>
     <v>З усіх дзяўчат яна была,</v>
     <v>I ты за ёю вечар кожны</v>
     <v>Хадзіў па вуліцах сяла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Здавалася, у цэлым свеце</v>
     <v>Такіх яшчэ не сустракаў,</v>
     <v>I у пралескавым букеце</v>
     <v>Ты ёй запіскі пасылаў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Чакаў яе i спадзяваўся,</v>
     <v>Здалёк у вокны паглядаў,</v>
     <v>На роўным месцы спатыкаўся</v>
     <v>I песні пра яе складаў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Спяваў аб харастве дзявочым,</v>
     <v>A ў змроку восеньскіх начэй</v>
     <v>Табе яе свяцілі вочы,</v>
     <v>Што прыгажэй за ўсіх вачэй.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яна цябе назвала любым,</v>
     <v>I у апошні мірны год</v>
     <v>Яе ты песціў i галубіў</v>
     <v>I піў гарачых вуснаў мёд.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яна ў паход цябе збірала,</v>
     <v>Як толькі грымнула вайна,</v>
     <v>Яна касіла, жыта жала,</v>
     <v>Лісты табе на фронт пісала,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Табой жыла, цябе чакала,</v>
     <v>I дачакалася яна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Прыйшоў дамоў.</v>
     <v>У кожнай хаце</v>
     <v>Ты быў для ўсіх жаданы госць —</v>
     <v>Знайшоў сяброў, ды хутка страціў</v>
     <v>Сваю былую маладосць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I песень не складаеш болей,</v>
     <v>Знаходзіш сотні розных спраў</v>
     <v>I топчаш тыя кветкі ў полі,</v>
     <v>Што колісь для яе збіраў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I у асенні змрочны вечар</v>
     <v>Яна дамоў ідзе адна,</v>
     <v>Во ты забыў пра ўсе сустрэчы,</v>
     <v>Бо стала жонкаю яна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1955—1956 гг.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>B. M.</emphasis></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я цябе прыгадаў</v>
     <v>Басаногаю, шустраю, тонкай.</v>
     <v>Пад нагамі рассыпала</v>
     <v>Раніца зерні расы,</v>
     <v>I тады, у далёкія тыя часы,</v>
     <v>Я цябе уяўляў</v>
     <v>Залатою сасонкай,</v>
     <v>I здавалася, будзеш такою заўжды —</v>
     <v>Маладою, іскрыстаю, крышачку колкай.</v>
     <v>Ды хіба ж загадаеш,</v>
     <v>Каб вечна квітнелі сады</v>
     <v>I у небе ніколі не гаслі вясёлкі?</v>
     <v>Ды хіба ж загадаеш каму,</v>
     <v>Каб гады</v>
     <v>Над табою i мною улады не мелі,</v>
     <v>Каб спынілася плынь веснавое вады,</v>
     <v>Каб да старасці скроні у нас не сівелі?</v>
     <v>Пасівелі, а сэрца не хоча старэць —</v>
     <v>Мабыць, вызнана мала i зроблена мала.</v>
     <v>Мы гарэлі ў агні, але нам не згарэць,</v>
     <v>Навальніца прайшла, але нас не зламала.</v>
     <v>Ты заўсёды была клапатліваю жонкай,</v>
     <v>Ты суровай была міласэрнай сястрой.</v>
     <v>Я цябе i цяпер уяўляю сасонкай,</v>
     <v>Што яшчэ палымнее вячэрняй зарой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>МЛЕЧНЫ ШЛЯХ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У зорным небе — Млечны Шлях.</v>
     <v>Пад ім ляцяць у вырай гусi,</v>
     <v>I мне здаецца, кожных птах</v>
     <v>Крычыць: «Вясной дамоў вярнуся</v>
     <v>Ляцяць у вырай жураўлі,</v>
     <v>Ляцяць буслы у зорным небе,</v>
     <v>А вось да роднае зямлі</v>
     <v>I Млечны Шлях ім не патрэбен.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1957 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вось i зіма,</v>
     <v>A мроіцца, што лета</v>
     <v>Прыйшло у цвеце ліп</v>
     <v>I грэчка расцвіла.</v>
     <v>Здаецца мне —</v>
     <v>Выходжу росным следам</v>
     <v>У паплавы зарэчнага сяла.</v>
     <v>А за акном лютуе завіруха</v>
     <v>I на сумёт накручвае сумёт,</v>
     <v>На шыбах снег ляжыць іскрыстым пухам,</v>
     <v>A ў хаце пахне грэчкай чысты мёд.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1957 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не пойдзем сёння ні ў кіно, ні ў госці —</v>
     <v>Такая ноч, такая ў небе сінь!</v>
     <v>I уздыхаць, каханая, пакінь,</v>
     <v>Што больш ужо не вернеш маладосці.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А лепш паходзім па старым бульвары,</v>
     <v>Дзе да вясны не падмятаюць снег,</v>
     <v>Дзе толькі ходзяць закаханых пары,</v>
     <v>Нібы у казцы ці ў дзівосным сне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У ix марозам пабяліла скроні,</v>
     <v>A ў нас — даўно завеялі гады.</v>
     <v>Дык пойдзем, любая.</v>
     <v>Няхай i сёння</v>
     <v>Сябе адчуе кожны маладым.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не будзем больш з табою уздыхаць.</v>
     <v>Зірні, як ноч дарогі снегам мосціць.</v>
     <v>Патрэбна так да старасці кахаць,</v>
     <v>Як некалі кахалі ў маладосці.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПЕРШАЯ ПЕСНЯ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я не апошні i не першы</v>
     <v>Складаў крадком калісьці вершы.</v>
     <v>Дазнаўся нехта, стаў строіць кпіны.</v>
     <v>Я чырванеў, казаў: «Пакіну»,</v>
     <v>Казаў: «Не буду». А праз гадзіну,</v>
     <v>Узяўшы кошык, блукаў па лесе,</v>
     <v>Шукаў арэхі, шукаў маліну,</v>
     <v>Але знаходзіў радкі для песні.</v>
     <v>Знайшоўшы слова, баяўся страціць,</v>
     <v>Нёс асцярожна, нібы расінку.</v>
     <v>Зірнуўшы ў кошык, казала маці:</v>
     <v>«Ты, мабыць, збіўся з дарогі, сынку.</v>
     <v>Вунь колькі ягад прыносяць людзі.</v>
     <v>З цябе ж, як бачу, дабра не будзе.</v>
     <v>Ну, хоць бы меншым, хоць бы для смеху</v>
     <v>Прынёс ці ягад, ці тых арэхаў».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я кожным ранкам хадзіў далёка</v>
     <v>Па росных сцежках у чарналессе —</v>
     <v>Шукаў арэхаў, спяваў, галёкаў,</v>
     <v>I раптам выйшла такая песня,</v>
     <v>Што сам здзівіўся, пачуўшы рэха</v>
     <v>Канца той песні. А дзесь дзяўчаты,</v>
     <v>Што абіралі з кустоў арэхі,</v>
     <v>Ужо спявалі яе пачатак.</v>
     <v>Я чуў, як песня ішла паволі</v>
     <v>Праз нашу вёску, паўз нашу хату.</v>
     <v>Па пералесках, па жытнім полі</v>
     <v>Яе панеслі у свет дзяўчаты.</v>
     <v>Ляцелі гусі далёка ў вырай,</v>
     <v>Вятры маліну даўно абтрэслі,</v>
     <v>A вечарамі спявалі шчыра</v>
     <v>У кожнай хаце ўсё тую ж песню.</v>
     <v>Яна хадзіла ў лугах зарэчных,</v>
     <v>Па вечарынках, па сенажацях,</v>
     <v>Яе ў доўгі зімовы вечар</v>
     <v>Спявала разам ca мною маці.</v>
     <v><emphasis>1957 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>МАМА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Калі пушок прабіўся над губою</v>
     <v>I ў сны прыйшло дзявочае імя,</v>
     <v>Я ні аб чым не раіўся з табою,</v>
     <v>Матуля адзінокая мая.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мне сорамна здавалася часамі</v>
     <v>Сярод хлапцоў — цыбатых забіяк —</v>
     <v>Назваць цябе, як у маленстве, «мама»,</v>
     <v>Таму часцей не называў ніяк.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>A вечарамі, слова не сказаўшы,</v>
     <v>Ішоў блукаць каля чужых варот</v>
     <v>I пазіраў, як у акенцы нашым</v>
     <v>Мігаў у лямпе да світання кнот.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не спала ты асеннімі начамі,</v>
     <v>Хоць падала ад зморы галава,</v>
     <v>Глядзела ў змрок вільготнымі вачамі,</v>
     <v>Прывычная да гора удава.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты прала кужаль, ты капала гліну,</v>
     <v>A ў час жніва зусім не чула ног,</v>
     <v>Ды гаварыла ласкава пра сына:</v>
     <v>«Хай падрасце, няхай паспіць сынок».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I зноў сама збіралася па дровы,</v>
     <v>A ў валасах гусцела сівізна —</v>
     <v>«Хоць бы сказаў ён ласкавае слова,</v>
     <v>Хоць бы, як колісь, мамаю назваў».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>...Прайшлі гады. Мы пасівелі самі,</v>
     <v>I, мабыць, крыўдна мне не аднаму,</v>
     <v>Што гэтае святое слова «мама»</v>
     <v>Цяпер сказаць ужо няма каму.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1957 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЗМЕНА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сонца заходзіць за лесам стракатым,</v>
     <v>Выйшаў з раз'езда апошні цягнік.</v>
     <v>Роснаю сцежкай з утульнае хаты</v>
     <v>Ціха на поле ідзе вартаўнік.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>...Недзе баян даспяваў пра каханне,</v>
     <v>Змоўклі дзяўчаты, патухлі агні.</v>
     <v>Вёска заснула. Адзін да світання</v>
     <v>Ходзіць i ходзіць стары вартаўнік.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Двое прайшлі i застылі на мосце,</v>
     <v>Месяц за хмару схаваўся i знік.</v>
     <v>Зорныя ночы сваёй маладосці</v>
     <v>Прыпамінае стары вартаўнік.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вось i світае. Сягоння на полі</v>
     <v>Будзе гарачы i радасны дзень.</v>
     <v>I вартавому на змену паволі</v>
     <v>Роснаю сцежкаю сонца ідзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЧАКАННЕ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Над Іртышом гудзе завея,</v>
     <v>Шляхі i сцежкі замяла,</v>
     <v>I пасмы белыя, як змеі,</v>
     <v>Паўзуць па вуліцах сяла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Растуць калматыя сумёты,</v>
     <v>Прысады гнуцца да зямлі.</v>
     <v>За тыдзень нават самалёты</v>
     <v>Даставіць пошту не змаглі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мароз усё яшчэ лютуе,</v>
     <v>Да клямкі прыстае рука,</v>
     <v>А каляндар нібы жартуе,</v>
     <v>Што ўжо канец сакавіка,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што недзе вербы ў завушніцах</v>
     <v>Стаяць па плечы у вадзе.</v>
     <v>Вясна мне толькі часта сніцца,</v>
     <v>Але чамусьці не ідзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Маўчыш i ты каторы тыдзень,</v>
     <v>Хоць напісала б слова ты.</v>
     <v>Калі вясна не хутка прыйдзе,</v>
     <v>Хоць бы прыйшлі твае лісты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>МОЙ ЧЫТАЧ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не помню я, даўно ці не,</v>
     <v>Сябрамі мы такімі сталі.</v>
     <v>Мяне з табою на вайне</v>
     <v>Адны дарогі пабраталі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы па адной паўзлі раллі,</v>
     <v>Аднымі грэліся кастрамі</v>
     <v>I пераможцамі прайшлі</v>
     <v>Над аркай Брандэнбургскай брамы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы разам разбіралі друз,</v>
     <v>У новым доме клалі печы —</v>
     <v>Усіх турбот вялікі груз</v>
     <v>Лажыўчя нам з табой на плечы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>З табой хаджу я кожны дзень</v>
     <v>I кожны дзень вяду гаворку,</v>
     <v>Плыву па нёманскай вадзе,</v>
     <v>Куру бабруйскую махорку;</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Жыву з табою, мой чытач:</v>
     <v>Хаджу ў кіно, дзяцей гадую,</v>
     <v>Ад цеснаты i ад нястач</v>
     <v>I я ніколі не бядую.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ca мной ты, мой чытач, заўжды.</v>
     <v>I ў цішыню майго пакоя</v>
     <v>Апоўначы прыходзіш ты,</v>
     <v>Каб не даваць і тут спакою.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я чую голас твой i смех,</v>
     <v>Гляджу, як лёгка колеш камень,</v>
     <v>Як раніцой ідзеш у цэх,</v>
     <v>Як ты купляеш кветкі маме.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты мне спакою не дасі,</v>
     <v>Я гэта ведаю i рады,</v>
     <v>Калі мне скажаш: «Не хлусі,</v>
     <v>Свае складаючы балады»,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Калі ты кажаш: «Адтачы</v>
     <v>Радкі i рыфмы, як са сталі,</v>
     <v>Каб ix любілі чытачы,</v>
     <v>Каб ix сябры твае чыталі».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>З табой рвануліся ў пакой</v>
     <v>Вятры. Пад імі сосны гнуцца,</v>
     <v>I ад стала да ix рукой,</v>
     <v>Здаецца, можна дацягнуцца...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Запахла вільгаццю бароў —</v>
     <v>Знікае столь, знікаюць сцены,</v>
     <v>Ca свістам напаўняе кроў</v>
     <v>Мае артэрыі i вены.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Таму цябе я палюбіў,</v>
     <v>Мой лепшы друг, мой сябра першы.</v>
     <v>Калі б са мною ты не быў,</v>
     <v>Дык не было б i гэтых вершаў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Ялта, 1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПЕРАМОГА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Цяжэй за ўсё сябе перамагчы,</v>
     <v>Стаць над сабой бязлітасным суддзёю</v>
     <v>Судзіць удзень, уранні i ўначы</v>
     <v>Свае імкненні i свае настроі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Жаданне лёгкай славы засудзі</v>
     <v>На вечнае выгнанне i пакуты,</v>
     <v>Няхай ніхто з дакорам не глядзіць,</v>
     <v>Што замінаеш у жыцці яму ты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Для зайздрасці палёгкі не прасі,</v>
     <v>Сваёй віной не вінаваць другога</v>
     <v>I сам сабе ніколі не схлусі, —</v>
     <v>Нялёгкай гэта будзе перамога.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Другіх не папракай i не вучы,</v>
     <v>А паспрабуй сябе перамагчы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>* * *</strong></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <cite>
    <p><emphasis>Здравствуй, племя младое,</emphasis></p>
    <p><emphasis>Незнакомое.</emphasis></p>
    <text-author>А. Пушкін</text-author>
   </cite>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Рамонкавым пылам i пахамі жыта</v>
     <v>Авеялі горад начныя вятры.</v>
     <v>Здаецца, i чвэртка яшчэ не пражыта</v>
     <v>Таго, што мінула да гэтай пары.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Іду па праспекце, па бруку Нямігі</v>
     <v>Туды, дзе студэнцкі гудзіць інтэрнат.</v>
     <v>I нас тут чакалі канспекты i кнігі,</v>
     <v>А мы на прыпынку чакалі дзяўчат,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Смуглявых i тонкіх, нібы чарацінкі,</v>
     <v>З брывамі, як пара разгорнутых крыл.</v>
     <v>Праходзіла ноч, i трамвай на прыпынкі</v>
     <v>Прыносіў pacy i рамонкавы пыл.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Нас клікала лета на дымныя сцежкі,</v>
     <v>Дзе наша дзяцінства прайшло басанож,</v>
     <v>Дзе першае гора было, i усмешкі,</v>
     <v>I буйныя слёзы, як чэрвеньскі дождж...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Часамі заныюць суставы i косці</v>
     <v>Ад сотні хвароб i ад тысячы страт,</v>
     <v>А я па дарогах сваёй маладосці</v>
     <v>Заўжды вечарамі іду ў інтэрнат.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мне ўслед углядаюцца ясныя вочы</v>
     <v>З адчыненых вокан i вузкіх двароў.</v>
     <v>У спрэчках хлапцоў i у песнях дзявочых</v>
     <v>Мне чуецца голас далёкіх сяброў,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хоць я ім чужы i зусім незнаёмы,</v>
     <v>Прыблудны дзівак i няпрошаны госць,</v>
     <v>Хаджу вечарамі ля гэтага дома,</v>
     <v>Каб збоку зірнуць на сваю маладосць,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Рамонкавым пылам i жытам даспелым</v>
     <v>Павеюць на горад начныя вятры...</v>
     <v>Я ведаю: буду i я пасівелы</v>
     <v>I толькі ніколі не буду стары.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ХВАЛЯВАННЕ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Урачу Я.У. Нейфаху</emphasis></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мяне хвалюе квецень мая</v>
     <v>I радуе дзявочы смех,</v>
     <v>Хоць я заўжды адпачываю,</v>
     <v>Калі іду на свой паверх.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мне раіць доктар не стамляцца,</v>
     <v>Пасаду лёгкую знайсці,</v>
     <v>Забараняе хвалявацца</v>
     <v>I працаваць пасля шасці.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я п'ю мікстуру, ем таблеткі</v>
     <v>I па усходцах не бягу,</v>
     <v>Але ні восенню, ні ўлетку</v>
     <v>Не хвалявацца не магу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хвалюе гул пракатных станаў,</v>
     <v>Хвалюе ў полі сіні лён,</v>
     <v>Хвалююць лічбы новых планаў,</v>
     <v>Што сталі явай нашых дзён.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мяне хвалюе новы скверык,</v>
     <v>Што зашумеў на пустыры,</v>
     <v>Хвалююць негры дзвюх Амерык</v>
     <v>I пакістанскія сябры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мяне турбуе, што ў суседа</v>
     <v>Яшчэ ўсяго адзін пакой,</v>
     <v>Што хтосьці грошы на «Пабеду»</v>
     <v>Сабраў нячыстаю рукой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мяне хвалюе — дзесьці ў багне</v>
     <v>Загразлі ноччу цягачы.</v>
     <v>Мяне туды заўсёды цягне,</v>
     <v>Дзе я магу дапамагчы,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзе трэба адшукаць дарогу,</v>
     <v>Пракласці новую шашу...</v>
     <v>Лепш быць сляпым або бязногім,</v>
     <v>Чым мець халодную душу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мой добры ўрач, адну папраўку</v>
     <v>Я ўношу ў ісціну тваю,</v>
     <v>Хоць сэрца просіцца ў адстаўку,</v>
     <v>А я адстаўкі не даю.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I не прашу ў цябе спагады, —</v>
     <v>Хоць кожны дзень мяне калі,</v>
     <v>Але пакінь за мной пасаду —</v>
     <v>Быць Чалавекам на зямлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПАТРЭБЕН ЧАЛАВЕКУ ЧАЛАВЕК</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Заўжды хто-небудзь некага чакае,</v>
     <v>Заўжды хто-небудзь некага шукае —</v>
     <v>Патрэбен чалавеку чалавек,</v>
     <v>Што прыйдзе у бядзе на дапамогу,</v>
     <v>Што пракладзе надзейную дарогу</v>
     <v>Над кручамі i над вірамі рэк,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што стане часткай сэрца i сумлення,</v>
     <v>Што прыйдзе, як высокае натхненне,</v>
     <v>I цеплыню i ласку прынясе.</v>
     <v>I я яму аддам усё дазвання:</v>
     <v>Агонь душы, любоў, i хваляванне,</v>
     <v>I радасці, i клопаты усе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хай свята дружбы лепшым будзе святам,</v>
     <v>Хай векам дружбы наш завецца век,</v>
     <v>Хай другу друг заўсёды будзе братам</v>
     <v>I другам — чалавеку чалавек.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>Ялта, 1959 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НЁМАН I ВІСЛА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ізноў над ракой занялася зара,</v>
     <v>Шэпчуцца хвалі ў тумане —</v>
     <v>Нёман i Вісла, як брат i сястра,</v>
     <v>Лесам бягуць на спатканне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Нёман i Вісла, як брат i сястра,</v>
     <v>Коцяцца борам i лугам,</v>
     <v>I плытагоны пяюць ля кастра</v>
     <v>Песню пра блізкага друга.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сонца ўстае над вялікай ракой,</v>
     <v>Буйныя росы апалі.</v>
     <v>Шэпчуць i шэпчуць пра Віслы спакой</v>
     <v>Нёмана чыстыя хвалі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1956 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ДЗЕНЬ ДОБРЫ, ЛІТВА!</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзень добры, Літва залатая,</v>
     <v>У чырвані твой далягляд,</v>
     <v>Цвітуць верасы,</v>
     <v>замятае</v>
     <v>Сцяжынкі твае лістапад.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Маўкліва дубы на узмежках</v>
     <v>Пад восеньскім сонцам стаяць...</v>
     <v>У цёплых сяброўскіх усмешках</v>
     <v>I ласка, i шчырасць відаць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Асенняе сонца шугае,</v>
     <v>Ад яблыкаў гнуцца сады.</v>
     <v>Дзень добры, сястра дарагая,</v>
     <v>Дзень добры, сябры i браты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзень добры, гасцінныя вёскі,</v>
     <v>I пушчы, i Нёман сівы.</v>
     <v>Лісты з беларускай бярозкі</v>
     <v>Ляцяць над палямі Літвы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзень добры, шырокія нівы,</v>
     <v>Дзень добры, балтыйскі прыбой!</v>
     <v>Руку дай, мой сябра шчаслівы,</v>
     <v>На вечную дружбу з табой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>КАЛІ ЛАСКА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пачынаецца Нёман</v>
     <v>З уздзенскіх празрыстых крыніц,</v>
     <v>Пачынаецца песня</v>
     <v>З гарачага сэрца.</v>
     <v>То спачатку яна,</v>
     <v>Як ручай, зазвініць,</v>
     <v>То, як Нёман увесну,</v>
     <v>Яна разальецца.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пачынаецца дружба</v>
     <v>У шчырай бяседзе заўжды,</v>
     <v>А гартуюць яе</v>
     <v>Непагоды, дажджы, навальніцы,</v>
     <v>Каб мацнела яна,</v>
     <v>Каб ішла праз гады,</v>
     <v>Каб заўсёды была</v>
     <v>Жыватворчай крыніцай.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы даўно загаілі</v>
     <v>Усе пісягі</v>
     <v>Ад варожых атак,</v>
     <v>Ад свінцовага граду,</v>
     <v>Каб заўсёды, як сонца,</v>
     <v>Гарэлі сцягі</v>
     <v>На гары Гедыміна</v>
     <v>I Доме ураду,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Каб ніколі ніхто</v>
     <v>Не хіліў галавы</v>
     <v>У трывозе, у роспачы,</v>
     <v>Горы i ў скрусе,</v>
     <v>Каб злівалася</v>
     <v>Вольная дайна Літвы</v>
     <v>З неўміручаю песняй</v>
     <v>Маёй Беларусі,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Каб зліваліся рэкі,</v>
     <v>Дужэлі сады,</v>
     <v>Каб ніколі не вялі</v>
     <v>Вясновыя краскі.</v>
     <v>Нашы сэрцы для дружбы</v>
     <v>Адкрыты заўжды,</v>
     <v>Нашы дзверы адкрыты сябрам,</v>
     <v>Калі ласка!</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>КАЛЯ КРЫНІЦЫ ХАРАСТВА</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У ліпеньскай красе Друскінінкай</v>
     <v>Стаіць над нёманскаю кручай.</v>
     <v>Мне раілі: «Крыніцу адшукай</v>
     <v>Жывой вады, празрыстай i гаючай».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I доўга я шукаў тае вады,</v>
     <v>Што ад хваробы кожнаму паможа„</v>
     <v>Што нават сівы стане маладым,</v>
     <v>А малады — i дужым, i прыгожым.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I я хацеў крыху памаладзець,</v>
     <v>Напіўшыся вады, як сырадою,</v>
     <v>I думаў, што сцяжынка прывядзе</v>
     <v>Мяне к таму людскому вадапою,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзе у чарзе чакаюць хараства,</v>
     <v>I дужасці, i сілы чалавечай,</v>
     <v>Дзе робіцца яснейшай галава</v>
     <v>I маладзеюць згорбленыя плечы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Шуміць лістамі старасвецкі парк,</v>
     <v>Схіліўся лебедзь над вадой фантана.</v>
     <v>Курортніцы двухмесячны загар</v>
     <v>Паказваюць умела i старанна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I толькі на узгорку, ля варот,</v>
     <v>Дзе кветак i курортніц небагата,</v>
     <v>Стаіць адна, ужо каторы год,</v>
     <v>Маленькая дзяўчынка з аўтаматам.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Адкінуў пругкі вецер валасы,</v>
     <v>На сонцы вылінялі бровы.</v>
     <v>I я ніколі гэтакай красы</v>
     <v>Не бачыў, светлай i суровай,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не сустракаў такое чысціні,</v>
     <v>I хараства, i шчырасці дзявочай,</v>
     <v>Хоць i здаецца — тысячам зрадні</v>
     <v>Яе прыжмураныя вочы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Параіў мне літовец малады:</v>
     <v>«Гаючую крыніцу не шукай ты...»</v>
     <v>I хараство адчуў я сапраўды</v>
     <v>Ля помніка Марытэ Мельнікайтэ.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НЕРЫС</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Лісты ападаюць, а верас</v>
     <v>Цвіце i шуміць каля ног.</v>
     <v>Імкнецца празрыстая Нерыс,</v>
     <v>Шукаючы новых дарог.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Падмыла карэнні i гліну,</v>
     <v>Плюскоча ў пажоўклай траве,</v>
     <v>Здаецца, што ключ жураўліны</v>
     <v>Па хвалях за хмару плыве.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I сіняе, сіняе неба,</v>
     <v>I сосны, i сонца — ў вадзе...</v>
     <v>Ляціць i на ўспенены грэбень</v>
     <v>Бярозавы ліст упадзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Да стромкае кручы дзяўчынка</v>
     <v>З вяслом па сцяжынцы ідзе,</v>
     <v>Чырвоны каснік i касынка</v>
     <v>Мігаюць у чыстай вадзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сукенка, як ветразь, бялее,</v>
     <v>Лісты ападаюць наўкол...</v>
     <v>Дзяўчынка плыве — i лілеі</v>
     <v>Збірае ў шырокі прыпол.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Звязаўшы лілеі i верас</v>
     <v>Сваім касніком у букет,</v>
     <v>Дзяўчынка любімае Нерыс</v>
     <v>Аздобіць маленькі партрэт.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У словах яна не умее</v>
     <v>Яшчэ усяго расказаць,</v>
     <v>А скора сябры Саламеяй</v>
     <v>Пачнуць i яе называць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1958 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ЖНІВЕНЬ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Адшумелі ліпеньскія ліўні,</v>
     <v>Навальніцы ў полі адгулі.</v>
     <v>Толькі ледзьве чутна, як у жніўні</v>
     <v>Стукаюць зярняты па зямлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Шапаціць сухімі каласамі</v>
     <v>Сонечны празрысты летні дзень,</v>
     <v>I ляжыць з калючымі вусамі</v>
     <v>На загонах ядраны ячмень.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пахне хмелем i дарожным пылам,</v>
     <v>Пахне цёплай вільгаццю раллі,</v>
     <v>Бусляняты ўжо спрабуюць крылы,</v>
     <v>Што у ix за лета адраслі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Выбіраюць зорную дарогу</v>
     <v>Да чужой далёкае зямлі,</v>
     <v>I, нібыта чуючы трывогу,</v>
     <v>З крыкам пралятаюць жураўлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А мяне заўсёды цешыць восень,</v>
     <v>Радуе грыбоў i яблык пах,</v>
     <v>I тугое спелае калоссе,</v>
     <v>I абед у полі на снапах,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вабяць ледзь прыкметныя сцяжынкі,</v>
     <v>Радуюць жытнёвыя вянкі,</v>
     <v>Што плятуць заўсёды на дажынкі</v>
     <v>Самыя дасціпныя жанкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хай іржэўнік пасівеў на ніве,</v>
     <v>Верасень стаіць каля двара —</v>
     <v>У маім жыцці пачаўся жнівень —</v>
     <v>Самая багатая пара.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1959</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>ПЛАТЫ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ці раз у змроку я i ты</v>
     <v>Ілбамі біліся ў платы?</v>
     <v>Сярод гаёў i росных траў</v>
     <v>Плот нечакана вырастаў —</v>
     <v>Бетон, жалеза, быццам дот,</v>
     <v>I на слупах калючы дрот.</v>
     <v>Платы вакол садоў i дач,</v>
     <v>Навокал паркаў, хоць ты плач!</v>
     <v>Куды ні глянь — платы, платы</v>
     <v>З прантоў, з бетоннае пліты,</v>
     <v>З цалёвак, а на ix цвікі</v>
     <v>Глядзяць у неба, як штыкі.</v>
     <v>За плотам — кветкі i вішняк,</v>
     <v>Звон ланцугоў i брэх сабак.</v>
     <v>За плотам — скверык i гарод.</v>
     <v>I нават на магіле плот.</v>
     <v>Калі б сабраць усе платы,</v>
     <v>Праз акіян ляглі б масты,</v>
     <v>А з цэглы выраслі б дамы</v>
     <v>Ад Камянца да Калымы.</v>
     <v>I наш стаіць за плотам дом,</v>
     <v>Ды прасла мы здалі на лом,</v>
     <v>I кожны ходзіць напрасткі,</v>
     <v>Хоць i злуюцца дзівакі,</v>
     <v>Што столькі год, нібы краты,</v>
     <v>На свет глядзелі праз платы.</v>
     <v>Цяпер вясновыя вятры</v>
     <v>Ляцяць у нашыя двары,</v>
     <v>I сонца свеціць у акно,</v>
     <v>I стала нам далей відно,</v>
     <v>Праспект бліжэй на паўвярсты.</v>
     <v>Каму ж патрэбныя платы?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>20—22. XII 1962 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <empty-line/>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>НЯМА ЧАСУ</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I я аб смерці часам думаю,</v>
     <v>Хоць i не хочу паміраць.</v>
     <v>З мяне рабіць не варта мумію,</v>
     <v>Не варта дужа дакараць.</v>
     <v>У крывадушшы ці ў няшчырасці</v>
     <v>Мяне мой друг не папракне,</v>
     <v>А скажа: «Не паспеўшы вырасці,</v>
     <v>Зваліў работу на мяне».</v>
     <v>Дык вось таму цяпер да ночы я</v>
     <v>За трох адзін усё варочаю,</v>
     <v>Каб, ворагам усім на зло,</v>
     <v>Памерці часу не было.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>1960 г.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
  </section>
 </body>
 <binary id="cover.jpg" content-type="image/jpeg">/9j/4AAQSkZJRgABAQEAeAB4AAD/4QA6RXhpZgAATU0AKgAAAAgAA1EQAAEAAAABAQAAAFER
AAQAAAABAAAAAFESAAQAAAABAAAAAAAAAAD/2wBDAAIBAQEBAQIBAQECAgICAgQDAgICAgUE
BAMEBgUGBgYFBgYGBwkIBgcJBwYGCAsICQoKCgoKBggLDAsKDAkKCgr/2wBDAQICAgICAgUD
AwUKBwYHCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoK
Cgr/wAARCACsAIwDASIAAhEBAxEB/8QAHwAAAQUBAQEBAQEAAAAAAAAAAAECAwQFBgcICQoL
/8QAtRAAAgEDAwIEAwUFBAQAAAF9AQIDAAQRBRIhMUEGE1FhByJxFDKBkaEII0KxwRVS0fAk
M2JyggkKFhcYGRolJicoKSo0NTY3ODk6Q0RFRkdISUpTVFVWV1hZWmNkZWZnaGlqc3R1dnd4
eXqDhIWGh4iJipKTlJWWl5iZmqKjpKWmp6ipqrKztLW2t7i5usLDxMXGx8jJytLT1NXW19jZ
2uHi4+Tl5ufo6erx8vP09fb3+Pn6/8QAHwEAAwEBAQEBAQEBAQAAAAAAAAECAwQFBgcICQoL
/8QAtREAAgECBAQDBAcFBAQAAQJ3AAECAxEEBSExBhJBUQdhcRMiMoEIFEKRobHBCSMzUvAV
YnLRChYkNOEl8RcYGRomJygpKjU2Nzg5OkNERUZHSElKU1RVVldYWVpjZGVmZ2hpanN0dXZ3
eHl6goOEhYaHiImKkpOUlZaXmJmaoqOkpaanqKmqsrO0tba3uLm6wsPExcbHyMnK0tPU1dbX
2Nna4uPk5ebn6Onq8vP09fb3+Pn6/9oADAMBAAIRAxEAPwD9xPjT8XB8KdHtNTXT4blrq/Ft
tmu2hVAY5H3ZVHz9zGMDr1458zvP2xnXT5tSttBhZYwQq/bz8zA9P9X3+lO/bYvDF4askdNy
rqOcbc4/cTDNeE2EEE2kb7chtwwxj6rnHfOR3zXxee5tmGDxzp0Z2Vl0T/NM97LsFh8RQ5qk
b79X/me4RfthalMmV8Lx7u6i+b/43Qn7YGtSELH4NHzdC18QD+af59q8VggkYMshePc3RmJA
68c9envVySxeJow32ojbzthyEbd/npmvG/1izj/n5/5LH/I9D+y8D/J+L/zPX5P2vdajGT4Q
T6fbjn/0XSD9sDXDtx4JZt3TbeE5/wDIdeRwQJtZIrGdmXczN5YBP147U0wqJlnMTfe+6snr
7Af/AF6X+sWcf8/f/JY/5B/ZeB/k/F/5nrjftgeIUXLeBDncBt+3Hr/37po/bD8RbPMbwKuO
23Us5/8AHK8pumnlk2JaMo8wBpDI36c1AY9sWXto8ryVZvvHPr3o/wBYs4/5+/8Aksf8g/sv
A/y/i/8AM9df9sfWAzKvg1TtbbzqHX/xzpTZP2y9cRN48EK2eVC6gefzj/lXkmxcyOYtu6Tg
vzxz7cDFRRLBujgeRmbb94c9Tkcgfh9KpcRZt1qf+Sx/yK/svAfyfi/8z2C3/bJ1ybcD4IVd
vX/Tye+P+efWnQftlalPMYv+EQ2jPys14ef/ABzr7f5PlEFgRM2Nq7gQy+b8w59B3/pTI9Oc
XX2lrnzOQVwxP4gZ6/pTXEObct3U/wDJY/5C/svAfy/i/wDM9a/4bL1EfMfBsm0sfmF0enr9
yp7b9r/UZ+G8JOjd1a56f+O145JaMsg8k4bcw3Rw8sMYwc9P0qT7PIsrSvI7/MR6cdMfXpU/
6xZvf+J/5LH/ACF/ZeB/k/F/5nr9x+1/qFuSD4VJ+bC/6V19/u+tVJv20dTjbbF4JaT/ALfd
v0/gryvULMxIpcKvzAksCeMVl3dnGke/+0flWQn5sjGR9fr6Cn/rFm3Sp/5LH/Ir+y8B/J+L
/wAz60+Evxqi+ImiwancWQs5pmbdbedv2YcqOcDqBnp3/GvQo33oH9a+RP2bPEM//CT3GnpI
fLjkGB25AP8AM19a6YxayjY/3a/QsFUnWwdOpPdxi36tI+VxEY08ROMdk2vxPB/2x4Un0/To
pBn/AImQ49f3MvFeIWdvbLas1zuO0DbtjJHJ+le3/tjywxadp7TvtX+0gN3p+5lrxW3uIGsW
UBV+b5WKc9BznNfBcTf8jR+iPosqdsGvVksMb/ZzMinax3bsHbjnHSpdoJjkhv2Py/x9Dz9f
84NRRXMaSsoEcjHaV3LjH+fx61JJcCeMMzYby/8AnoWPX2HNfPHqEEa3Q5E6jP8AdQA56nr/
AJ4ppspJ3VJ38zaf4lADfgBkfhVoYwzbGDDcd3l4B49TjP8Anin7ZZJ1UxSNubJPkghePYc0
AKunO7qsYXkDhZPb6/54qKTT5rVGYbuR8xXG3Gf/AK/41orDDtVnZgMZ+bKjqfyqvLGHGFuo
8/wxtGAvUdCaAKcMTRFpI4GCmT724dfWrCII5NsUce3gMzSHjjv2NPWOa2k2Ld8Nxt2jaPb/
AApJbUqq/K25t24xuzZPbnP+fpRuAWNmq6g0s7QpheybT1HPPGMY7/yxUhtbVLwhrsLxj/WB
m6fl/gc020t1S6Z2Rl+XPIBw3rVie0snfzlmVWbBJYn/APXVWfKBk3UUMjvEZWPztyrfmec4
/X8KmdI4VYxFm25Hy9+Rjgnj8/yqaSxt97GP5mVsr5cY57Zyf8/Wmi0jO0xSOmR8wxjI9umB
+X+EgR34jWNZJRKW387u3NY9ze2l3NtWUnBAYuAD69/WtSXSYZLgxn5uc/M//wBb6Vlz+G4I
Hn3XEpVpeWYblHGOCQcAcf5FBd0db+zqc+Pb35QP3ifd/wCua19h6V/x4R/7tfHf7OUUcHju
8hiYsqyRgFu/7ta+xNK/48I/92v1vLf+RfR/wR/JHxGL/wB6qf4n+Z4N+2W7ppFiyFc/2gPv
Ln/llLXi1r5cNjv2qzckKBg9OmQen6/zr2b9s7nTtLTah3aooG9sf8sZq8ZilVLWNWjUDzCG
KsOORyP518JxN/yNH6I9/K9cGvVkMU8VzJvFmwYEY4H4npirURZwHESKmCSpVvX0zj/P0FNt
ZI4fMdbM7gR8/khsjB/iIPSpmfyUVxclRsB25Xgbj2718+eqSRLE4IJhjjzlpNpbsO3P8qmD
R/aYwLxZNrZLMpUjA+nrVWCSBY2cRuzc4C264xx71O6pKfNaBv4vu26tznvzigC++WeMGOMr
2Zc/N1P+FZ81w8cxH2WJlT+Bs8fN9cU6QPJcBGCKzKFBZcdvbt+NNW7KjyZLeEp/sq4bOeuA
P6fnRqTbrcm+0RoWAslyx6DJzj9PT3qFprmVNyKMgH5cHaDxx2pyX8kYxDJjlv3e5yR26npx
Uf2yCbmbzFZdp3YbkZzxjr+FBWtySMCa5Ob8Ky/d+UZ6+hP69asXdzJHGywCFuARuU9/xP8A
OobeazLeZDG8OFGcsOfp37dOfxovpF+0AxSs20ANub5e3b+lVeXKRd8xDcXMqIsz37fMcKu3
7p5z+FENzGzxCWeSTpgFc8DPJP8An+VQXK2ckTxeYr5bdtKsefX6+/8AOmFyrqrsqxj7x24y
e/PUk9TUll6S4iS+VyyqvmDdt57dOtQNPM+8yTMyhsgdAKYHE91GxnDkt0Vvrx2/znPekeKW
K2/eKvzNkbcevXAH+fpQM3P2e3aT4h37suP3ydf9xa+wdK/48I/92vjv9nJWTx5fIwbImUfN
/uCvsTSv+PCP/dr9by3/AJFtH/BH8kfFYr/eqn+J/mfP/wC2ujSWGjolukjHWk2rIOM+TNz1
FeRWQaWMOIY8bQAfvDdnHrXsn7Y6h7XScx7v+Jsp+6Dj9zNzzXi1qRNCELhVXHWMD8fT+tfC
8TP/AIVH6I+hyn/c/my4lrcfaPniboOdpBU49qjv9PPkq5lK5wB+7zn8/p7daitpIxuWOYbV
XJ5GPy61aae7AXaMKu751iywwOvI44r51ysemVoUWFdsdlIy4yzLH15HPSrcknkBke0UblO7
5Tz8x/P8OaiiuXvUCx3O1WXDNJt65PtT3gGWLxLu2fdMka5y3pnp/hS+KOhnLme4+ecxqfLi
k4H8OMH5f0ojjuo7TyfszcSbgrLzn2PpwKJ512OqXO0bTuZZuB7dahSQm2xIryK0nH77ODgc
dRiqWxUU1uSeRO+TiaH7wGU+X8x2/WiGFXP+qywChT0z1otihZZI4mVtv3ZGO05x7kDr61NG
VRcvGFGfmy2R068UBLmexDbb4QG8mNcKNvmMSBjdn0/yavB7ua6ZhbR7uBuZDn6jP+FUybWG
P93A7cgKx6nhu2aluprgxFRZsFdcN8xX8MZpvyKKtw0+0+ROihS25toGO3XFNVIbidl2iTdu
+fI5z79vwqtfSSMcrb8lf3e1QDj+Z47D05qWAT+eI4sqnzn5ieTnnHHT9P5UgJBYxG9WOONA
vJVV3HnGfX/P6VBcHYipFJ16Z+6OnPHT/wCt9amDzNenzJ1j43KPmyzdMcZGfc8cdTxmO/WR
oFQxYdiflOemPrjvWdQDc/Z4BHxAvgW3fvI+R/1zWvsLSv8Ajwj/AN2vjv8AZ0Lnx9feYFz5
yfcHH3BX2JpX/HhH/u1+vZX/AMi2h/gj/wCko+LxX+9VP8T/ADPB/wBsYbrTS8Sbf+JqvOM/
8sZq8TtWKyM01wq/M2G8vbntgZJ9q9r/AGx3KWelfKxDaoA209vJmrxWKMzMoRGk5K/MwyDx
wfz96+G4m/5Gj9EfQZS/9lt5sleJyp86fI2gbo2Cnk8f5x6VOthPcMHMczfKwOxiwA2++fzp
kMUkiMnlMvzKNzMSP0/rToI7bzFE0MgLB9w3Ng9eOcV88eoNtbaSBekka/3mdc9Dznj+Xemz
30assf8AaJ+6BtkYZbk9M4PapFWxt5GAVtu453Y+bAH5803c8kEcMEUm0svVvvcMc5xUKMbg
STT21xZLIkoyqn5kxuIz6445/wA9ad5iLEu4q6qchmYZ6dfpSSGRY45FNzuA5YsTxn2HXp+F
JOHyW2sjsxO7y89h7VYE1vLK9vm0gjbjLN5mMdOeDmo4Zp5Hbc0YP+yzHjB789zTBZSGzffk
7cBWZQc9OOev9aigt4UgY/ZvmUH7uARwP8TQBYYWUYW5S4+ZmVFLE7e/+Boup4WIUugHOSue
uBwAR1+tQi8QpGh3bd3/AD0BbdxjtQb0r91doZSD3BGF5OPX/PagCubXzlVAzL83zMW6c8de
M+1TyeXaDzFkJYqVY7eeueP59x+GKBLcFGZFbDfdB6EZoNvLcKpjhYbsbmC7vc8+uc/T+QAy
3VPtG8jLZy7Ljn25/nUmoeTDbxziJzuUjuPr/ntTRBbPcsGZn2qPlZhgc4zxRctGbMhgNq/M
xb5sZx6fhUyegM2v2epGl+IN9I23mWP7q4H+rWvsLSv+PCP/AHa+Pf2eHaT4gXzvIGzKnzL0
P7ta+wtK/wCPCP8A3a/XMr/5FtD/AAR/9JR8Xiv96qf4n+Z4P+2KX+xaYsbbS2pgZx/0xm9j
XiMAbKoJT6Zc5x784xXt/wC2H5hs9MWJ1VjqY5b/AK4y14rDGxhXy7ndhvm2J7+56V8XxJ/y
Mn6I97KP92+bLcEcZUtJL8uVV13cDr68fT61OtgswVsKw2ttDD/aOeg6/wCR1qK1tYfL3FFb
3hHTjuc57dqcY5ZFV5iu3zM4kX1PvmvmT1nsRXsEcYZFjj++7NjOegHt/WoJjHJGsYZlj3Lm
NT14OR04pbiQMJD8ytubBt1HXjPPGc1F50y7S5mbc/yhZQCOOoz0+ntQJbakzQIiKn2dlYAb
dzcHmpJVEiK4T7yk7WI4Pvz/AJFVXkCOpkWfcdoVtxPbPoamH2rzAouJfLPDKoIJ575GO1Ay
a3C7GDyqxaQYj+6f1/z9KWOBHRmLlVwwUSSZ9OmB/wDXpbeR5EYTSs2JDheMfTkdv5/nRHwN
xST7nK/KCRnpwT/Tj8qAIbqOztGaIosXmSfNIFZR29R6fUURozSFYVjZVAPmKuSM479P/wBd
WPLJmbyprhP3m47FVh1+gpWkkEqo91IDvBPydeO/8unSgXUqRzTpvZF9ui5+nOfrVuOG5uFV
pJWVWRcbiOB6j/61UhqAfPnTTPzt+7hQPUYP+FWBNGrhkuW2mNdqt14z78fj/Oi4wulsreaQ
m43Z2k9se349Kq6jcxzDdbygybQo24zjOcc9e35/lLfMrzyXATaCPvFicD2/z/Wq14iCPaqF
htA3DHp/+r/IFAHRfs7o0fxAvlcHd5qZ3df9WtfYWlf8eEf+7Xx7+zyu34gXgCqvzx4C/wDX
Na+wtK/48I/92v1vLf8AkW0f8EfyR8Xiv96qf4n+Z4T+17I0cekFEVidVA+bGP8AUTeteKyu
/khGMajf/Dhc8+3Pb1r2f9sZQ0Gj5kVf+JsDls/88J+OK8alEcUyxrHu+YgkRn/HPWvieJP+
Rk/RH0GU/wC6/Nli7jlYGL7SNsak4LEg8e3/ANekjtJysYa7l2gjhGC556dz0plxe2a5ia12
/uSW3NnHQVFc3EJm8k27na2cn5sNn3X+vGPrXzR6b2Jrxm8r96m5duApk3EDI/L86iuI54GV
THtX5iUYkHOB/nFGBBJgRXHzR8BYxg80S2zm4VmSTLIx2nGQefc/0oFGVxwgKbWUbs/8s1c9
dvPrVvfDAwEkYjbGEXnPryCP8KrbAhZDNKWLNwysO3Pc8U3ZcpL5v2gKqkBVKY28c8jn86Ci
SIkSqXQD5ifvdBj0x1ouLhFZkEBjbygV5LZOec9Ov4fWmWjIkZR7naCDt+Yj/wBC4/lTLvVN
PiZhLdlkAw7Mw68+9AFiZ0AIjgX5m5/eFQOp75wR6USu3mbwzbd2Pvcn88/zry34rftJfDjw
RpNxaWPxC0VNUjZWt4ZVkuAMN8wZIG3ZIzjJHODXyP8AEj49+PPFfiC8nsPiRrC2EkzGOCO6
lhi5JJVUMrYX0BPQgcYrhxmYUcLG+77Jo+y4d4JzTiC8l+7h/NKMrPbbTXy16H3s7Wdw0kC4
dtxGwSgY474q1pdlYTT+Ux3SRr88fm5ZOOM+nQda/NC28QaxaXy6vaazdpcq28Sx3TK27ruz
zznn6+le0/svftM+MofjvY2PjXUUu49fSHT7maVPnZ1BWCRsYy3IQ+xycmuXD51RrVFGUbXd
u6PezTwvzDA4SpiKVZTUIuTVrN2s2kru+l/PS1tT7Su7T7PDuV13H9MD9cVm6ndWcVuVvrwL
GzDkyY/h4PP4VoX04jSPyZ2RiTu2oB/n86ykgcyeeoLMz5w2M9Bxn/P+PsS8j8vOp/Z2kjk8
e3jxMzKXj2swxn92vNfYWlf8eEf+7Xx/+z2T/wALCvsn/lrH/wCi1r7A0r/jwj/3a/Wst/5F
tH/BH8kfF4r/AHqp/if5ngv7ZVybW00mQbf+QsB83/XCevFYbkXGoKypuYt1Tbt6Z/z617B+
25LJFY6I0Wc/20Bx/wBe1xXi9ndTjVo40gZshh97px+X+fwr4jib/kZP0R72Uf7t82aDolwr
Ewlgsf3iQccCifyyq7HwzP8AMq7eB785qO5nvZpZBPHIW8sbctu7dO/5ZpXlZVLvhX3fLuxx
wOen9e9fOHrCiBVX904LBQu1UUZGSc8H/GobvT3MnlvNtTbtI3bj1PfOf1qxYahHK+DJH93a
GOSBxn1/z6VYnvJzIsVwjszMC2w9Dg8Ggm2qsNbTbW1fydzK65xu3HPBHXJFQyR2yyMplZm8
zO0wtk+5xVh7iMxq7SSLtUjc7sM8ke5r5d/bF8Af8FFfiL40jP7NnifTPD+gWe5IZo9WRbm8
cgZd/MQKijgBck8ZzzgbUKPtp2clHzZNSp7NbXPobxR4R8JeOdN/sXxXpq3cKrvCtIY2VsYB
VkIIOG6gj07mvGfid+xb4H1TS7qfwnc6p9qVd0NlPrKiJjg/LueNipIzgnIzjp1Hzp/wpP8A
4Lg6ZG66b8Xorlhjaf7a045HB3ZdMnt+VUrnwZ/wXKtJWT+21u8yH98LjSj/AAjtgdefXn1r
rlk1Kt8VWD+Z25fxDmeVyvh5Sir3t0fqv8jd8Tfsi/Ga1UHRvhjqceGz++1i1uN3HqgXFYcf
7K/7RYVrs/C++YclgssbE9v7/qO39agtl/4Lo2D+TcaVNMY1YqBb6NJg4PQ9jnoD+NNt/FP/
AAXXgieWPwjHJDGDnz9P0rd68BSCfTgZrzpcJYaX/L5fev8AI+9o+L2dUaaj7CD82pf/ACRi
+KvBPizwJeLZeMvD99p9wy/u4by2dWcdiMjkdeRwa9X/AGM/gbq/xG+INt4+1Wxe30fRLxJn
unXb58yNlYl24zg4LHHA46kV5V8QL3/gsT8Q9Dbw546+BEd5ZqySosOl2hbf82GykhP1x2Pb
Iqx4Z+Nv/BX34T+GLPwX4Y/ZcumsbRSkCx+FXlYDdn5tsvOSevBNY4fhGrRxSl7SLirdVudu
Z+K/17I5UadFwrzvFveKi1q159Ndtz9LpXCyqBBu25+Yp/gcf5xVHUJHkCNIFUjO2PfnA4+t
fnqv7Xv/AAWDszDdX37Lk11lcLG/g26XGcf3H6de+c/lVs/ty/8ABVbTYVTVP2Ld22Pd+58J
6luY5HAxIe2K96WU4jo4/efkn1ql5/cfpB+zju/4Tu9DA585Rz/uCvsXSv8Ajwj/AN2vz9/4
JpfED4j/ABS8D6f48+Lfg2Tw/wCItQkmOo6PLayQtblJnjQFJfmGUVG567sjgiv0C0r/AI8I
/wDdr9GwMJU8DSi+kYr8EfI4mXNiJtd3+Z89/tusUsNFYBv+Q0v3ev8Ax73FeI6W8S6qu6fI
K7nYdQfTkDmvdP200EmnaUC23/ibD5ueP3E9eFaVDBp9wVs5GXeobCqPm4575r4XiTXNH6I+
iym31X5s2d9qk8mxV444Xkfl3p8+J08xBGu77vPPWmQrMpQNb9QOD3NIn2h9w+yRr+7Py7j1
z34r52UrnqD45REfJaFt3f8A0nkcdsDFS3l3I1qkj2+VO3G6QsDwefWqkO0T75YCwPP7uMAd
D6inPdxOBALQsM4f96eOPTFSBa3+bCJMRn92Cdv3h859c/4/0h329yfKBjXl8ZycnI79DUiz
6bLaRtDbrGXwF3Q9Pm6df85qP7WY3OwQMNpbd5R6nv8ApTuBG7mCTyomVhtHmM3ygrjttHJ9
s/lUNxeopw+4L9Nv+TUkccbXLSfIQsIQgq3tg9ffrTZJbZ0ZS77WHysVBx1/z1pqMnsBEtwI
NQzIjMwP3ZH3N0/z/nqQvNMSkds3I/u8L05x/ntRbyxySrN9m8xlH3tu3n8+KuJPNArqtuNu
3IBAwOnfFUoy6jKUlujSYuLkDnpIvT26f1qaG1hQq4mkZivLKMKf/r/jReXtw8s0I2nEm1di
hQBg8cfzpqRvvXzSzbtoU9Dn8/8AOfxqm3zCJkichpd+5tnyszZxzjHH+f5024uJAskJu2wq
gNhfbnuf89Kkl+120Z8pEVeN2/k5z0qrdxzzo207sDPA+8eMYOPb/OMUe92CyOg/ZzLnx9fe
Z1+0KOueNox+lfYmlf8AHhH/ALtfHf7OYx49vhj/AJbL3z/AK+xNK/48I/8Adr9Wy3/kX0f8
EfyR8Xiv96n/AIn+Z4J+2WM2Olj/AKiox/34mrwy1i2XbD7uUU54XIx9a9y/bONwtjpD2+7/
AJDChti5IHkTV4XcuizCXad+7Drs9FH5cH6V8RxI/wDhSfoj6HKP90Xqy+byzUBXmR23fKd6
+nTOaUNbonmCAsNvOPmGc9etUYEDOqNbTYWQ9PmOPlqS4iCzN9nbgjHpkHGByfpXzfoesB3P
CTJBIF2dGwoH4EinXep28Uat5ca7XwW49B6H/wDXVCMsrI7SDcIxxuzn3+n+FSsxuFws/HzF
tsvuPekM0k1SYbXjjhbaB1YNxwen0/8ArU25vbmRvKc2678EBXB69O5qFkm2rC3DeWSTGvX5
R1x0q1bpGiefNPt2tGCq4wRz/n/OaAI/PZ5/mjjVh8rfujk8DuOn+FV3lu5CztDjavzeWPlI
z1H6d6mlmhDfu3wGcsu0j0Of4h7darXE6MVChXXZnlsFuT1FVe+4CgXSvm2STaJANu44A9cd
ulEovXXbLcKFx6NnpnkjA/Oo3F0j5QbcsdqmQVJcy3ToZGZF6jaq+3r69K0UrgQmSUSs8knz
ecTtkBGfrng//Xq5C8jyiS6DltuAucAcde361Xlje8drpwMtlvlYD064zkHmpkhCSbRMqn5l
w3PGOvX+lZ682oFq7uEjyBIWxlR5bDdnPTIqlc6u8iLbeRJ8zBdu3n26f/qqX7bGuSJ9xZvu
tx6c8VTluki+eGPbubLL0x3zj/63/wBbS8uYVjrP2bQR46vgf+fgf+givsbSv+PCP/dr47/Z
pjnn8aXlyy8NcfeHToK+xNK/48I/92v1bL/+RfR/wx/JHxGK/wB6qf4n+Zxfxh+HOn+OdM+z
ahp0NyI23xCaEPscAgMMjg4J568mvnXxZ+yprN9fNNb310gDZXZMwx+tfYjxpJ99c1C2mWTH
LQL+VdEqNKbvKKfyMY1KkdE2fFX/AAyR4i/6Ct7/AOBDf40p/ZM8THrrN9/4EP8A419qf2VY
f8+6/lR/ZVh/z7r+VT9Xw/8AIvuRXtqv8z+8+K0/ZL8Sxrtj1i+Uei3Df403/hkjxF8v/E1v
PlXC/wCkNwPTrX2t/ZVh/wA+6/lR/ZVh/wA+6/lR9Ww/8i+5B7ar/M/vPit/2S/EsoxJrF83
+9cMf60R/sneKIeYdavl6fduXHT8a+1P7KsP+fdfyo/sqw/591/Kj6th/wCRfcg9tW/mf3nx
c/7Kni2X/Wa/qLY/vXbn+tKv7Kvi5BhPEGpD6Xb/AONfaH9lWH/Puv5Uf2VYf8+6/lR9Ww/8
i+5B7at/M/vPi1v2U/Fr8Nr+oHHTN0/H60D9lLxYOmvah/4FP/jX2l/ZVh/z7r+VH9lWH/Pu
v5UfV8P/ACL7kHtq38z+8+Lz+yt4wIAPiHUvl6f6Y/H/AI9TT+yl4rbG7XdQO1sr/pT8H161
9pf2VYf8+6/lR/ZVh/z7r+VH1fD/AMi+5B7at/M/vPi8fsq+Lx08Qal/4GP/AI062/ZS8UGZ
fN1q/Zc5KtdPj+dfZ39lWH/Puv5Uf2VYf8+6/lR9Xw/8i+5B7at/M/vPE/gh8EH8GMrNH83G
5sV7hax+VAqe1EdrBF9yMVJWyVlZGZ//2Q==</binary>
</FictionBook>
