<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?>
<FictionBook xmlns="http://www.gribuser.ru/xml/fictionbook/2.0" xmlns:l="http://www.w3.org/1999/xlink">
 <description>
  <title-info>
   <genre>poetry</genre>
   <author>
    <first-name>Леанід</first-name>
    <last-name>Дайнека</last-name>
   </author>
   <book-title>Вечнае імгненне</book-title>
   <annotation>
    <p>У новай кнізе паэт застаецца верным стрыжнявой тэме сваёй творчасці — любові да Радзімы, бацькоўскай зямлі, вернасці запаветам папярэдніх пакаленняў. Многія старонкі зборніка прысвечаны беларускай прыродзе. Чалавек і Прырода — вось дзве сілы, дзве вялікія вяршыні, якія не могуць існаваць паасобку, асабліва ў нашым бурным дынамічным жыцці.</p>
   </annotation>
   <date></date>
   <coverpage>
    <image l:href="#cover.jpg"/></coverpage>
   <lang>be</lang>
  </title-info>
  <document-info>
   <author>
    <nickname>9cbka</nickname>
    <home-page>vk.com/belinbook</home-page>
   </author>
   <program-used>calibre 2.43.0, FictionBook Editor Release 2.6.6</program-used>
   <date value="2016-03-20">4.2.2016</date>
   <src-url>http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=23857</src-url>
   <id>7491C989-7F5C-421C-AE6C-24396F53A43B</id>
   <version>1.01</version>
  </document-info>
  <publish-info>
   <book-name>Вечнае імгненне</book-name>
   <publisher>Мастацкая літаратура</publisher>
   <city>Мінск</city>
   <year>1985</year>
  </publish-info>
 </description>
 <body>
  <section>
   <title>
    <p>Леанід Дайнека</p>
    <p>Вечнае імгненне </p>
   </title>
   <empty-line/>
   <p>Падрыхтаванае на падставе: Дайнека Л., Вечнае імгненне: Вершы.— Мн.:Маст. літ., 1985.— 94 с., іл. 40 к.</p>
   <p>Рэцэнзенты Хведар Чэрня, Уладзімір Скарынкін </p>
   <empty-line/>
   <p>Copyright © 2013 by Kamunikat.org</p>
  </section>
  <section>
   <subtitle>НАРОД</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Проста ў космас імчым</v>
     <v>Ці праполваем градкі,</v>
     <v>На футболе крычым</v>
     <v>Для нервовай разрадкі,</v>
     <v>Ладзім новы завод,</v>
     <v>Каб там сталь забурліла.</v>
     <v>Мы — народ. Мы — народ.</v>
     <v>Мы — галоўная сіла.</v>
     <v>Косім луг па расе.</v>
     <v>Крочым штольняю цеснай.</v>
     <v>Помнім, хоць i не ўсе,</v>
     <v>Сваіх прадзедаў песні.</v>
     <v>Плачам, сціснуўшы рот,</v>
     <v>Ля бацькоўскіх магілаў.</v>
     <v>Мы — народ. Мы — народ.</v>
     <v>Мы — галоўная сіла.</v>
     <v>Мы — граніт і метал.</v>
     <v>Мы — пяшчота і ласка.</v>
     <v>Мы — разгневаны шквал.</v>
     <v>Мы — дзіцячая казка.</v>
     <v>Мы — алмазная грань.</v>
     <v>Зорных дзён узыходы.</v>
     <v>Не зблудзі. Не адстань.</v>
     <v>Стань часцінкай народа.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Я хацеў бы пражыць на зямлі</v>
     <v>Так, як бацька з дзедам жылі.</v>
     <v>Я хацеў бы зямлю разумець,</v>
     <v>Да работы ахвоту мець,</v>
     <v>Есці чэсна здабыты хлеб,</v>
     <v>Бачыць радасць у кожным доме.</v>
     <v>А калі спатыкнуцца, дык лепш</v>
     <v>Спатыкнуцца аб сонечны промень.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ЛЕНІНСКІЯ СЛОВЫ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі спяваюць трубы аб паходзе</v>
     <v>І грозны вецер валіць напавал,</v>
     <v>Мы да цябе салдатамі прыходзім,</v>
     <v>Гарачых слоў бяссонны арсенал.</v>
     <v>І змрочныя яснеюць краявіды.</v>
     <v>І люты вораг нікне на вачах.</v>
     <v>Я, як ружжо з вайсковай піраміды,</v>
     <v>Бяру ў дарогу словы Ільіча.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>МАЯ ЗЯМЛЯ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Твае пралескі не завянуць.</v>
     <v>Ідзі шляхамі новымі,</v>
     <v>Мая зямля, мая славянка</v>
     <v>З вачамі васільковымі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Заўсёды пець тваім цымбалам.</v>
     <v>Мне ў іх бяссмерце верыцца.</v>
     <v>Ты над вайны дзевятым валам</v>
     <v>Свае пранесла ветразі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Цябе ламалі i тапталі,</v>
     <v>Цябе жалезам нішчылі.</v>
     <v>Крывёй сыноўняй адпалала</v>
     <v>Зара твая агністая.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Імчаць удаль твае машыны,</v>
     <v>Шумяць лясы высокія,</v>
     <v>Гудуць над морам канюшыны</v>
     <v>Чмялі залатавокія.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Капаеш соль.</v>
     <v>Пампуеш нафту.</v>
     <v>Станкоў гартуеш мускулы.</v>
     <v>Даеш крылатым касманаўтам</v>
     <v>Імёны беларускія.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хай вечары твае і ранкі</v>
     <v>Цвітуць красой вясноваю,</v>
     <v>Мая зямля, мая славянка</v>
     <v>З вачамі васільковымі.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Лясы — снегавыя палацы.</v>
     <v>Палі — палатняны сувой.</v>
     <v>Зіма — мая хросная маці,</v>
     <v>Бо я нарадзіўся зімой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І матчына сэрца балела.</v>
     <v>І горкія слёзы цяклі:</v>
     <v>«Завеі...</v>
     <v>А дроў ні палена.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Замерзне, напэўна, малы...</v>
     <v>Завеі...</v>
     <v>А бацька на фронце.</v>
     <v>Ці вернецца ён у сяло?</v>
     <v>Не ўбачым, сыночак, мы сонца —</v>
     <v>Снягамі яго замяло».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ні разу не злётаўшы ў вырай,</v>
     <v>Я ціха б, як птушка, сканаў,</v>
     <v>Калі б не было брыгадзіра,</v>
     <v>Што даў нам у дровы каня.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Калі б не маўклівы той дзядзька,</v>
     <v>Што гэтыя дровы прывёз.</v>
     <v>Усім ім вялікае дзякуй</v>
     <v>За тое, што я не замёрз.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я рос паміж снегу і дыму,</v>
     <v>Нязломлены лютасцю зім.</v>
     <v>Мяне адагрэла Радзіма</v>
     <v>Пад сэрцам вялікім сваім.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ЭСКІЗЫ ПЕРАМОГІ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Галодны, паранены, босы,</v>
     <v>Ідзе салдат ледзь жывы.</v>
     <v>Фашысцкія кулі, як восы,</v>
     <v>Далётваюць да Масквы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Згарэла матчына хата.</v>
     <v>Вадой не напоіць рака.</v>
     <v>Кароткі век у салдата —</v>
     <v>На даўжыню штыка.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Цягнуўся з плугам трафейны конь,</v>
     <v>Мух адганяў хвастом-абрубкам.</v>
     <v>Запальвала маці ў печы агонь,</v>
     <v>Мяне, малога, ўзяўшы на рукі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ад гордых салютаў грымела Масква.</v>
     <v>Сякерай бацька грукаў, стараўся.</v>
     <v>Кроквы ўставалі, як літары «А»,—</v>
     <v>Новых дзён алфавіт пачынаўся.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>КАРОВА</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Было ўсё гэта. Несціхана</v>
     <v>Вайна грымела i гула.</v>
     <v>Карова з рогам абламаным</v>
     <v>Ішла па вуліцы сяла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пагрозна ляскаючы стрэльбай,</v>
     <v>Каб страх схаваць, схаваць адчай,</v>
     <v>За ёю следам, узмакрэлы,</v>
     <v>Панура плёўся паліцай.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ішла сумотная карова</v>
     <v>Пад капяжамі весніх стрэх.</v>
     <v>Ішла для мясанарыхтовак</v>
     <v>У фашыстоўскі чорны рэйх.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І без спачынку, без спачынку</v>
     <v>Я на прыгадвала з тугой,</v>
     <v>Як хлопчык з хвораю дзяўчынкай</v>
     <v>Яе даілі раніцой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Як дзень пачаўся громам, гулам.</v>
     <v>І смерць прыносіў гэты гром.</v>
     <v>І як яна хвастом змахнула</v>
     <v>Шчарбаты кубак з малаком.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Памерла маці. Бацька ў лесе.</v>
     <v>А дзецям ласкі ніадкуль.</v>
     <v>Сляпнямі злымі думкі лезлі,</v>
     <v>Былі страшней смяротных куль.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І быў на цэлым белым свеце</v>
     <v>Адзіны крык, што слепіць зрок,</v>
     <v>Адзіны стогн: «Даруйце, дзеці...»</v>
     <v>І слёзы падалі ў пясок.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>МАРШ МІРУ Ў МІНСКУ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Не хоча ніхто, каб сірэны завылі,</v>
     <v>Каб сонца плыло ў маскхалаце.</v>
     <v>Давайце з'яднаемся, людзі,</v>
     <v>і вырвем</v>
     <v>Атамны меч у вар'ятаў.</v>
     <v>Хай чыстымі будуць экватар i полюс.</v>
     <v>Хай кветкі буяюць па пояс.</v>
     <v>Хай зоркі прыходзяць</v>
     <v>з глыбіняў Сусвету,</v>
     <v>Каб глянуць на нашу планету.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ты за кратамі, Клаўс Барб'е.</v>
     <v>Не схавалі джунглі цябе.</v>
     <v>Што ж сівой галавой панік?</v>
     <v>Што сумуеш, «ліёнскі мяснік» ?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты ў палоне турэмных сцен,</v>
     <v>Дзе крывёй захлынаўся Мулен*,</v>
     <v>Дзе грымеў твайго смеху гром,</v>
     <v>Дзе ты катам быў i суддзём.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На сцяну ты з жахам глядзіш.</v>
     <v>Там — Мулен, як крывавы крыж,</v>
     <v>Нават сёння, праз сорак гадоў,</v>
     <v>З гордых вуснаў капае кроў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты яму галаву разбіваў,</v>
     <v>Ты пазногці яму здзіраў.</v>
     <v>Не дрыжы. Ён не ўдарыць цябе.</v>
     <v>Мёртвы ён.</v>
     <v>Ты жывы, Барб'е.</v>
     <v>Нібы куля, сляза з-пад павек.</v>
     <v>Што ж калоцішся, «звышчалавек»?</v>
     <v>Даганяла помста цябе</v>
     <v>І дагнала, Клаус Барб'е.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Б'ецца ў вокны раніца зноў,</v>
     <v>І ад сонечных прамянёў,</v>
     <v>Як сава, ты хаваеш твар...</v>
     <v>Над табою — цені ахвяр.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>* <emphasis>Жан Мулен — герой французскага Руху Супраціўлення, закатаваны ў гестапа.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Над Беларуссю воблакі крылатыя</v>
     <v>Бялеюцца над космасам лугоў,</v>
     <v>Нібы з вайны вяртаюцца дамоў</v>
     <v>Параненыя, ўсе ў бінтах, салдаты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Над Беларуссю — гром бяссонных крыг,</v>
     <v>Над ёй — буслы i пушчаў калыханка.</v>
     <v>Вясновых кропляў звонкаю марзянкай</v>
     <v>Зямля склікае ўсіх дзяцей сваіх.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Навальніца адгрукацела...</v>
     <v>Там, дзе быў сямейны парог,—</v>
     <v>Курганкі абгарэлай цэглы</v>
     <v>У баку ад вялікіх дарог.</v>
     <v>I адтуль, на ўвесь свет шырокі,</v>
     <v>Праз палі, лугі i лясы,</v>
     <v>Як дзіцячае сумнае вока,</v>
     <v>Ціха ззяе кропля расы.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Срэбра хваляў... Вольхі лісце...</v>
     <v>Рэчка Вольса, рэчка Вольса,</v>
     <v>Раскажы мне, як калісьці</v>
     <v>Бацька мой ішоў у войска.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Малады, у поўдзень летні</v>
     <v>Над табой ён прыпыніўся,</v>
     <v>Шапку зняў, стаў на калені</v>
     <v>І вады тваёй напіўся.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Рэчка Вольса, рэчка Вольса,</v>
     <v>Я, здаецца, міг той бачу:</v>
     <v>Над табой віруюць восы,</v>
     <v>Промні сонца ў лузе скачуць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Твар у бацькі задуменны.</v>
     <v>Ён і плача і смяецца.</v>
     <v>Цішыня... Вада струменіць</v>
     <v>І скрозь пальцы, і скрозь сэрца.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Сарамлівых люблю.</v>
     <v>Іх усмешкі, як дзікія кветкі.</v>
     <v>Не распусціцца кветка,</v>
     <v>Бо сонца пялёсткі апаліць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сарамлівых люблю.</v>
     <v>Іх усмешкі — балючая памяць</v>
     <v>Тых часоў, калі радасць</v>
     <v>Была на зямлі яшчэ рэдкай.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сарамлівых люблю.</v>
     <v>Вунь пайшлі.</v>
     <v>Вунь ідуць у паўзмроку.</v>
     <v>Ім у твары не кіньце абразу</v>
     <v>Дуэльнай пальчаткай.</v>
     <v>Сарамлівым жывецца</v>
     <v>На шумнай зямлі адзінока.</v>
     <v>Не прагнаць сарамлівасць</v>
     <v>Ні песняю звонкай, ні чаркай.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Як ядро катаржан,</v>
     <v>Сарамлівасць да ix прыкавана.</v>
     <v>Не ўцячы ад яе</v>
     <v>І не крыкнуць ёй голасна: — Хопіць!</v>
     <v>Сарамлівых люблю.</v>
     <v>Бо яны і нягоды, і раны,</v>
     <v>І пакуты дзялілі з усімі</v>
     <v>Ў салдацкім акопе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Прама ў вочы глядзелі</v>
     <v>Варожым гарматам i танкам,</v>
     <v>Што паўзлі на зямлі,</v>
     <v>Як сталёвыя ваўкалакі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пад агнём, пад свінцом,</v>
     <v>Як адзін, уставалі ў атаку.</v>
     <v>Паміралі ад ран.</v>
     <v>І саромеліся заплакаць.</v>
     <v>Сарамлівых люблю...</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>СЯБРУ, УДЗЕЛЬНІКУ ВАЙНЫ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ты — старэйшы, я — малодшы.</v>
     <v>Як з табою мы сышліся?</v>
     <v>І прашу цябе я: Лёсам</v>
     <v>Ты са мною падзяліся.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Падзяліся боем, болем,</v>
     <v>Сухаром і строем пешым,</v>
     <v>Падзяліся снежным полем</v>
     <v>Пад Масквой у сорак першым.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пад смяротны гуд гарматаў</v>
     <v>Прыхілюся да цябе я:</v>
     <v>На дваіх — адна граната,</v>
     <v>На дваіх — адна надзея.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Адной планеты дзеці родныя</v>
     <v>Якія ўсё-ткі людзі розныя,</v>
     <v>Хоць сонца грэе ix адзінае,</v>
     <v>У профіль свеціць i ў анфас,</v>
     <v>Хоць лічаць тысячы гадзіннікаў</v>
     <v>Для ўсіх адзін i той жа час.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>УЛАДЗІВАСТОК</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ёсць горад на ўскрайку</v>
     <v>Савецкай зямлі.</v>
     <v>Туды сваю радасць</v>
     <v>Нясуць караблі.</v>
     <v>Там рэжа граніт</v>
     <v>Акіяна лязо.</v>
     <v>Там чуюцца крокі</v>
     <v>Сяргея Лазо.</v>
     <v>Той горад — матрос.</v>
     <v>Той горад — рыбак.</v>
     <v>З пякучаю соллю</v>
     <v>На юных губах.</v>
     <v>У сэрцах адважных</v>
     <v>Грукоча заўжды</v>
     <v>Горка-салёная</v>
     <v>Памяць вады.</v>
     <v>Там ноччу</v>
     <v>У бухту прыводзіць Нептун</v>
     <v>Празрыстыя цені</v>
     <v>Фрэгатаў і шхун.</v>
     <v>І чайка на скалах</v>
     <v>Свой ладзіць куток.</v>
     <v>І хвалі спяваюць</v>
     <v>«Уладзівасток».</v>
     <v>Я быў там,</v>
     <v>Я жыў на яго скразняку.</v>
     <v>І я акіяну</v>
     <v>Паціснуў руку.</v>
     <v>І я зразумеў</v>
     <v>Пад удары штармоў,</v>
     <v>Што цяжка,</v>
     <v>Што нельга пражыць без сяброў.</v>
     <v>Хай стомай свінцовай</v>
     <v>Напоўніцца дзень,</v>
     <v>Я ў сопках жыцця</v>
     <v>Адшукаю жэньшэнь,</v>
     <v>Бо моцнай рукой</v>
     <v>Мне махае здалёк</v>
     <v>Мой брат i настаўнік</v>
     <v>Уладзівасток.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>АРМЯНСКІ АЛФАВІТ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Жыві ў вяках, армянскі алфавіт.</v>
     <v>Люблю цябе, хоць сам я — сын кірыліцы.</v>
     <v>Няхай нябёсы над табой раскрыляцца.</v>
     <v>Бяссмертным будзь, армянскі алфавіт.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Цябе знішчалі орды янычар,</v>
     <v>Ды пеў ты песню мужную і гордую.</v>
     <v>Люблю тваю душу высакагорную,</v>
     <v>Іду за ёю да вяршынь, да хмар.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Аб сталь тваю крышыліся мячы.</v>
     <v>Сляпая цемра гаўкала і рыкала.</v>
     <v>Ты ўсім нам служыш доказам і прыкладам,</v>
     <v>Як памяць продкаў трэба берагчы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты для вяселляў і магільных пліт,</v>
     <v>Для буквара і пацалунка першага.</v>
     <v>Ты ў сноп адзін</v>
     <v>звязаў калоссі спелыя,</v>
     <v>Армян з'яднаў, армянскі алфавіт.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ля гор тваіх стаю, як неафіт.</v>
     <v>Над горнаю зямлёй сузор'е свеціцца.</v>
     <v>Будзь яркім, як Вялікая Мядзведзіца,</v>
     <v>Свяці ў вяках, армянскі алфавіт.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ЭСТОНІЯ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v><emphasis>Тыну Отсу</emphasis></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут не любяць парывістых жэстаў,</v>
     <v>Не ганяюць слязу па шчацэ.</v>
     <v>У краю нетаропкіх эстаў</v>
     <v>Нетаропка гаворка цячэ.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не сутуліць Вышгарад плечы,</v>
     <v>Хоць стагоддзі стаяць за спіной.</v>
     <v>Ты не бачыў сярэднявечча?</v>
     <v>Вось яно. Дакраніся рукой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яшчэ дымам пахнуць байніцы.</v>
     <v>На халодны гранітны парог</v>
     <v>Прылятае i падае ніцма</v>
     <v>Вецер, сын акіянскіх дарог.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Валуны... Балоты... I крыўды...</v>
     <v>Мох цярпення на шэрай сцяне...</v>
     <v>«Дзе пасееш нас, там мы i ўзыдзем»,—</v>
     <v>Кажа талінскі сябра мне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Налягала на плечы змора,</v>
     <v>З поля грукаўся ў хаты няўрод,</v>
     <v>Ды жыве каля звонкага мора</v>
     <v>Валуновы гранітны народ.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ноч... Па вулках брыдзем нерухомых..</v>
     <v>Флюгер месяца ў небе згас...</v>
     <v>I стары задуменны Томас</v>
     <v>Пазірае з-пад хмары на нас.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ГАРАДЖАНКА</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Гараджаначка, гараджанка...</v>
     <v>На тралейбусе зімнім ранкам,</v>
     <v>Там, дзе едзе процьма народу,</v>
     <v>Ты спяшаешся на работу.</v>
     <v>Я такую б хацеў мець сястрою.</v>
     <v>Кім працуеш ты: медсястрою?</v>
     <v>Кранаўшчыцай? Швачкай? Ткачыхай?</v>
     <v>Вецер зімні, у твар не дыхай.</v>
     <v>Тваім лёгкім рукам пакорны</v>
     <v>І метал задымлены, чорны,</v>
     <v>І рыдлёўка, i цэгла, i плазма,</v>
     <v>І дзіцячая светлая пасма.</v>
     <v>Гараджаначка, гараджанка,</v>
     <v>Лес не скацерка-самабранка.</v>
     <v>Муж зап'е — не ў гуморы, не ў форме,—</v>
     <v>І сям'ю на зарплату корміш</v>
     <v>Ад палучкі i да палучкі.</v>
     <v>Беларускі — не беларучкі!</v>
     <v>І Паўлінка ты i Прадслава.</v>
     <v>Як ты можаш расказваць цікава,</v>
     <v>Як смяешся ты, як спяваеш,</v>
     <v>Як пра крыўды свае забываеш!</v>
     <v>Нам цябе б сустракаць у вальсе,</v>
     <v>А не з ломам цяжкім на асфальце.</v>
     <v>Ды мы возьмем той лом. Мы павінны!</v>
     <v>A іначай мы не мужчыны.</v>
     <v>Гараджаначка, гараджанка...</v>
     <v>Плавіць сэрца вачэй маланка.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ДОЙЛІД</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Як у сваё прызванне вера,</v>
     <v>Як чысты голас з нематы,</v>
     <v>Прысніцца Эйфелева вежа</v>
     <v>Ці ленінградскія масты.</v>
     <v>І ты, такі усхваляваны,</v>
     <v>Пад зорным мроістым дажджом</v>
     <v>Стаіш, як непабудаваны,</v>
     <v>I невядомы людзям дом.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>За прыгажосцю ў край няблізкі</v>
     <v>Імчыш. На Марс ляцець гатоў!</v>
     <v>А пад нагою камень Мінска,</v>
     <v>Якому тысяча гадоў.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Мой горад, ты не змружыш воч,</v>
     <v>Не спіш, маўклівы, чуйны, строгі.</v>
     <v>Зноў уразаецца у ноч</v>
     <v>Машына «хуткай дапамогі».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ляціць святло турботных фар.</v>
     <v>I ў тым святле — трывога века.</v>
     <v>Гадай: інсульт або інфаркт</v>
     <v>Зваліў знячэўку чалавека.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хто быў ён? Што ён сёння сніў —</v>
     <v>Сцяжынку ў лесе? Мора кветак?</v>
     <v>Хоць слоўца цёплае шапні</v>
     <v>Ты чалавеку напаследак.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ідзе павольны снегапад</v>
     <v>Над белаю зямлёю.</v>
     <v>Мой снегапад, мой белы брат,</v>
     <v>Вазьмі мяне з сабою.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы паплывем у ціхі край.</v>
     <v>Мы там свой сум утопім,</v>
     <v>Дзе адгарэў асенні гай</v>
     <v>I снег ляжыць, як попел.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Там заяц з цішыні палёў</v>
     <v>Імчыць, ласун рахманы.</v>
     <v>Ён ланцужком сваіх слядоў</v>
     <v>Да страху прыкаваны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Там лёд блішчыць. Там лес шуміць,</v>
     <v>Затоена i глуха.</v>
     <v>Там праз імглу мы будзем плыць</v>
     <v>На крыллях завірухі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я ўбачу родную зямлю,</v>
     <v>Зімовую, начную.</v>
     <v>Чым я жыву, што я люблю,</v>
     <v>Як запавет, адчую.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Паміж каменных гарадоў,</v>
     <v>Паміж палёў скалелых</v>
     <v>Я ўбачу край сваіх дзядоў,</v>
     <v>Зажураны i белы.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ЗЯМЛЯ КУПАЛЫ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Тут Ён прайшоў.</v>
     <v>Тут промні скачуць</v>
     <v>На хвалях рэк. Цвітуць сады.</v>
     <v>Няма слядоў.</v>
     <v>Ды сэрца бачыць</v>
     <v>Паэта вечныя сляды.</v>
     <v>Пясок жаўтлявы. Пыл дарожны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сустрэчны вецер. Дождж і золь.</v>
     <v>Зямля, прайсціся асцярожна</v>
     <v>Па гэтых сцежках нам дазволь!</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Нашэпча сонечныя словы,</v>
     <v>Змарнеламу акрыліць дух</v>
     <v>Дарога ручаёў вясновых,</v>
     <v>Дарога зімніх завірух.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Маланка ў дуб з нябёсаў цэліць,</v>
     <v>Рыхтуе свой агністы ўдар.</v>
     <v>Тут Ён прайшоў.</v>
     <v>Іван Луцэвіч.</v>
     <v>Купала. Песні валадар.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І ў лузе плакала жалейка.</v>
     <v>І на знядоленай зямлі</v>
     <v>Драўляны век i век жалезны</v>
     <v>Адною каляёй ішлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У сіле гордай і ў бяссіллі,</v>
     <v>З кіёчкам простым у руках,</v>
     <v>Па песню людзі тут хадзілі,</v>
     <v>Ды песні Ён акрэсліў шлях.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сцяжынкамі і бальшакамі</v>
     <v>Ён крочыў праз імглу гадоў.</v>
     <v>Ён песні крылы даў i памяць,</v>
     <v>Каб помніла сваё гняздо.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Паклон табе, зямля Купалы!</v>
     <v>Хай паліць сэрца твой агонь:</v>
     <v>Зялёны ліст і ліст апалы.</v>
     <v>Ручай.</v>
     <v>На лузе вольны белы конь.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пакрыўджаная ветрам ліпа.</v>
     <v>Туману ціхі табунок.</v>
     <v>І навальніца, што гняўліва</v>
     <v>Маланкай жыхкае здалёк.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Паклон табе, зямля Купалы!</v>
     <v>І радасць ты, і светлы сум.</v>
     <v>Зямля вячыстая, як мала</v>
     <v>Мы ведаем тваю красу...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зямля Купалы... Зоркі ў высях...</v>
     <v>Хто духам, сэрцам малады,</v>
     <v>Ідзі па ёй.</v>
     <v>І апячыся</v>
     <v>Аб нашых прадзедаў сляды.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І, нібы кропля акіяну,</v>
     <v>Аддай усю сваю любоў</v>
     <v>Зямлі адважных партызанаў,</v>
     <v>Зямлі адважных песняроў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Будзь сынам ёй, надзейным сынам.</v>
     <v>Хай боль яе табе баліць.</v>
     <v>...А ў лузе млее канюшына.</v>
     <v>І просіць кнігаўка папіць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І так прывольна, так прасторна!</v>
     <v>Лье сонца чырвань на палі.</v>
     <v>Здаецца, раздзімаюць горны</v>
     <v>За небасхілам кавалі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І замірае спелы колас.</v>
     <v>І хлебароднаю парой</v>
     <v>Гучыць, ляціць Купалаў голас</v>
     <v>Над гэтай вечнаю зямлёй.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Maix дзядоў сялянскія імёны —</v>
     <v>Язэп, Марцін, Давыд, Кандрат, Якуб —</v>
     <v>Вы з далечы плывеце заімглёнай,</v>
     <v>Каб зноў крануцца нечых душ i губ.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вас не шануюць у сталічных загсах,</v>
     <v>Ды і ў вясковых вышлі вы з цаны.</v>
     <v>А вас насілі, мушу я прызнацца,</v>
     <v>Майго народу лепшыя сыны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы ў космасе суровым пабывалі.</v>
     <v>Мы новых дзён узводзім вечны зруб.</v>
     <v>Мы сеялі, спявалі, будавалі.</v>
     <v>Прабачце мне, што вас не ўшанавалі,</v>
     <v>Язэп, Марцін, Давыд, Кандрат, Якуб.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Не чуеце роднага грому?</v>
     <v>Не кліча сцежка дадому</v>
     <v>У светлыя ветлыя ранкі?</v>
     <v>Пішыце на эсперанта.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не помніце бор вячысты?</v>
     <v>Мілей, чым блакіт наш чысты,</v>
     <v>Нябёсаў заморскіх транты?</v>
     <v>Пішыце на эсперанта.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І спадчынаю вам будзе</v>
     <v>Не дождж, што прыроду будзіць</v>
     <v>І зерне сее глыбока,</v>
     <v>А толькі цень ад аблокаў.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ДРЫГАВІЧЫ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v><emphasis>Аляксею Пятрухну</emphasis></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дрыгавічы — лясныя людзі.</v>
     <v>Сыны вады. Сыны зары.</v>
     <v>Шляхоў назад мне больш не будзе —</v>
     <v>Я тут кідаю якары.</v>
     <v>Бяжыць рака ў трыснёг зялёны.</v>
     <v>Бліскоча месяц уначы.</v>
     <v>То позірк ваш, пагляд бяссонны,</v>
     <v>Дрыгавічы.</v>
     <v>На сцежках веку навальнічных</v>
     <v>Я чую ваш зазыўны кліч,</v>
     <v>Бо я дзіця лясоў, язычнік,</v>
     <v>Бо я таксама дрыгавіч.</v>
     <v>Назло захопніку — забойцу</v>
     <v>Вы ўмелі родны край любіць,</v>
     <v>І сеяць хлеб, і ладзіць борці,</v>
     <v>І на дубовым чоўне плыць.</v>
     <v>Калі ж было чужынцу мала</v>
     <v>Зямлі, паветра і вады,</v>
     <v>Сцяной нязломнай вы ўздымалі</v>
     <v>Свае чырвоныя шчыты.</v>
     <v>Дрыгва ваш след не праглынула.</v>
     <v>Мы чуем вашы галасы,</v>
     <v>Калі з гарачым свістам, гулам</v>
     <v>Віхор суровы гне лясы.</v>
     <v>Калі ж метал зазвоніць строга,</v>
     <v>Палезе звер у родны кут,</v>
     <v>Мы вас паклічам на падмогу</v>
     <v>І вы адкажаце: «Мы тут!»</v>
     <v>Няхай удалеч дні імчацца —</v>
     <v>З крыніцы вашай будзем піць.</v>
     <v>Бярозка, як дрыгавічанка,</v>
     <v>Над той крыніцаю стаіць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ПОСТАЦІ ГІСТОРЫІ АЙЧЫННАЙ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Не кліч, не кліч —</v>
     <v>мне ўдалеч добра крочыцца,</v>
     <v>Аддамся я шляхам, вытокам, нетрам,</v>
     <v>Бо мне ў душу стагоддзяў глянуць</v>
     <v>хочацца,</v>
     <v>Нібы ў акно, расчыненае ветрам.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Да вас іду, адважныя, палеглыя.</v>
     <v>І разам з вамі за народ свой б'юся.</v>
     <v>І праз усе нягоды i адлегласці</v>
     <v>Нам свецяць вочы роднай Беларусі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><strong>Вячка. 1224 год</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзядзінец дагарае.</v>
     <v>Прабіў сцяну таран.</v>
     <v>Князь Вячка памірае</v>
     <v>Ад ран.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Смяюцца мечаносцы:</v>
     <v>— Здыхай, славянскі пёс!</v>
     <v>Не ўбачыш болей ноч ты</v>
     <v>І дзень у ззянні рос.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Глядзі: агонь віхурыць...</v>
     <v>Смыліць, пячэ — няўсцерп!</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы знішчым горад Юр'еў,</v>
     <v>Збудуем горад Дэрпт.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы пройдзем лесам, полем,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Смерць несучы i боль.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы спалім горад Полацк.</v>
     <v>На попел кінем соль.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты бой прайграў. На трупах</v>
     <v>Сваіх людзей ляжыш.</v>
     <v>Пад неба сіні купал.</v>
     <v>Плыве тэўтонскі крыж.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Hi ліваў i ні селаў*</v>
     <v>He ўбачыш больш сляпы.</v>
     <v>Ты жыта ў полі сеяў.</v>
     <v>Мы сеем чарапы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзядзінец дагарае.</v>
     <v>Скрышыў сцяну таран.</v>
     <v>Князь Вячка памірае</v>
     <v>Ад ран.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пральецца хмара-плачка</v>
     <v>Слязінкай дажджавой.</v>
     <v>Але не плача Вячка,</v>
     <v>Смяецца мужны вой:</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>«Сын Полацка не стане</v>
     <v>Аб літасці прасіць.</v>
     <v>Умеюць палачане</v>
     <v>Заморскіх птушак біць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>З-за мора, совы-госці,</v>
     <v>Вы прыляцелі ўсе.</v>
     <v>І ў мора вашы косці</v>
     <v>Паводка панясе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Прыблудам-ліхадзеям</v>
     <v>Славян не зацугляць.</v>
     <v>Мы будзем жыта сеяць,</v>
     <v>Спяваць, жанчын кахаць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ваш меч не пацалую.</v>
     <v>Цалую васілёк...»</v>
     <v>Пацалаваўшы кветку,</v>
     <v>На попел Вячка лёг.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сканаў. I ў тыя ж хвілі,</v>
     <v>Трывогі вестуны,</v>
     <v>На Полацкай Сафіі</v>
     <v>Ускрыкнулі званы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>...За векам век згарае.</v>
     <v>Зірні ў начны блакіт —</v>
     <v>Вунь маладзік над гаем,</v>
     <v>Як князя Вячкі шчыт.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>* Лівы, селы — прыбалтыйскія плямёны, якія ў пачатку XIII стагоддзя сумесна з Полацкім княствам змагаліся супроць агрэсіі рыцараў-мечаносцаў.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>Лышчынскі.</strong></v>
     <v><strong>1689 год</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У вочы прыродзе</v>
     <v>Гляджу i пытаю:</v>
     <v>Адкуль мы прыходзім?</v>
     <v>Куды мы знікаем?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Гэй, ксёндз, пакажы</v>
     <v>(Хоць сёння будзь шчыры)</v>
     <v>Прытулак душы</v>
     <v>У нябесным эфіры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзе рай за латы?</v>
     <v>Дзе спеў херувімскі?</v>
     <v>Не пойдзе туды</v>
     <v>Бязбожнік Лышчынскі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не прагну ярма,</v>
     <v>Салодкай няволі,</v>
     <v>Бо раю няма</v>
     <v>І бога тым болей.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Няма мне ў той бок</v>
     <v>Hi сцежкі, ні броду.</v>
     <v>Адзіны мой бог —</v>
     <v>Зямная прырода.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Каб здрадзіў я ёй,</v>
     <v>Ніхто не прымусіць.</v>
     <v>Прыродзе адной</v>
     <v>Над плахай малюся.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Усё. Родны брат</v>
     <v>Па веры, па богу,</v>
     <v>Язык вырве кат,</v>
     <v>Шпурне на дарогу.</v>
     <v>Сыноўні паклон</v>
     <v>Зямлі беларусаў.</v>
     <v>Іду я ў агонь.</v>
     <v>Іду. Не скаруся.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>Вецер. 1744 год</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Аб шчаку завіруха трэцца.</v>
     <v>Снежны лес у халодным сне.</v>
     <v>Я — мядзведзь з чалавечым сэрцам.</v>
     <v>На шматкі рвуць сабакі мяне.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ад пажараў быў ранак буры.</v>
     <v>Радзівіл перамог ізноў.</v>
     <v>Нас зашылі ў мядзведжыя шкуры,</v>
     <v>Нацкавалі на нас ганчакоў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Так, сябры, мы звяры, мы мядзведзі.</v>
     <v>Хочаш, рэж нас. Хочаш, страляй.</v>
     <v>Ды на нашай спіне не заедзе</v>
     <v>Радзівіл у свой панскі рай.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мы сказалі панам: «Даволі!</v>
     <v>Хопіць з жылаў вяроўкі віць!»</v>
     <v>Падзяліліся хлебам-соллю,</v>
     <v>Птушку волі пайшлі лавіць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не злавілі. Далёка птушка.</v>
     <v>Толькі пер'е пагладзіць змаглі.</v>
     <v>Але мару нішто не патушыць</v>
     <v>Аб свабоднай мужыцкай зямлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У чырвоны снег асядаю.</v>
     <v>Крок зрабіць не хапае сіл.</v>
     <v>Беларусь, за цябе памірае</v>
     <v>Верны сын твой, Вецер Васіль.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я — мядзведзь. Я вясёлы, вясёлы...</v>
     <v>Вулей мёду цягну на спіне.</v>
     <v>Я — мядзведзь. Ды кусаюць не пчолы,</v>
     <v>А жаўнерскія кулі мяне.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <poem>
    <stanza>
     <v><strong>Грынявіцкі. 1881 год</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Агнём палае рана...</v>
     <v>Крывёй дыміцца брук...</v>
     <v>На новага тырана</v>
     <v>Выходзіць новы Брут.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не размінуцца болей —</v>
     <v>Шлях скрыжаваўся ваш,</v>
     <v>Баец «Народнай волі»</v>
     <v>І царскі экіпаж.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты любіш рэчак буйства</v>
     <v>Ды рэкі пад iльдом.</v>
     <v>А дзесьці ля Бабруйска</v>
     <v>Сумуе бацькаў дом.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Там светлым птушкам віцца.</v>
     <v>Там юных сноў міраж.</v>
     <v>Чакае Грынявіцкі...</v>
     <v>Грукоча экіпаж...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Крывавых і агідных,</v>
     <v>Ты змёў бы ўсіх цароў.</v>
     <v>Ды ў ненавіснай гідры</v>
     <v>Занадта шмат галоў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На край, тыранствам скуты,</v>
     <v>Яны наводзяць жах.</v>
     <v>Полымя з атрутай</v>
     <v>У іх стальных вачах.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Душу распалавіняць.</v>
     <v>Загоняць у труну.</v>
     <v>Ды з тых галоў павінен</v>
     <v>Ты ссекчы хоць адну.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І з бомбай смертаноснай</v>
     <v>(Загіну, а ссяку!)</v>
     <v>Ўздымаеш пад нябёсы</v>
     <v>Няўмольную руку.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><strong>Чарвякоў. 1922 год</strong></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Чуеш: метал пяе i гудзе.</v>
     <v>Праз прахадную завода</v>
     <v>Стараста Усебеларускі ідзе,</v>
     <v>Ідзе да свайго народа.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Кажа:</v>
     <v>«Волю здабыў беларус.</v>
     <v>Каб вольнымі быць навечна,</v>
     <v>Трэба з'яднацца ў адзіны Саюз,</v>
     <v>Саюз Рэспублік Савецкіх.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Домам Братэрства ўздымецца ён —</v>
     <v>Не Вавілонскаю вежай,—</v>
     <v>Злучыць сэрцаў нашых агонь,</v>
     <v>Земляў нашых бязмежжа.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Разам з Масквой не збаімся нягод,</v>
     <v>Рушым у шлях перуновы».</v>
     <v>І адказаў беларускі народ:</v>
     <v>«Верым табе, Чарвякову!»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Чуеш: метал пяе i гудзе.</v>
     <v>Бачыш: вясна расцвітае.</v>
     <v>Гэта ў яснотныя далі ідзе</v>
     <v>Наша зямля маладая.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не, ты не згубішся ў громе вякоў,</v>
     <v>Ты не загінеш, наш краю,—</v>
     <v>Цені вялікіх адважных сыноў</v>
     <v>Неба тваё ахінаюць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ПАЧАТАК</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v><emphasis>Прысвячаецца Якубу Коласу</emphasis></v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не трэба хмельных чарак.</v>
     <v>Хай згінуць сум i злосць.</v>
     <v>Ёсць права на пачатак,</v>
     <v>На выбар права ёсць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Маўчыш, паэт, сумуеш.</v>
     <v>Пяро баіцца рук.</v>
     <v>Ты, як страла, якую</v>
     <v>Пускае веку лук.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ад зайздрасці пацее</v>
     <v>Чарнільны крыхабор —</v>
     <v>Куды страла пацэліць?</v>
     <v>На чый багаты двор?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А ты паўз двор той. Міма.</v>
     <v>Ты — ўдаль на поўны лёт.</v>
     <v>Там — вецер. Там — Радзіма.</v>
     <v>Там — поле. Там — народ.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Там у нятленным слове</v>
     <v>Нямых вякоў давер.</v>
     <v>І ты на роднай мове</v>
     <v>Напішаш першы верш.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Пішу, чакаю пахвалы.</v>
     <v>Ды, пэўна, нешчаслівы я,</v>
     <v>Бо пахвалу вязуць валы,</v>
     <v>Марудныя, санлівыя.</v>
     <v>І покуль тая пахвала</v>
     <v>Мне будзе перададзена,</v>
     <v>Я з-за пісьмовага стала</v>
     <v>Адпраўлюся да прадзедаў.</v>
     <v>Ну што ж? Не першы я такі.</v>
     <v>Прэч фіміям ваш, крытыкі!</v>
     <v>Няхай жывуць мацерыкі</v>
     <v>Ніколі не адкрытыя!</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>АБ ЛІТАРАТУРНЫХ ПАКАЛЕННЯХ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Нібы агню пакланенне —</v>
     <v>Размовы аб пакаленнях.</v>
     <v>Паэт і празаік горды</v>
     <v>Лучацца ўсе ў кагорты,</v>
     <v>Узрост пад графу падводзяць,</v>
     <v>Па сэрцах мяжу праводзяць.</v>
     <v>Усё і рашуча і тлумна.</v>
     <v>І вельмі мне сёння сумна,</v>
     <v>Бо я між тых пакаленняў,</v>
     <v>Нібыта мох між бярвенняў.</v>
     <v>У тое — гадоў не хапае.</v>
     <v>У тое — сусед не пускае.</v>
     <v>Куды маёй песні дзецца</v>
     <v>І ля каго ёй сагрэцца,</v>
     <v>Сціплай, не дужа звонкай,</v>
     <v>Ля Голуба, ля Зуёнка?</v>
     <v>Як пушчы адной карэнне,</v>
     <v>Будзь жа адно пакаленне!</v>
     <v>Тое, дзе сэрцаў гарэнне,</v>
     <v>Тое, дзе праўдзе служэнне.</v>
     <v>Метрыкам вершы не вераць.</v>
     <v>Навошта пра ўзрост ім ведаць?</v>
     <v>Любоўю, аддадзенай свету,</v>
     <v>Узрост вымяраюць паэты.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ПАМЯЦІ КІНААКЦЕРА ПЯТРА АЛЕЙНІКАВА</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Зажыве журба, як рана.</v>
     <v>Зробіцца зусім маленькаю.</v>
     <v>Зноў смяешся ты з экрана,</v>
     <v>Пётр Мартынавіч Алейнікаў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>He, няпраўду той гаворыць,</v>
     <v>Б'е аб стол рукамі дужымі,</v>
     <v>Што жыццё кінаакцёраў</v>
     <v>Гладкі шлях, усланы ружамі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Будзе май, абед на траўцы,</v>
     <v>І сябры, i трубы медныя.</v>
     <v>Ды няпраўда, ды няпраўда,</v>
     <v>Што жыццё — кінакамедыя.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У душу, у сэрца нетры</v>
     <v>Зноў нацэлены юпітэры.</v>
     <v>І стаіць пад зімнім ветрам</v>
     <v>Чалавек у тонкім світэры.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён спявае. Ён смяецца.</v>
     <v>Плача ён. Скрозь сон ускрыквае.</v>
     <v>Перад векам</v>
     <v>сваё сэрца</v>
     <v>Па кавалачку</v>
     <v>адшчыквае.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ОДА ЦВЯРОЗАСЦІ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Якое шчасце быць цвярозым,</v>
     <v>Самім сабою быць.</v>
     <v>За добры смех, за ясны розум</v>
     <v>Людзей любіць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я піў віно. Піў часта, многа.</v>
     <v>Браў радасць напавер.</v>
     <v>Душу кіпцюрыла трывога,</v>
     <v>Як чорны звер.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я піў віно. Крычаў вітанні</v>
     <v>Гульбе, а не сяўбе.</v>
     <v>І ў каханай, у кахання</v>
     <v>Краў сам сябе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Віно і зрок і мозг патушыць.</v>
     <v>І вось я зразумеў:</v>
     <v>Няма на свеце п'яных птушак</v>
     <v>І п'яных дрэў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ні траўкі п'янай i ні плода</v>
     <v>Зямля не сцерпіць, не!</v>
     <v>Глядзіць цвярозая прырода</v>
     <v>У вочы мне.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Прыснілася мне сёння —</v>
     <v>Стаім з табою мы</v>
     <v>На белым эшафоце</v>
     <v>Бязлітаснай зімы.</v>
     <v>Мароз пятлю накінуў</v>
     <v>На горла ручая,</v>
     <v>Ды я кажу: «Не бойся,</v>
     <v>Каханая мая».</v>
     <v>У шчыліну між хмараў</v>
     <v>Я рукі працягну —</v>
     <v>Сонца! Дзе ты, сонца?</v>
     <v>Дай свайго агню!</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Было, было душы свячэнне.</v>
     <v>Быў рай на ўсёй зямлі.</v>
     <v>І мы з табой супроць цячэння,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Як караблі, плылі.</v>
     <v>Былі, былі зайздросніц плёткі.</v>
     <v>Была душы</v>
     <v>мішэнь.</v>
     <v>Скажы,</v>
     <v>чаму такі кароткі</v>
     <v>Кахання ясны дзень?</v>
     <v>Вясновай песні не разбудзіш.</v>
     <v>Яе не заспяваць.</v>
     <v>Скажы,</v>
     <v>чаму так любяць людзі</v>
     <v>Каханне руйнаваць?</v>
     <v>Чаму жадаюць з нецярпеннем</v>
     <v>Прабоін</v>
     <v>караблю,</v>
     <v>Анёлу беламу</v>
     <v>падзення</v>
     <v>На чорную зямлю?</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Выпі свой кубак з сябрамі,</v>
     <v>Цешся апошнім цяплом,</v>
     <v>Восень ужо над барамі</v>
     <v>Жоўтым махнула крылом.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Глянь: жураўліныя струны</v>
     <v>Плачуць над золлю дарог.</v>
     <v>Быў я шчаслівы i юны,</v>
     <v>Ды маладосць не збярог.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Студзіць над полем бясконцым</v>
     <v>Птушак бяздомных сям'ю.</v>
     <v>Вып'ем за добрае сонца,</v>
     <v>Што асвятляла зямлю.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сцежкі зямныя пакіну —</v>
     <v>І аднаго папрашу —</v>
     <v>Хай пацалунак жанчыны</v>
     <v>Зробіць бяссмертнай душу.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>СНЯЖЫНКІ НАД АГНЁМ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Сняжынкі над агнём —</v>
     <v>Бяскрыўдныя істоты.</v>
     <v>На вас зімовым днём</v>
     <v>Я пазіраў употай.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ляцелі з неба вы</v>
     <v>Зіхотка і няспынна,</v>
     <v>Ды вецер верхавы</v>
     <v>У полымя вас кінуў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Прывыклі вы здавён</v>
     <v>Разбельваць лес i поле,</v>
     <v>Але ўзяло ў палон</v>
     <v>Чырвонае вуголле.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Гудзе наўкол зіма.</v>
     <v>Усё ў сцюдзёнай белі.</v>
     <v>А вас няма, няма,</v>
     <v>Вы ў полымі згарэлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Свой чалавечы дом</v>
     <v>Будую. Ўвысь імкнуся.</v>
     <v>І сам сабе здаюся</v>
     <v>Сняжынкай над агнём.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Грыміць злавесны гром,</v>
     <v>Рыхтуе смерць i мукі.</v>
     <v>Няўжо каханай рукі —</v>
     <v>Сняжынкі над агнём?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хто ж сонечным крылом</v>
     <v>Нас ад бяды атуліць?</v>
     <v>Не стань, зямля-матуля,</v>
     <v>Сняжынкай над агнём.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хачу іскрысты снег</v>
     <v>Суцішваць у далоні.</v>
     <v>Хачу дзіцячы смех</v>
     <v>I заўтра чуць i сёння.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хачу кахаць, спяваць,</v>
     <v>Верш сеяць на паперу.</v>
     <v>Унукаў дачакаць</v>
     <v>I злётаць на Венеру.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Віруй, жыццё! Сцялі</v>
     <v>Імклівых дзён сцяжынкі.</v>
     <v>Не бомбы, a сняжынкі</v>
     <v>Хай б'юцца ў скронь Зямлі.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ЖАНЧЫНА</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ты вядзеш мяне ўдалячынь.</v>
     <v>Ты — дарогі першапрычына.</v>
     <v>Я не веру ў нябесных багінь,</v>
     <v>У цябе я веру, жанчына.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Веру тайны тваёй лясам,</v>
     <v>Веру слёз тваіх акіяну.</v>
     <v>Рана ты i гаючы бальзам,</v>
     <v>Што ліецца на рану.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не прад громам (не страшны гром!)</v>
     <v>Прад табой я падаю ніцма.</v>
     <v>Я хадзіў бы ў шкуры, з кап'ём,</v>
     <v>Каб не ты, чараўніца.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я сціскаю тваю далонь.</v>
     <v>О маленькай далоні сіла!</v>
     <v>Помніш — ты запаліла агонь,</v>
     <v>Змрок вякоў асвяціла.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І калі панясе на спакой</v>
     <v>Маё сэрца касмічны вецер,</v>
     <v>Прамяністай сваёй душой</v>
     <v>Мне дарогу асвеціш.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>КАХАННЕ</strong></subtitle>
   <cite>
    <p><emphasis>Ты пачакай мяне, пастой.</emphasis></p>
    <p><emphasis>Я ў вечны змрок пайду з табой.</emphasis></p>
   </cite>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Эпітафія на старадаўняй магіле</v>
     <v>Каханне, з намі ты i ў нас.</v>
     <v>Нязгаснай зоркай ты гарыш.</v>
     <v>Што прад табой бясконцы час,</v>
     <v>I цемра, i смяротны крыж?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У небе месяц — згоды знак.</v>
     <v>I шэпча дзеўчыне юнак:</v>
     <v>«Ты пачакай мяне, пастой.</v>
     <v>На танец я пайду з табой».</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мінецца дзень... Мінецца век...</v>
     <v>I скажа той жа чалавек:</v>
     <v>«Ты пачакай мяне, пастой.</v>
     <v>Я ў вечны змрок пайду з табой».</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Іду…</v>
     <v>Песня спета не ўся,</v>
     <v>I сіла ў нагах маладая,</v>
     <v>Ды светлага суму раса</v>
     <v>На сцежку жьщця асядае.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Іду…</v>
     <v>Гора ўмею трываць</v>
     <v>і плям не шукаю на сонцы,</v>
     <v>А недзе чакае прывал</v>
     <v>Таемны, халодны, бясконцы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я песні складаю вясне,</v>
     <v>Ды помню, што ў восеньскім гудзе</v>
     <v>Не будзе, не будзе мяне,</v>
     <v>Ніколі, ніколі не будзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ці ўбачу ж свой дом хоць здалёк</v>
     <v>У вечнай камандзіроўцы?</v>
     <v>І хто за мяне васілёк</v>
     <v>Пагладзіць па сіняй галоўцы?</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Я запомню назаўжды</v>
     <v>Гэта вечнае імгненне:</v>
     <v>Ты выходзіла з вады...</v>
     <v>Залаціліся калені...</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты трымала на руках</v>
     <v>Сына нашага малога.</v>
     <v>І жыла ў тваіх вачах</v>
     <v>Мора сіняга трывога.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сын і жонка — соль і хлеб!</v>
     <v>Я вавек вас не забуду.</v>
     <v>Той аглух i той аслеп,</v>
     <v>Хто не цэніць гэткіх цудаў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сын i жонка — вечны шлях!</v>
     <v>Без яго жыццю спыніцца.</v>
     <v>Я згару на ўсіх кастрах,</v>
     <v>Я памру ва ўсіх цямніцах,</v>
     <v>За пякучае крыло</v>
     <v>Я схаплю рукой маланку,</v>
     <v>Толькі б гэта вось жыло</v>
     <v>Ад світанку да світанку:</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Толькі б ты ішла з вады,</v>
     <v>Залаціліся калені,</v>
     <v>I было б ca мной заўжды</v>
     <v>Гэта вечнае імгненне.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>СЕМНАЦЦАЦІГАДОВАЯ БАЛАДА</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Расы незямное трымценне.</v>
     <v>Туману бязлітасны дым.</v>
     <v>Бягуць на паляну алені</v>
     <v>Трубіць аб каханні сваім.</v>
     <v>Бягуць на паляну алені</v>
     <v>З халоднага змроку лясоў.</v>
     <v>І ўсё наваколле святлее</v>
     <v>Ад ix маладых галасоў.</v>
     <v>У крыку ix радасць i горыч,</v>
     <v>Tyгa i глухі неспакой.</v>
     <v>А я ўспамінаю твой горад,</v>
     <v>Што дрэмле над сіняй ракой.</v>
     <v>А я ўспамінаю... На бруку</v>
     <v>Зары агнявое крыло.</v>
     <v>Блакітны кіёск «Саюздруку».</v>
     <v>Халоднае, срэбнае шкло.</v>
     <v>Ад шыбінаў дождж рыкашэціць.</v>
     <v>Дажджынкі — успышкі камет.</v>
     <v>Ты марыш аб нечым пад шэпты</v>
     <v>Часопісаў i газет.</v>
     <v>I ўся ты — само засмучэнне.</v>
     <v>Ды раптам пачуеш здаля:</v>
     <v>Бягуць на паляну алені.</v>
     <v>Дрыжыць пад нагамі зямля.</v>
     <v>Трывожна i холадна стане,</v>
     <v>Бы трапіла сэрца ў сіло.</v>
     <v>Ты ўспомніш пра наша каханне,</v>
     <v>Якое даўно адцвіло.</v>
     <v>Ты пойдзеш па мокрай алеі</v>
     <v>У сцішаных лісцяў нуду.</v>
     <v>I я асцярожным аленем</v>
     <v>Дарогу табе перайду.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ты заплáчаш, я заплáчу,</v>
     <v>Засмяешся — i я вясёлы,</v>
     <v>Калі сонца чырвоны мячык</v>
     <v>На зялёныя скоціцца долы.</v>
     <v>Разам нам сумаваць i смяяцца</v>
     <v>I каханне дзяліць назаўсёды.</v>
     <v>Пэўна, душы з аднолькавых матрыц</v>
     <v>Адлівала калісьці прырода.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Сяброў шукаю.</v>
     <v>Штохвілінна</v>
     <v>Тугой сябе гняту.</v>
     <v>Сярод асфальту так травінку</v>
     <v>Шукаў бы дзікі тур.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пад валтузню вясновых рэкаў,</v>
     <v>Пад шапаценне дрэў</v>
     <v>Прыходзіць сум па чалавеку,</v>
     <v>Якога не сустрэў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І песні нашыя i сэрцы</v>
     <v>Мы з ім маглі б з'яднаць.</v>
     <v>Ён аднадумцам, аднаверцам,</v>
     <v>Ён братам мог бы стаць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І разам (бы ў адным акопе,</v>
     <v>Калі — да скроні скронь)</v>
     <v>Дзялілі б мы халодны попел</v>
     <v>І залаты агонь.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>СЦІПЛЫ ЧАЛАВЕК</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Які ён быў?</v>
     <v>Звычайны. Будзённы.</v>
     <v>Цярплівы. Цвярозы. Меў трое дзяцей.</v>
     <v>I не любіў здымацца на фоне</v>
     <v>Высокіх гор i вялікіх людзей.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Зноў вясна пратрубіла трывогу,</v>
     <v>Колькі промняў і колькі ільдзін!</v>
     <v>Вось выходзіць малы на дарогу.</v>
     <v>Сто кірункаў, а хлопчык адзін.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Будзе ўсё: сустрэчы, расстанні...</v>
     <v>І пад позіркам зорак і хмар</v>
     <v>Я хвалююся: кім ты станеш,</v>
     <v>Дваццаць першага веку жыхар?</v>
     <v>Станеш сейбітам? Станеш паяцам,</v>
     <v>Каб крычалі табе: «Рассмяшы»?</v>
     <v>У якія ты трапіш пальцы,</v>
     <v>Пластылін дзіцячай душы?</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>СЫНУ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Хочаш вырасці ты, стаць дарослым хутчэй.</v>
     <v>Я таксама хачу.</v>
     <v>Але ў змроку начэй</v>
     <v>Я шапчу: «Не старэй. Не ляці праз гады!</v>
     <v>Пакуль ты малады,</v>
     <v>я — малады».</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Вазьміце ўсё, што ёсць,—</v>
     <v>Нуду залатарунную.</v>
     <v>Вярніце маладосць,</v>
     <v>Вярніце волю юную.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вярніце снегу пах,</v>
     <v>І лёгенькія саначкі,</v>
     <v>І сонца на губах</v>
     <v>У маладзенькай Ганначкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тады мы ў свет ішлі</v>
     <v>Наіўнымі, зялёнымі.</v>
     <v>I рэкі ўсёй зямлі</v>
     <v>Былі нам Рубіконамі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Гарэў крыві пажар.</v>
     <v>Мы кпілі над няўдачамі.</v>
     <v>Зямны здаваўся шар</v>
     <v>Нам валейбольным мячыкам.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Быў кожны малады.</v>
     <v>Раздольна песня пелася.</v>
     <v>Скажыце ж мне: куды,</v>
     <v>Куды ўсё гэта дзелася?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Нас хіліць над адхон</v>
     <v>Марозны вецер вечнасці.</v>
     <v>Ды ёсць людскі закон</v>
     <v>Спагады i сардэчнасці.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У вечнасці раку</v>
     <v>Ляцяць секунды кроплямі.</v>
     <v>Вазьмі маю руку,</v>
     <v>Адважную i цёплую.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Маю руку вазьмі,</v>
     <v>І перад далячынямі</v>
     <v>Застанемся людзьмі,</v>
     <v>Салдатамі, мужчынамі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сто бур, як сто плугоў,</v>
     <v>Хай шлях наш пераворваюць.</v>
     <v>Зямля — гняздо сяброў,</v>
     <v>А не балота ворагаў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Смялей наструнь крыло —</v>
     <v>Сустрэнем не авечкамі</v>
     <v>Чырвонае святло</v>
     <v>На светафоры вечнасці.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ШАХМАТЫ</strong></subtitle>
   <cite>
    <p><emphasis>Уладзіміру Скарынкіну</emphasis></p>
   </cite>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Забудзем пекла з раем,</v>
     <v>Намэнчымся як след</v>
     <v>У шахматы гуляем,</v>
     <v>Шліфуем інтэлект.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Над дошкаю пярэстай</v>
     <v>Камечу бараду,</v>
     <v>Штурмую Эверэсты,</v>
     <v>Па полюсе іду.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ах, шахматнае войска,</v>
     <v>Строй пешак і сланоў.</v>
     <v>Кручок прынадна-востры</v>
     <v>Глытаю зноў і зноў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я — першы, першы, першы.</v>
     <v>Праціўнік, вус грызі.</v>
     <v>Я — пешка, пешка, пешка,</v>
     <v>Ды рвуся я ў фярзі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яшчэ націсну трошкі...</v>
     <v>Яшчэ...</v>
     <v>Яшчэ...</v>
     <v>І ўсё!..</v>
     <v>За шахматнаю дошкай</v>
     <v>Ідзе гульня ў жыццё.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут з ног збіваюць буры,</v>
     <v>Тут не змаўкае гром.</v>
     <v>Драўляныя фігуры</v>
     <v>Напоўнены агнём.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дзе драму вось такую</v>
     <v>Убачыць вы б змаглі?</v>
     <v>Тут пешкі трыумфуюць</v>
     <v>І плачуць каралі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хаджу. Дрыжу. Нямею.</v>
     <v>Дам царства за каня.</v>
     <v>І раптам разумею,</v>
     <v>Што гэта ўсё — гульня.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Так-так! Гульня! Забава.</v>
     <v>Касцёр, дзе паляць час.</v>
     <v>Якая пешкам справа</v>
     <v>Да ўсіх жывых, да нас?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ды зноў гарцуюць коні.</v>
     <v>Грыміць атакі медзь.</v>
     <v>Ах шахматы — пагоня</v>
     <v>За тым, чаго не мець.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Усё цяжэй удары</v>
     <v>I дзён зямных i спраў.</v>
     <v>Юнацтва... Сталасць... Старасць...</v>
     <v>Няўжо i я прайграў?</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Я паказваю сыну зоркі.</v>
     <v>Мы стаім удваіх на балконе.</v>
     <v>І над намі шуміць і гамоніць</v>
     <v>Вецер неба, бяссонны і золкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У маўчанні, у полымі сінім</v>
     <v>Праплываюць Сірыус, Вега.</v>
     <v>Пра Каперніка, пра Улугбека</v>
     <v>Я свайму расказваю сыну.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Цяжка верыць, ды зорны промень,</v>
     <v>Што зямлю асвятліў наўкола,</v>
     <v>Бачыў гунаў, бачыў манголаў,</v>
     <v>Бачыў бітвы ў дыме і громе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ён ішоў да Зямлі стагоддзі</v>
     <v>Праз касмічнай прасторы пасткі,</v>
     <v>Каб да нас на балкон упасці,</v>
     <v>Нібы ліст кляновы лагодны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пілігрым вышынь неабдымных,</v>
     <v>Ён да нас прыляцеў, каб памерці.</v>
     <v>Каб пакінуць у нашых сэрцах</v>
     <v>Смутак свой па зорнай радзіме.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Зрадніўшыся навек з палямі жытнімі,</v>
     <v>Напіўшыся вады з азёр і рэкаў,</v>
     <v>І мы калісьці станем старажытнымі,</v>
     <v>Падобнымі на рымлян і на грэкаў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Імклівымі жылі ці нетаропкімі —</v>
     <v>Усе адыдзем.</v>
     <v>Трэба так прыродзе!</v>
     <v>І скажа археолаг над раскопкамі:</v>
     <v>«Вось камень...</v>
     <v>Ён з дваццатага стагоддзя».</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>БУЛЬБА</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Як помню я — яна расце</v>
     <v>Які ўжо год за нашым хлевам.</v>
     <v>Як помню я — яе нідзе</v>
     <v>Не называлі каралевай.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Лёс бульбы просты. Накарміць</v>
     <v>Сяло і горад бульбе звычна.</v>
     <v>У бок яе і не глядзіць</v>
     <v>Аматар рэчаў экзатычных.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хто бачыў, як яна цвіла,</v>
     <v>Як ззяла ў росах раніцою?</v>
     <v>Яна, як нашая зямля,</v>
     <v>Не лезе ў вочы з пахвальбою.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ды з ёй цяплела сцюжа зім,</v>
     <v>Была яна — і ў хаце шчасце.</v>
     <v>Я гімн шчэ хлапчуком малым</v>
     <v>У гонар бульбы марыў скласці.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я гэты б гімн вось так пачаў:</v>
     <v>Даўным-даўно, ў вяках туманных,</v>
     <v>Народ магутны жыў, спяваў</v>
     <v>За сінім морам-акіянам.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Насмешнік, вочы працяры.</v>
     <v>Глытай, аматар цудаў, слінкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Шлях бульбы, як зямля, стары —</v>
     <v>З ёй мелі справу самі інкі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>З крутых палёў сплывала ноч,</v>
     <v>Успыхваў золак над зямлёю,</v>
     <v>І жрэц галоўны</v>
     <v>бульбы корч</v>
     <v>Кранаў матыкай залатою.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Дарослыя і хлапчукі</v>
     <v>Адразу працу пачыналі,</v>
     <v>Спляталі з дзікіх траў вянкі</v>
     <v>І бульбу ў песнях праслаўлялі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>...Рыпіць мароз на ўсіх шляхах.</v>
     <v>Снягамі беляць поле зімы.</v>
     <v>А бульбе сніцца у капцах</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яе далёкая радзіма.</v>
     <v>І быццам зноў прыходзіць май.</v>
     <v>І з кошыка ў сялянскай хаце</v>
     <v>Пра невядомы дзіўны край</v>
     <v>Яна маёй шаптала маці.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Атрымалі кватэру?</v>
     <v>Віншую.</v>
     <v>Свята поўніць вам чаркі віном.</v>
     <v>Шмат гасцей.</v>
     <v>Толькі госцю адну я</v>
     <v>Не сустрэў за святочным сталом.</v>
     <v>З ёй мы зведалі смагу і голад,</v>
     <v>Дык чаму ж, калі шчасця стае,</v>
     <v>Назаўжды ад'язджаючы ў горад,</v>
     <v>Пакідаем у вёсцы яе?</v>
     <v>Пакідаем і ўсе забываем</v>
     <v>Шум лясоў, бляск расы на траве,</v>
     <v>Светлы край, дзе за полем, за гаем</v>
     <v>Наша родная мова жыве.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Захлынулася сэрца ад смутку i болю,</v>
     <v>Сон прысніўся мне ў ціхай,</v>
     <v>утульнай кватэры,</v>
     <v>Я пярэдняе дрэва адвечнага бору,</v>
     <v>Да якога з пілой падступілі, з сякерай.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ужо крайнія дрэвы са стогнам упалі.</v>
     <v>Тыя дрэвы дзядамі былі мне, бацькамі.</v>
     <v>І святлела наўкола ад страшных прагалін.</v>
     <v>І віхурыла замець над свежымі пнямі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>О як цяжка быць дрэвам,</v>
     <v>разгубленым,</v>
     <v>крайнім!</v>
     <v>Шчэраць зубы сталёвыя гнеўныя пілы.</v>
     <v>І суседзяў няма, каб маглі што параіць.</v>
     <v>І няма больш сяброў, каб сабою прыкрылі.</v>
     <v>Я стаяў адзінокі i плакаў смалою,</v>
     <v>Падаў я, па зямлі сваё голле распростваў.</v>
     <v>З крыкам птушкі ляцелі ад мяне,</v>
     <v>нада мною,</v>
     <v>Каб у іншых лясах будаваць свае гнёзды.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Я пачынаю ўсё спачатку,</v>
     <v>Свой першы крок, свой першы бой.</v>
     <v>Я сонца круглую пячатку</v>
     <v>Пастаўлю ў небе над зямлёй.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я пасаджу лясы. Я воды</v>
     <v>Напоўню чыстым серабром.</v>
     <v>Я ні рабом i ні царом</v>
     <v>Быць не жадаю у прыроды.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я не хачу яе калечыць</v>
     <v>Ні ў адзін мах, ні пакрысе.</v>
     <v>Хачу прыродзе быць калегам,</v>
     <v>Раднёй</v>
     <v>па сонцу,</v>
     <v>па расе!</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Як выказаць цябе?</v>
     <v>Дзе пэндзаль той узяць,</v>
     <v>Каб твой партрэт, прырода,</v>
     <v>Нашчадкам перадаць?</v>
     <v>Я помню хмараў pyx</v>
     <v>Над весняю зямлёй,</v>
     <v>Я помню, як ля скал</v>
     <v>Кіпеў марскі прыбой,</v>
     <v>Як падаў першы снег,</v>
     <v>Як віўся жоўты ліст,</v>
     <v>Як плакаў салавей,</v>
     <v>Начных садоў саліст.</v>
     <v>Я помню шум дажджу,</v>
     <v>Завеі лёгкі крок,</v>
     <v>Я помню метэор,</v>
     <v>Што рэзаў неба змрок,</v>
     <v>Вясёлы свіст шпакоў</v>
     <v>І роспач жураўля.</v>
     <v>Усё лягло ў душу,</v>
     <v>Усё запомніў я.</v>
     <v>Ты — вечнасць і свабода,</v>
     <v>Ты — бура і спакой.</v>
     <v>Калі памрэш, прырода,</v>
     <v>Памру і я з табой.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Частуе лес маркотным гулам.</v>
     <v>Будуе луг з дажджу</v>
     <v>сцяну.</v>
     <v>Зноў восень у душы кранула</v>
     <v>Песімістычную струну.</v>
     <v>Стаіць з усмешкай сумна-шчырай,</v>
     <v>Глядзіць на неба дзед Ягор...</v>
     <v>Зноў адлятае сэрца ў вырай,</v>
     <v>Але ці вернецца з яго?</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Бялеюць травы ад расы.</v>
     <v>У небе хмарам цесна.</v>
     <v>Шукае восень адрасы</v>
     <v>Лясоў майго маленства.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яна — дракон. I праглыне</v>
     <v>На цёмным небе зоркі.</v>
     <v>Яна засыпле вочы мне</v>
     <v>Дажджом сляпым i горкім.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ды тых лясоў ёй не сагнуць</v>
     <v>I з памяці не сцерці.</v>
     <v>Яны растудь, яны гудуць,</v>
     <v>Яны цвітуць у сэрцы!</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>У снег па голле дуб залез.</v>
     <v>Маўчаць лясныя далягляды.</v>
     <v>Хай будзе сёння зімні лес</v>
     <v>Маёй вярхоўнаю уладай.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ні траў, ні красак тут няма.</v>
     <v>Пад шклом ільду знямелі воды.</v>
     <v>Наўкол зіма, адна зіма,</v>
     <v>Як летаргічны сон прыроды.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут кожны дзень птушыны хор</v>
     <v>Грымеў яшчэ зусім нядаўна.</v>
     <v>Цяпер жа лес, як той баксёр,</v>
     <v>Баксёр, што трапіў у накдаўн.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хістаецца ва ўсе бакі,</v>
     <v>Ды верыць ён у перамогу —</v>
     <v>Ізноў сціскае кулакі,</v>
     <v>Ізноў становіцца на ногі.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>А бог вясны прыходзіць босы,</v>
     <v>З жалейкай звонкай у руках.</v>
     <v>Лугі сінеюць, як нябёсы.</v>
     <v>Сузор'і кветак на лугах.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ручай, нібы дзіця, лапоча.</v>
     <v>Бягуць на поўнач халады.</v>
     <v>Па чорным полі гулка крочаць</v>
     <v>Мільённаногія дажджы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Звяры і птушкі ў першым класе.</v>
     <v>Штурмуюць сонца мурашы.</v>
     <v>Спявае вецер. Пачалася</v>
     <v>Веснафікацыя душы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Як добра жыць у дзень вясенні,</v>
     <v>Душой адтайваць пакрысе</v>
     <v>І адчуваць сябе насеннем,</v>
     <v>Што неўзабаве прарасце,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І, скінуўшы з душы трывогу,</v>
     <v>Паверыць сонцу i вадзе,</v>
     <v>Знайсці адзіную дарогу,</v>
     <v>Што ў край бацькоўскі прывядзе.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>На небасхіле ўжо маячыць</v>
     <v>Зеленакрылы ветразь дрэў.</v>
     <v>О дрэвы родныя, я плачу</v>
     <v>Ад радасці, што вас сустрэў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Шумі, звіні, жывое вецце!</v>
     <v>Паклон табе, турботны лёс,</v>
     <v>За гэты міг, за гром, за вецер,</v>
     <v>За вочы мокрыя ад слёз.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Зноў рухнула сцяна</v>
     <v>Глухая, ледзяная.</v>
     <v>Усіх людзей вясна</v>
     <v>Пад свой шацёр склікае.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ад шуму дзень аглух.</v>
     <v>Б'е вецер капытамі.</v>
     <v>Змагання вольны дух</v>
     <v>Лунае над палямі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зіма (які ўжо раз!)</v>
     <v>У цёмны лес збягае.</v>
     <v>Там залаты запас</v>
     <v>Ільдоў</v>
     <v>яна хавае.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не любіць сонца скнар.</v>
     <v>Яго пагляд вясёлы.</v>
     <v>Кусаюць промні твар,</v>
     <v>Як вогненныя пчолы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І промень, i ручэй</v>
     <v>Вясёлыя, як чэрці.</v>
     <v>Здаецца, што яшчэ</v>
     <v>Мільён гадоў да смерці.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ПАЛЯВАЯ ДАРОГА</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Не закаваная ў бетон</v>
     <v>Паміж травы жыве дарога.</v>
     <v>На ёй слядоў птушыных многа.</v>
     <v>Над ёй калоссяў перазвон.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут вецер ходзіць. Ручаёк</v>
     <v>Пасля дажджу шуміць нястрога.</v>
     <v>І як сярэбраны плужок,</v>
     <v>Бяжыць, узорвае дарогу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут кружаць пчолы i чмялі.</v>
     <v>Тут нівы дожджык палівае.</v>
     <v>Жыве дарога палявая,</v>
     <v>Як прадзеды мае жылі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пад сонцам дня, пад бляскам зор</v>
     <v>Жыве з адкрытаю душою.</v>
     <v>Сама, не змогшы стаць шашою,</v>
     <v>Выводзіць іншых на прастор.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Толькі прыпыні на міг дыханне,</v>
     <v>Мурашоў пачуеш галасы.</v>
     <v>Я люблю грыбное паляванне,</v>
     <v>Бор,</v>
     <v>сталіцу птушак i расы.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Па імхах ступаю асцярожна,</v>
     <v>Цішыні не абрываю ніць.</v>
     <v>І рука сціскае востры ножык.</v>
     <v>І душа іскрыцца i звініць,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што мне трэба? Шум лясны. I неба.</v>
     <v>І святая радасць адкрыцця.</v>
     <v>Зерне я. Мяне чакае глеба,</v>
     <v>Дзе павінен уваскрэснуць я.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Кожную травінку прыкмячаю,</v>
     <v>Страказы зіхоткае крыло...</v>
     <v>Не грыбы я сёння і тут шукаю,</v>
     <v>А маленства, што ў лясы пайшло.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Размаўляючы з баравікамі,</v>
     <v>З дрэвамі, я ў гэты светлы час</v>
     <v>Радасць п'ю маленькімі глыткамі,</v>
     <v>Каб пакінуць, людзі, i для вас.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Таемнае жыццё раслін.</v>
     <v>Свет незабруджаны, зялёны.</v>
     <v>У ім жывуць свае законы,</v>
     <v>Свой лік стагоддзяў і хвілін.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Магчыма, дрэвы і кусты</v>
     <v>Пяюць, смяюцца і сумуюць,</v>
     <v>Спрадвечны свой хаўрус шануюць</v>
     <v>І ў лесе між сабой браты.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А мо ім згоды не стае,</v>
     <v>Мо напаткаў ix лёс няўдалы,</v>
     <v>І ў ix свае ёсць феадалы</v>
     <v>І цемрашалы ёсць свае.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Куст лазы, як зялёны спрут,</v>
     <v>Нетаропка на сцежку выходзіць...</v>
     <v>Мне здаецца — я жыў ужо тут</v>
     <v>У якімсьці далёкім стагоддзі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Мне здаецца — я бачыў ужо</v>
     <v>Пад злінялага неба блакітам</v>
     <v>І вось гэты зацішны лужок,</v>
     <v>І вось гэтых чмялёў басавітых.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Быў галодны i стомлены свет.</v>
     <v>Мы схаваліся ля вадапою.</v>
     <v>І глядзеў я, як мамантаў след</v>
     <v>Заліваецца рыжай вадою.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ізноў усхліпвае асіна.</v>
     <v>Стань ля яе, душой замры —</v>
     <v>Чырванакосая дзяўчына</v>
     <v>Аб нечым плача ў гушчары.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ці мо яе пакрыўдзіў вецер?</v>
     <v>Ці чалавек яе пракляў?</v>
     <v>Ці восеньскі туманны вечар</v>
     <v>На плечы рукі ёй паклаў?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яна заходзіцца ад плачу,</v>
     <v>Рыдае. А ў лясным жыцці</v>
     <v>І радасць светлую, i ўдачу</v>
     <v>І ёй хацелася знайсці.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Пяюць бярозкі-каралеўны.</v>
     <v>Балююць сосны. А яна</v>
     <v>Вось так i будзе тут, напэўна,</v>
     <v>Заўжды адна, заўжды адна.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Хто ёй падорыць суцяшэнне?</v>
     <v>Навучыць хто,</v>
     <v>як трэба жыць?</v>
     <v>Ад макаўкі i да карэння</v>
     <v>Залаталістая дрыжыць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ідзіце, едзьце за край свету.</v>
     <v>Я ж ля асіны настаю.</v>
     <v>Я, як завешчана паэту,</v>
     <v>Таго, хто плача,</v>
     <v>больш люблю.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Як абрыдлі вы ўсе, міноры!</v>
     <v>Плач цішэй, журботная медзь.</v>
     <v>Кроў міногі, халоднай міногі</v>
     <v>Я не меў i не буду мець.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Той, хто енчыць ад страху штодзённа</v>
     <v>Хто баіцца ікаравых крыл,</v>
     <v>Мне не сябра — ён кроў чырвоную</v>
     <v>На зялёны змяніў хларафіл.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ШКАДАВАННЕ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Не варты чалавека звання</v>
     <v>Той, хто не зведаў шкадавання</v>
     <v>Да птушкі, што з вышынь блакіту</v>
     <v>Была раптоўным стрэлам збіта,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Да зайца ў клетцы, да мядзведзя,</v>
     <v>Што ў цырку на вярблюдзе едзе.</v>
     <v>Не забывай пра шкадаванне,</v>
     <v>Ты, што ідзеш на паляванне</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І проста так, не дзеля ежы,</v>
     <v>Жывое б'еш, жывое рэжаш.</v>
     <v>Адчуй, што бег жыцця кароткі,</v>
     <v>Што дрэвы ў лесе — твае продкі,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Убач сястрою роднай рэчку,</v>
     <v>І твая стрэльба дасць асечку.</v>
     <v>Павер чужой слязе і ране.</v>
     <v>Людзьмі нас робіць шкадаванне.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Няма марсіянскіх каналаў,</v>
     <v>Нідзе ix след не відзён.</v>
     <v>Сумна i крыўдна сканала</v>
     <v>Мара юначых дзён.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Навука сваё даказала,</v>
     <v>Убачыла праз туман:</v>
     <v>Няма марсіянскіх каналаў,</v>
     <v>А значыць, няма марсіян.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>А значыць, няма Аэліты,</v>
     <v>Няма расы на траве.</v>
     <v>Марс, быццам з суму адліты,</v>
     <v>У мёртвай прасторы плыве.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Усё там глуха i нема,</v>
     <v>Як у нямым кіно.</v>
     <v>Падае чорнае неба</v>
     <v>На змрочных кратэраў дно.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Люты вецер гуляе,</v>
     <v>Вые, ляціць з небыцця.</v>
     <v>...Хачу ўявіць — не ўяўляю,</v>
     <v>Што можа не быць жыцця.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Напэўна, усё там тараняць</v>
     <v>Суровыя ледавікі.</v>
     <v>Напэўна, ад ix марсіяне</v>
     <v>Схаваліся пад пяскі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Яны жывуць, не здаюцца,</v>
     <v>Жывуць стагоддзе i два.</v>
     <v>Яны з-пад пяскоў прарвуцца,</v>
     <v>Як ранняй вясной трава.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>I сонца ix твары абмые.</v>
     <v>I смех запоўніць жытло.</v>
     <v>...Іду у прасторы начныя</v>
     <v>Пад месячнае святло.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Гляджу, як дрэвы заззялі,</v>
     <v>На цені гляджу ад галін,</v>
     <v>Падобныя на каналы</v>
     <v>Паміж марсіянскіх раўнін.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>РАЗМОВА З СЕКВОЯЙ</strong></subtitle>
   <cite>
    <p><emphasis>Цішыня. Двое.</emphasis></p>
    <p><emphasis>Чалавек i секвоя.</emphasis></p>
   </cite>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ч а л а в е к</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зайздрошчу секвоям,</v>
     <v>І зайздрасць мая не праходзіць,</v>
     <v>Трапечуць над іх галавою</v>
     <v>Аж тысячагоддзі.</v>
     <v>Зайздрошчу секвоям,</v>
     <v>Іх доўгім гадам незлічоным,</v>
     <v>Жывуць яны ўволю</v>
     <v>Пад небам i сінім i чорным.</v>
     <v>З гранітам i багнаю</v>
     <v>Ix ваявалі карэнні.</v>
     <v>Усё яны бачылі:</v>
     <v>Бронзавы век i каменны,</v>
     <v>Гісторыі спазмы,</v>
     <v>Душылі ix войны i бітвы.</v>
     <v>Кару ім апальваў</v>
     <v>Таемны касцёр першабытны,</v>
     <v>I ноччу i ўранні —</v>
     <v>Заўжды яны гутараць з намі.</v>
     <v>Да сэрцаў людскіх</v>
     <v>Дакранаюцца каранямі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>С е к в о я</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Навошта ты прыйшоў сюды?</v>
     <v>Скажы хутчэй: з якой нагоды,</v>
     <v>Усемагутны, смелы, горды,</v>
     <v>Свае пакінуў гарады?</v>
     <v>О вечнай вечнасці святло!</v>
     <v>Ля каранёў маіх панурых</v>
     <v>Вас, беласкурых, чарнаскурых,</v>
     <v>Чырванаскурых, шмат прайшло.</v>
     <v>О вечнасці маўклівы храм!</v>
     <v>Вы ідзіцё сюды, бы дзеці.</v>
     <v>Ды аб сакрэтах даўгалецця</v>
     <v>Секвоі не раскажуць вам.</v>
     <v>Вам бессмяротнымі не стаць.</v>
     <v>Прырода вас зляпіла з гліны,</v>
     <v>Вы — птушкі на маіх галінах,</v>
     <v>Што пад аблокамі шумяць.</v>
     <v>Вы — мох ля вечных каранёў.</v>
     <v>Наступіць ноч i мох астудзіць.</v>
     <v>Дык не чакай ніякіх цудаў.</v>
     <v>Спяшайся жыць! Ідзі дамоў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ч а л а в е к</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я моўчкі выслухаў цябе.</v>
     <v>Цяпер i ты мяне паслухай.</v>
     <v>Я не напоўню сэрца скрухай,</v>
     <v>Хоць ведаю: мой час праб'е.</v>
     <v>Ты толькі бачыла вякі,</v>
     <v>Ты толькі збоку назірала,</v>
     <v>А ўсю планету сагравала</v>
     <v>Цяпло вось гэтае рукі.</v>
     <v>Твой лес халодны i пусты.</v>
     <v>Не для цябе з бядой змаганне.</v>
     <v>Інстынктам самазахавання</v>
     <v>Адвагу называеш ты.</v>
     <v>Ты лічыш час, як медзякі</v>
     <v>І днём i ноччу лічыць скнара.</v>
     <v>I для цябе, я знаю,— кара</v>
     <v>Твае бязмэтныя вякі.</v>
     <v>А я — жыву! А я — жыву!</v>
     <v>I ў сваіх справах буду вечным.</v>
     <v>Я над табою Шляхам Млечным</v>
     <v>Імчу ў галактык сіняву.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Аб чым сумую i ўздыхаю,</v>
     <v>Аб чым я думаю, калі</v>
     <v>Халодным снегам замятае</v>
     <v>Цёмна-зялёныя палі?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я думаю пад небам белым,</v>
     <v>Што шлях і лёс мы маем свой,</v>
     <v>Што стане сейбіт жытам спелым,</v>
     <v>Лайдак — балотнаю травой.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што стрэну, сонцам захмялёны,</v>
     <v>Я прадзеда ў цішы палёў.</v>
     <v>Знайду яго паміж мільёнаў,</v>
     <v>Паміж мільярдаў каласоў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Паклон табе, далёкі прадзед!</v>
     <v>Хоць ты сканаў, ды нас з табой</v>
     <v>Заўжды адна яднае радасць,</v>
     <v>Заўжды адзін яднае боль.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Абодва любім мы Радзіму,</v>
     <v>Яе палеткі i лугі.</v>
     <v>На розных мы канцах адзінай</v>
     <v>Гіганцкай вольтавай дугі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты ёй не здрадзіў. Я не здраджу.</v>
     <v>Во мы заўжды яе сыны,</v>
     <v>Ці майскі вецер шчокі гладзіць,</v>
     <v>Ці б'юць у сэрца перуны.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ізноў надыходзіць хвіліна адчаю,</v>
     <v>Бязлітасна лупіць пад дых.</v>
     <v>У моры адчаю сяброў прыкмячаю</v>
     <v>І ворагаў бачу сваіх.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вось — вораг.</v>
     <v>Між хваляў раз'ятрана-чорных</v>
     <v>Ён дасць і вясло і стырно.</v>
     <v>Руку ён працягне. Пасадзіць у човен.</v>
     <v>У човен, што пойдзе на дно.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Чытаючы вершы даўнейшых паэтаў,</v>
     <v>Душою мацнею, смяюся i плачу,</v>
     <v>І разам мінулае з будучым бачу,</v>
     <v>Чытаючы вершы даўнейшых паэтаў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У час, калі зоркі з нябёсаў злятаюць,</v>
     <v>Прыходзяць яны да мяне сярод ночы,</v>
     <v>Прыходзяць,</v>
     <v>садзяцца за стол мой рабочы,</v>
     <v>Маўчаць, напаўголаса вершы чытаюць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вось гэты паэт з-за кахання спакою</v>
     <v>Ніколі не зведаў па ўласнай ахвоце.</v>
     <v>Вось гэты пакутваў за шчасце людское</v>
     <v>І склаў галаву на крутым эшафоце.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І хочацца сэрцу змагацца i марыць.</v>
     <v>І страх скалане:</v>
     <v>«Ці не сон усё гэта?»</v>
     <v>I чуюцца крокі</v>
     <v>на рэках i ў хмарах...</v>
     <v>Паэты... Паэты...</v>
     <v>Сусветы... Сусветы.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Страляе хлопчык у ціры.</v>
     <v>Чаму гэты хлопчык не я?</v>
     <v>Пазначана толькі пункцірам</v>
     <v>Сцяжынка яго жыцця.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Страляе хлопчык у ціры.</v>
     <v>Ён з племя сапраўдных мужчын!</v>
     <v>Шакалы, ільвы i тыгры</v>
     <v>Падаюць, як адзін.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Зайздрошчу табе, мой мілы!</v>
     <v>Дзе ж тое ружжо мне ўзяць,</v>
     <v>Каб беды свае i памылкі</v>
     <v>Умомант перастраляць?</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>He абмінайце кніжкі паэзіі,</v>
     <v>Верце тых кніжак святому агню,</v>
     <v>Вы, што па свеце нямала паездзілі,</v>
     <v>Вы, што паедзеце ўпершыню.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У паднябессі, у моры пад мачтамі,</v>
     <v>У кіпцюрах непралазнай тайгі</v>
     <v>Кніжкі паэзіі моваю матчынай</v>
     <v>Вам нагадаюць пра край дарагі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сэрца разлукай i болем раструшчана.</v>
     <v>Сэрцу жывую ваду прынясуць</v>
     <v>Кніжкі паэзіі, звонкія птушкі,</v>
     <v>Што ў беларускім лесе пяюць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ЖАРТ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Пішам, брат, няблага ўсе мы.</v>
     <v>Ёсць пяро? Бяры. Пішы.</v>
     <v>Ах вы, вершыкі, паэмы,—</v>
     <v>Піратэхніка душы.</v>
     <v>І гараць кастры агніста.</v>
     <v>Вогнішчы пад неба б'юць.</v>
     <v>Не хапае толькі іскры,</v>
     <v>Той, што божаю завуць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>КРЬІТЫКІ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Добрых крытыкаў і злых</v>
     <v>Бачыў я аж лішку.</v>
     <v>І прыходзіў кожны з іх</v>
     <v>Са сваёю лыжкай.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Поліўку, што я зварыў,</v>
     <v>Сёрбалі паволі.</v>
     <v>Той крычаў: «Перасаліў!»,</v>
     <v>Гэты — «Мала солі!»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Той задумліва жаваў</v>
     <v>І даваў «накачку»,</v>
     <v>Што я слаба ўпаляваў —</v>
     <v>Не дзіка, а качку.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Шмат вады з тых дзён сплыло,</v>
     <v>Помню ж (смех прызнацца):</v>
     <v>Мала паміж іх было</v>
     <v>Вегетарыянцаў.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Амаль усе жыццёвыя ступені</v>
     <v>Прайшоўшы па сцязе сваёй зямной,</v>
     <v>Разгублена шукаю прымірэння</v>
     <v>З самім сабой.</v>
     <v>І рады я —</v>
     <v>з сумленнем жыў у згодзе,</v>
     <v>Не краў, сабакам сена не касіў,</v>
     <v>Пісаў,</v>
     <v>як мог,</v>
     <v>як верыў,</v>
     <v>аб народзе</v>
     <v>І роднаму народу не хлусіў.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Навошта жыў на свеце я?</v>
     <v>Што я для свету значыў,</v>
     <v>Калі пакутуе дзіця,</v>
     <v>Калі жанчына плача?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Навошта песні трынкаў я,</v>
     <v>Капіруючы салаўя,</v>
     <v>А свет не перайначыў?</v>
     <v>Што песня?</v>
     <v>Толькі гук пусты,</v>
     <v>Калі</v>
     <v>ўпаўсілы спета,</v>
     <v>Калі,</v>
     <v>зашыўшыся ў кусты,</v>
     <v>Пяюць яе паэты.</v>
     <v>А песню ж бралі на франты,</v>
     <v>Ёй</v>
     <v>расплаўлялі душ ільды.</v>
     <v>Нам трэба помніць гэта.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Купалу ў вочы пагляджу,</v>
     <v>Адвазе павучуся</v>
     <v>I,</v>
     <v>як вясноваму дажджу,</v>
     <v>Купалу пакланюся.</v>
     <v>Яго не ўзяць магіл жарстве.</v>
     <v>Ён будзе жыць,</v>
     <v>пакуль плыве</v>
     <v>Сумленне</v>
     <v>Беларусі.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ДУМКІ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Кастрамі думкі гараць, не стынуць,</v>
     <v>Трапечуць думкі, як зор праменні.</v>
     <v>Давайце ж думаць не прымітыўна,</v>
     <v>Давайце думаць праметэйна.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ІСЦІНА</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Кліча яна цябе i мяне.</v>
     <v>Яна, як маяк, на планеце.</v>
     <v>Ісціна не ў віне, не ў вайне.</v>
     <v>Ісціна ў нашых дзецях.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Слоў палахлівых нічым не аздобіць —</v>
     <v>Ні ўяўнаю сілай, ні ўяўнаю мужнасцю.</v>
     <v>Яны прымаюць мужнасць, як допінг,</v>
     <v>Каб потым памерці ад перанапружання</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ёсць невядомы нехта,</v>
     <v>Маленькі нехта ёсць...</v>
     <v>З упартасцю ландскнехта</v>
     <v>Сваю ён тоіць злосць,</v>
     <v>Ён падбірае ключык,</v>
     <v>Пляце паклёпаў ніць,</v>
     <v>Каб мне зрабіць балюча,</v>
     <v>Каб з ног мяне зваліць.</v>
     <v>Hi ў лесе, ні ў харомах</v>
     <v>Не збегчы ад яго.</v>
     <v>Мая няўдача, промах,</v>
     <v>Як свята для яго.</v>
     <v>Ды хмару ў небе ўкусіць,</v>
     <v>Змарнуе ночы, дні —</v>
     <v>Я смелы. Не баюся</v>
     <v>Мышынай мітусні.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Прыйдзе час — я назаўжды пакіну</v>
     <v>Сіні лес i рыжы смех бурштыну,</v>
     <v>Поле, мора, дзікі куст ажыны...</v>
     <v>Дык няўжо не стану хоць сняжынкай,</v>
     <v>Што пра вечны змрок мой не раскажа,</v>
     <v>Што на скронь табе аднойчы ляжа?</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Разумець пачынаў паступова</v>
     <v>Вецер, волю, жанчыну, слова.</v>
     <v>Хоць, здаецца, іх разумею,</v>
     <v>Як хлапчук, перад імі нямею.</v>
     <v>Праз вякі, праз баі, без спачыну</v>
     <v>Да сваёй мне ісці жанчыны.</v>
     <v>Праз граніт маўчання суровы</v>
     <v>Да свайго дабірацца слова.</v>
     <v>Дык спявай жа мне, вецер строгі,</v>
     <v>Песню вечнай вольнай дарогі.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Фанфараў гром... Кадзільняў дым...</v>
     <v>Навошта гэты бляск уяўны?</v>
     <v>Не ў славе справа. Справа ў тым,</v>
     <v>Каб не пражыць жыццё бясслаўна.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Галоўнае, каб думаць, мысліць мог</v>
     <v>Брунет, бландзін,</v>
     <v>маўчальнік ці прамоўца.</v>
     <v>Галоўнае, ў нас, людзі,—</v>
     <v>гэта мозг.</v>
     <v>Няважна, у якой ён упакоўцы.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ЛЯВАНІЯДА</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Позна нас перавыхоўваць,</v>
     <v>Позна горла перакоўваць.</v>
     <v>Мы спяваем так, як можам,</v>
     <v>Песняй белы свет трывожым.</v>
     <v>Я застануся Лявонам</v>
     <v>У сваю зямлю ўлюбёным,</v>
     <v>Хоць хваліце вы, хоць лайце,</v>
     <v>Хоць на гуслі мне шпурляйце</v>
     <v>Золата з усіх шкатулак —</v>
     <v>Толькі там душы прытулак,</v>
     <v>Дзе чакаюць, i працуюць,</v>
     <v>I «Лявоніху» танцуюць.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Напэўна, час падводзіць вынікі —</v>
     <v>Хто што зрабіў, хто як гарэў.</v>
     <v>Нямала мы сіропу вылілі.</v>
     <v>Няшмат мы пасадзілі дрэў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Шуміць не пушча Белавежская,</v>
     <v>А так — малюсенькі гаёк.</v>
     <v>І мы з суровай непазбежнасцю</v>
     <v>Жыцця размотваем клубок.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І сэрца горкай думкай раніцца,</v>
     <v>Што курс адзін у карабля,</v>
     <v>Што больш не прыйдзе наша раніца</v>
     <v>I не пачне жыццё з нуля.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Засынае дом шматпавярховы.</v>
     <v>Змрок... Маўчанне...</v>
     <v>Толькі я не сплю.</v>
     <v>Дзесьці шэпча ў лузе куст лазовы.</v>
     <v>Сіні дождж ступае на зямлю.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Точыць мозг бяссонніца ганебна.</v>
     <v>І, як добры сон, як светлы храм,</v>
     <v>Матчына хачу я ўбачыць неба,</v>
     <v>Пакланіцца бацькавым барам.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Толькі там — і вера і збавенне</v>
     <v>Ад бяды, што, як сляпы фугас,</v>
     <v>Глушыць, валіць, ставіць на калені</v>
     <v>Нават самых моцных паміж нас.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я пабег бы колькі хопіць сілы,</v>
     <v>Каб, як талісман сваіх надзей,</v>
     <v>Адламаць крышталік небасхілу</v>
     <v>І прыціснуць моцна да грудзей.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Мой збаўца, ты прыйшоў,</v>
     <v>Як цішыні апостал.</v>
     <v>Люблю начных дажджоў</v>
     <v>Глухі таемны поступ.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Усё жывое спіць.</v>
     <v>Празрыста, небалесна</v>
     <v>Палае сіні спірт</v>
     <v>Воблакаў нябесных.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Маўчу, гляджу на ix.</v>
     <v>І ў нейкім утрапенні</v>
     <v>І мар i сноў былых</v>
     <v>Ізноў нясуцца цені.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Праз цемрыва акна,</v>
     <v>Дзе шыба срэбна ззяе,</v>
     <v>Далёкая вясна</v>
     <v>Мяне ізноў гукае.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Іду на кліч вясны,</v>
     <v>Сцішаюся за ёю,</v>
     <v>I дождж, як сувязны,</v>
     <v>Між мною i вясною.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Дзе вы, хлопцы? Дзе вы, лірыкі?</v>
     <v>Не заснулі, не аглухлі вы?</v>
     <v>Век дваццаты сам саліруе.</v>
     <v>Нас, паэтаў, ён не слухае.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Вельмі ж ён занепакоены,</v>
     <v>Век нейтронаў, кібернетыкі,</v>
     <v>Што салідна мы асвоілі</v>
     <v>Кабінеты, кабінецікі,</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Што не ў той мы бок заехалі,</v>
     <v>Не на ніву хлебародную,</v>
     <v>Во спяваць чамусьці некалі</v>
     <v>Песню, веку неабходную.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>І пакуль на месцы топчамся,</v>
     <v>І пакуль з-за славы лаемся,</v>
     <v>Можа, недзе ў нейкім хлопчыку</v>
     <v>Песня гэта пачынаецца.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ІКАР</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ён трызніў аб волі, зрабіў сабе крылы.</v>
     <v>Палалі агнём небасхілы.</v>
     <v>Высокае неба чакала Ікара.</v>
     <v>І кара чакала Ікара.</v>
     <v>— Куды ты ляціш? Ты ж, напэўна,</v>
     <v>заплачаш.</v>
     <v>Згараць твае крылы ля сонца.</v>
     <v>— Няхай я заплачу, але я пабачу,</v>
     <v>Якое яно, наша сонца.</v>
     <v>— Вярніся назад.</v>
     <v>Ты яшчэ пашкадуеш.</v>
     <v>Ты рухнеш з нябёсаў у мора.</v>
     <v>— Няхай пашкадую, але я пачую,</v>
     <v>Як вольна шуміць наша мора.</v>
     <v>I ўзвіўся пад сонца. I крылы расталі</v>
     <v>З гаручага мяккага воску.</v>
     <v>Юначае сэрца арлы раздзіралі</v>
     <v>На скалах бязлітасна вострых.</v>
     <v>Багоў не збаяўся...</v>
     <v>Згарэў, што камета...</v>
     <v>Навошта ж пішу я пра гэта?</v>
     <v>Калі з граманосных вышынь уцякаем,</v>
     <v>Бяжым, як Піліп у каноплі,</v>
     <v>Ікарава сэрца ў сабе забіваем</v>
     <v>Па кроплі, па кроплі, па кроплі,</v>
     <v>Калі пра агульны наш дом забываем,</v>
     <v>А дбаем пра ўласныя кроквы,</v>
     <v>Ікарава сэрца ў сабе забіваем</v>
     <v>Па кроплі, па кроплі, па кроплі.</v>
     <v>. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .</v>
     <v>Я й сам у грахах,</v>
     <v>як у чорнай смале,</v>
     <v>Ды лепей хоць сёння памерці,</v>
     <v>Чым бачыць:</v>
     <v>ляжыць на пісьмовым стале</v>
     <v>Ікарава мёртвае сэрца.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Вабяць далі. Клічуць высі.</v>
     <v>Мае сэрца сіл запас.</v>
     <v>Не спяшайся. Не спазніся.</v>
     <v>Ведай свой і шлях і час.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Глянь: адна з адною поплеч</v>
     <v>Кроплі ткуць марскі блакіт.</v>
     <v>Будзь жа той нястомнай кропляй,</v>
     <v>Што расколвае граніт.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Выпраўляюцца аблокі</v>
     <v>У вандроўнае жыццё.</v>
     <v>Стань жа воблакам высокім,</v>
     <v>Каб убачыць змог усё.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Слоў пустых цурайся дыму.</v>
     <v>Сэрцам стрэнь бяды карцеч.</v>
     <v>Беражы сваю Радзіму.</v>
     <v>Ёй аддай i верш i меч.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Ударце, гарматы вясны,</v>
     <v>Над кожнаю галавою!</v>
     <v>Хай стане душа агнявою,</v>
     <v>Забудзе халодныя сны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Палёгку душы прынясе</v>
     <v>Начных навальніц грукатанне.</v>
     <v>Душу не збянтэжыць пытанне:</v>
     <v>«Адкуль мы? Навошта мы ўсе?»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Адкуль мы? З касмічных вышынь,</v>
     <v>З глыбінь акіянскіх.</v>
     <v>Навошта?</v>
     <v>Мы — вечнасці юная пошта.</v>
     <v>Мы — заўтрашніх дзён далячынь.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Струна небасхілу, звіні!</v>
     <v>З далёкага светлага краю</v>
     <v>Двухтысячны год выязджае</v>
     <v>На белым, як радасць, кані.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>У сэрца павінна быць тайна.</v>
     <v>Я гэта ад сэрца кажу.</v>
     <v>Каханнем, крыклівым i тайным,</v>
     <v>Не варта падманваць душу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Каханне жыве непрыкметна,</v>
     <v>Як хвалі рачной ускалых.</v>
     <v>Каханне жыве для сусвету,</v>
     <v>Каханне жыве для дваіх.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ты — слаўны, прыгожы, вучоны,</v>
     <v>І ўсё ж ты — няшчасны, калі</v>
     <v>Душы запаведныя зоны</v>
     <v>Заснулі, як спяць камяні.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Ламаць будзе лес нас i трэсці,</v>
     <v>Але пераможам мы лес.</v>
     <v>Каб кветку кахання пранесці</v>
     <v>Праз самы пякучы мароз.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У келіху неба крыштальным</v>
     <v>Зары маладое віно.</v>
     <v>У сэрца павінна быць тайна.</v>
     <v>Іначай, навошта яно?</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>ТАНЦЫ У НЬЮ-ЙОРКУ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Патанцуем у стылі «дыска».</v>
     <v>Пад абцасы кінем бяду.</v>
     <v>Вунь у п'яніцы нос, як радыска,</v>
     <v>Хоць садзі яго на граду.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Патанцуем у стылі «дыска».</v>
     <v>Хто сказаў, што ўсё гэта падман?</v>
     <v>Вунь снарады ляцяць са свістам —</v>
     <v>Нашы хлопцы «вучаць» Ліван.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Патанцуем, амерыканцы.</v>
     <v>Прэч адгонім слабасць i страх.</v>
     <v>Танцы... Танцы...</v>
     <v>А можа, танкі,</v>
     <v>Што паўзуць па людскіх чарапах</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Патанцуем... Хай плачуць дзеці!</v>
     <v>Патанцуем... Страляй, лінкор!</v>
     <v>Датанцуемся — на планеце</v>
     <v>Танцаваць будзе пыльны віхор.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>У ПОЛАЦКУ НАД ПАЛАТОЮ...</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Над Палатою, над задатою</v>
     <v>Радасць хадзіла разам з бядою.</v>
     <v>Тут падпіралі неба мячы.</v>
     <v>Тут жылі і жывуць крывічы.</v>
     <v>Над Палатою</v>
     <v>Стой i маўчы.</v>
     <v>Стаю пад вячэрнім ветрам,</v>
     <v>Сафія бяссмертна блішчыць,</v>
     <v>Сарока з дзесятага веку</v>
     <v>Над Палатою трашчыць.</v>
     <v>Дрэвы гудуць.</v>
     <v>Палаюць аблокі.</v>
     <v>Людзі ідуць з вякоў далёкіх,</v>
     <v>Праз морак густы</v>
     <v>Ззяюць вачамі.</v>
     <v>«Хто вы, браты?» —</v>
     <v>«Мы — палачане!»</v>
     <v>Над Палатою, над залатою</v>
     <v>Не адчуваю сябе сіратою.</v>
     <v>Смела гляджу я ва ўсе бакі —</v>
     <v>Побач вякі i землякі.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Кітам у акіяне цесна...</v>
     <v>У велізарным акіяне</v>
     <v>Ідзе нябачнае змаганне</v>
     <v>Вады i велізарных целаў.</v>
     <v>Дзе ж ратавацца ім ад бедаў?,</v>
     <v>І па якой ім плыць дарозе?</v>
     <v>І скачуць на шурпаты бераг.</v>
     <v>І паміраюць у знямозе.</v>
     <v>Ляжаць, нібы тарпеданосцы,</v>
     <v>Падбітыя агнём варожым.</v>
     <v>І вераць — мы ім дапаможам,</v>
     <v>Мы выручым, мы зробім штосьці.</v>
     <v>Кітам у акіяне цесна...</v>
     <v>Mo слепіць іх паміж блакіту</v>
     <v>Вулкан, што знішчыў Атлантыду,</v>
     <v>Граніт зрабіўшы мяккім цестам?</v>
     <v>Мо смаліць ix агонь глыбінны,</v>
     <v>Што ў чэраве зямлі схаваны?</v>
     <v>Mo труціць бруд, што ў акіяны</v>
     <v>З мацерыкоў цячэ няспынна?</v>
     <v>Здаецца б, крыкнуў: «Кіт, не бойся!</v>
     <v>Жыві! Плыві! Глядзі на зоры!»</v>
     <v>Дык вось ён — пляж...</v>
     <v>Самазабойства...</v>
     <v>Ляжаць кітоў нямыя горы...</v>
     <v>...Я — кіт.</v>
     <v>Я жыць хачу на свеце.</v>
     <v>Я сын крутой салёнай хвалі.</v>
     <v>Хачу, каб штормы бушавалі,</v>
     <v>Каб айсбергі пахістваў вецер.</v>
     <v>Хачу, каб побач ціха-ціха</v>
     <v>Плыла каханая кіціха.</v>
     <v>Я — кіт.</v>
     <v>Ды жах сціскае горла,</v>
     <v>Халодны i незразумелы.</v>
     <v>І я сваё шпурляю цела</v>
     <v>На пляж пустынны, дзікі, голы.</v>
     <v>I сонца выпякае вочы.</v>
     <v>I хвост клююць няўседы чайкі.</v>
     <v>Чаго ж мой мозг бунтоўны хоча?</v>
     <v>Куды ірвецца ён адчайна?</v>
     <v>Чаго шукае ён бяссонна —</v>
     <v>Свабоды? Радасці? Планктону?</v>
     <v>Ляжу i ў акіянскім гудзе</v>
     <v>Крычу: «Хутчэй ратуйце, людзі!»</v>
     <v>Ляжу... Крывёй бруіцца рана...</v>
     <v>Наўкол глухое бездарожжа...</v>
     <v>Пачуйце ж крык мой з акіяна —</v>
     <v>Хай розум розуму паможа!</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Калі скуе мароз крыніцу</v>
     <v>I з ног збівае снегавей,</v>
     <v>Умей над пропасцю спыніцца,</v>
     <v>Сваю бяду сустрэць умей.</v>
     <v>Яна наваліцца знянацку,</v>
     <v>Пасее ў сэрцы чорны страх.</v>
     <v>Ты станеш папяровай цацкай</v>
     <v>У вогненных яе руках.</v>
     <v>Ды сонца ўбач праз аблачыны,</v>
     <v>Ды помні ў лютай барацьбе,</v>
     <v>Што ёсць твой дом, твая жанчына,</v>
     <v>Якая верыць у цябе.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Жаночы позірк, як ручай вясновы.</v>
     <v>Яшчэ злуе, упарціцца зіма,</v>
     <v>Але змятае ён запоры-сховы</v>
     <v>I паратунку ад яго няма.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Я зімнім быў, ды ўжо душа смяецца.</v>
     <v>Спяваю я i вершы я пішу,</v>
     <v>Як быццам у грудзях заместа сэрца</v>
     <v>Падвоблачнага жаўранка нашу.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Быў ледзяным я, снежным быў,</v>
     <v>а сёння</v>
     <v>Сатканы я з гарачых прамянёў.</v>
     <v>Каханая, жаданая, мадонна,</v>
     <v>Вясновая, мне не хапае слоў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Не трэба слоў.</v>
     <v>У травах згубім словы.</v>
     <v>Шчаку рамонак знобка апячэ.</v>
     <v>Жаночы позірк, як ручай вясновы.</v>
     <v>Няхай ён вечна у душу цячэ.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Толькі вясна іскрыста</v>
     <v>Зорак запаліць кастры,</v>
     <v>Хлопчыкі-гітарысты</v>
     <v>Зноў запяюць на двары.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сто пражыві ці трыста</v>
     <v>Доўгіх, як памяць, гадоў,</v>
     <v>Хлопчыкі-гітарысты</v>
     <v>Пець будуць зноў i зноў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Недзе, як дзікі голуб,</v>
     <v>Месяц спіць у траве.</v>
     <v>Ломкі ўзвіваецца голас.</v>
     <v>Сэрца каханнем жыве.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Слаўлю чыстых i юных,</v>
     <v>Слаўлю вячэрні двор,</v>
     <v>Слаўлю вечныя струны,</v>
     <v>Вечны сардэчны хор.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle><strong>КРЫМ</strong></subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Сонца жоўтая гарошына</v>
     <v>Коціцца за Карадаг,</v>
     <v>Той, што з профілем Валошына</v>
     <v>Падпірае неба дах.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Крым, не першы я адважыўся</v>
     <v>Тут спыніцца на начлег.</v>
     <v>На тваёй патэльні смажыўся</v>
     <v>Генуэзец, скіф і грэк.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Чайка голас выпрабоўвае.</v>
     <v>Цэлы век ёй галасіць.</v>
     <v>Хваляю белагаловаю</v>
     <v>Мора Чорнае шуміць.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут, дзе ў шчодрым жніўні месяцы</v>
     <v>П'ю віно i ем я сыр,</v>
     <v>Ятаганам спіны мецячы,</v>
     <v>Гналі ў Турцыю ясыр*.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>У кастрах жалеза ўспыхвала.</v>
     <v>Апякала твар таўро.</v>
     <v>I хлапец, зямляк з-пад Быхава,</v>
     <v>Тут шаптаў: «Бывай, Дняпро...»</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Сонца свойскае i дзікае...</v>
     <v>Горы... Стэпы... Вінаград...</v>
     <v>Шчасце на зямлі адзінае,</v>
     <v>A няшчасцяў дужа шмат.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Тут жывуць, турботы гонячы.</v>
     <v>Тут сплывае сум, як дым.</v>
     <v>Ды напомніў мне аб горычы</v>
     <v>Нават Крым, салодкі Крым.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v><emphasis>* Людзі, якіх узялі ў палон, у рабства.</emphasis></v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Гарыш, нервуешся, працуеш,</v>
     <v>Габлюеш найсучасны верш,</v>
     <v>Да славы велічна прастуеш.</v>
     <v>Калі ж — прызнайся — ты жывеш?</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Душа пакрыта гладкім лакам,</v>
     <v>Ды стукне вечнасць у акно,</v>
     <v>I ўздрыгнеш, бо даўно не плакаў</v>
     <v>I не смяяўся ты даўно.</v>
    </stanza>
   </poem>
   <empty-line/>
   <subtitle>* * *</subtitle>
   <poem>
    <stanza>
     <v>Мой век — мая трывога,</v>
     <v>Маёй сяўбы палі.</v>
     <v>Як мала i як многа</v>
     <v>Жыву я на зямлі.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Люблю наш сцяг высокі,</v>
     <v>І лёгкі крок вясны,</v>
     <v>І светлыя аблокі,</v>
     <v>І неба без вайны.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Люблю лясное рэха,</v>
     <v>Люблю марскі прыліў.</v>
     <v>I не хачу, каб Рэйган</v>
     <v>Маю зямлю спаліў.</v>
    </stanza>
    <stanza>
     <v>Планета-маці, кропелька</v>
     <v>З віроў касмічных рэк,</v>
     <v>Не ў попеле, не ў попеле</v>
     <v>Запомні гэты век!</v>
    </stanza>
   </poem>
  </section>
 </body>
 <binary id="cover.jpg" content-type="image/jpeg">/9j/4AAQSkZJRgABAQEAeAB4AAD/4QA6RXhpZgAATU0AKgAAAAgAA1EQAAEAAAABAQAAAFER
AAQAAAABAAAAAFESAAQAAAABAAAAAAAAAAD/2wBDAAIBAQEBAQIBAQECAgICAgQDAgICAgUE
BAMEBgUGBgYFBgYGBwkIBgcJBwYGCAsICQoKCgoKBggLDAsKDAkKCgr/2wBDAQICAgICAgUD
AwUKBwYHCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoK
Cgr/wAARCADNAIwDASIAAhEBAxEB/8QAHwAAAQUBAQEBAQEAAAAAAAAAAAECAwQFBgcICQoL
/8QAtRAAAgEDAwIEAwUFBAQAAAF9AQIDAAQRBRIhMUEGE1FhByJxFDKBkaEII0KxwRVS0fAk
M2JyggkKFhcYGRolJicoKSo0NTY3ODk6Q0RFRkdISUpTVFVWV1hZWmNkZWZnaGlqc3R1dnd4
eXqDhIWGh4iJipKTlJWWl5iZmqKjpKWmp6ipqrKztLW2t7i5usLDxMXGx8jJytLT1NXW19jZ
2uHi4+Tl5ufo6erx8vP09fb3+Pn6/8QAHwEAAwEBAQEBAQEBAQAAAAAAAAECAwQFBgcICQoL
/8QAtREAAgECBAQDBAcFBAQAAQJ3AAECAxEEBSExBhJBUQdhcRMiMoEIFEKRobHBCSMzUvAV
YnLRChYkNOEl8RcYGRomJygpKjU2Nzg5OkNERUZHSElKU1RVVldYWVpjZGVmZ2hpanN0dXZ3
eHl6goOEhYaHiImKkpOUlZaXmJmaoqOkpaanqKmqsrO0tba3uLm6wsPExcbHyMnK0tPU1dbX
2Nna4uPk5ebn6Onq8vP09fb3+Pn6/9oADAMBAAIRAxEAPwD9uv2h/jXL8EPBbeMk0/TriKCS
Q3g1LVms1SJIJZCyssMu9yYwoTCg7s7hjB+HY/8Ag4C8H6prNzpmhfAXVLpbayubrz49ZQB4
4IWmcgGIH7qnGce+Oa9a/wCCvl/c/wDCjrHRrSaSOa+18RQNFGWbctndybRweWEZXkEfN0r8
bvBUrWuq3llHYw24bQ9U8xZGClSLK4HU5564X1OOK+QzrN8bg8eqNKVk0uif5nm4zGzo1oU4
W8+rP0df/g4x8EGSSK3/AGe9ZZouG8zWIlG7jjOwjvVq2/4OI/h3NGzP8ENWVgCVVdXibPHX
7nTtn/Gvycv9LgutTuCtwyssyu6RMFI+Ur8x6EYyRwDThZWkEiJZTyQiOIxrGrKNy98kj1U9
Mdz6V4r4hza/u1P/ACVf5HlyzTG81lb7j9Z5/wDg4a+HEUKmL4E+IpJGk27RfQhcDqQe/bjH
f25bF/wcN+AZl+X4A+Ic9v8AiYwf5/8A11+Vcc8KHLZwo+7u/QcemPyptldNJIuQP7o+bmsn
xJnGlqi/8BX+RMc1xj3/ACP1Zu/+Dg/wZb2puI/gLrDtlcRnVo1yDn/Y9qTTf+DhHwVezKLj
4Ca1DE3/AC0OrRHb9RtHf3P9K/LV33JidAu1sgjn1OAM/wCc0lo2Iz8vbpu/zmp/1jzrm/if
+Sx/yD+1Mbff8D9Uv+Igz4etePDD8DteeIbvLkGoQbm9Mjt+Z/Gorf8A4OCfClxKY0+AOrbc
/K39tRcj/vj/ADg1+WcdxCbpisiuq5yRyR27juM/XNaFlMIpElbvj8+fQ1X+secf8/F/4DH/
ACCOaYyT3S+R+oV5/wAF+fD9rGzr8A9Qbbxj+3o/5+URVeX/AIODfDCI5T9nzVmZQu1f7ch5
ycHPycdq/M/UbzdHvAO7so9+T+tY8kzRiQ43bs8en+f89qzlxJnMXb2v/ksf8glmmMT0f4I/
TyX/AIOGtHj27f2b9R5/veIox3x/zx5oP/Bw3o6Lhv2b9R8zj5V8QoR0658ivzAZj9lX5Sw5
P3jkdPf8qWJn8wubUM0eeWUjb6Y+gH+cVP8ArJnX/P3/AMlj/kT/AGrjO/4I/USx/wCDhLQb
hsXX7O2pR5bCeXryPnnH/PEY5rT03/gvbo+oxBx8A7xS2do/4SBcZ+vk9P5V+UUWuRwNtMS7
fMCLJ5m4bePmOPu454JBHBrrvB+opOI3R1eE5DYcdSR39sV0R4gzlb1Pwj/kUs0xj0v+B+/X
7O/7SGk/Hf4e6T48s7P7GNUthKbNpg7QtkqUJAGSCD2r1SN96B/WvgT/AIJjeJ5J/hTollby
P5Mccixq3Yec9feumMWso2P92v0TB1JVsJTqS3cU380mfSUZOpSjJ9UmfF3/AAWNKJ8INDuJ
IGkWPxMxZVOODpl+uf1/PFfjr4CuXXUrizkO/wD0C6jjLP8Ad8y3dd35npX7I/8ABXprRPhh
4fkvGbbH4kllWOOLzGlKaTqL7VU8MTt6HAwD9D+O/g+P+0fEsU9ujP51wwb7qjYw7rnsMdDx
yOlfCcR3/tiL8keHmCax0X6H2p/wTg/4JZfs1/tYfAaL4z/FDxP4ptNUbxJeWt1BpOoRRwtb
xxoqBVaFirZZSSSehAAzkfRh/wCCFX7BaIJpdZ8ePtLHc+uQZGevS3Hbim/8EUHWT9judViY
7PGF4M7s9Yrc/wBa+wyhIye/SnRo05YePuLZantYXB4WWGhJwTbSuz4/T/ghp+wFC/7y68cs
f4T/AG7GAO//ADxHSrVt/wAEQP2ANyxiDxk+W3fNrwHH4RivrF7QzIULMuf4vWuVv/j78C/D
2rX3hzWvjF4ctdS0tc6hYzaxCLiD5ol+aPduB3TRKBjJMqAcsudY4PDxim4L7tTb6jgY7wR4
SP8AgiJ+wAQFm0nxW+Mfe8RNxj6JVi0/4In/APBP62KpH4R8SSc4bf4kl5H4Yr3WD9oP4ItL
abfizoZF5Z/abST7egjlj3MuVfO0kFHBXO4bG4+U1dvPj78H9In1Qaj4505E0eS3i1CVbpHE
U01zNapCVVi4czQSR7SoywKjJDAbww2Eb+CP3E/VMH0ivuPB4v8Agiz/AME+Vldm+HOuHc38
Xia55/J+mauJ/wAEbP8AgnsvDfCnVmw2f+RpvR/KUV9GWPjHwzrXgyH4g6JrFvcaPdacuoWu
oLJ+6ktWjEiyggH5Sh3dOlcvpX7SvwR1nTbTVtN8bh7e81AWMMzafcIBM0cUiq+6MeWGSeFg
z7VIlTBO4VUcHhVvBfcP6thI/YX3I8nX/gj7/wAE8CuG+Ct4y+jeKdQ5/wDI9Qn/AIJCf8E5
IpTIf2f5H9S3ifUv/kmvUNK/az+Bl/LJBN43traRbFb2OOSVZPMs3t5LmOf92W2K8MMsgV9r
7U5UZXNS9/bU/Zf003DX3xYtbeG3Mg+2XFpPHbylJVikEUzRiOby5HVH8tm8tjh9p4rZ4fAy
t7kV8kL6vgusY/gcJb/8EnP+CdKDan7O8bYzw3iDUTnP/bxV2D/glj/wT4t1Dxfs5WZ4wN2s
3zfznr07wn8ZPh5418U3Hgnw1qd0NWt7FL2SzvtIubRmt2CkOvnxpvx5iBtuShYBgpIFdcmT
Ey7f1pRwuH3UF9yNFhsM1pBfcjwKT/gmh+wJbSpbp+zLprA5P7zULtsc+8pr8c/i1oGneDvj
d4w8L+HLH7LY6b4u1Kzs7WNiVhijuZERAevCrgZ7Dn1r+gZ03yqhH19K/BP9pa3gt/2oPiJB
hd0PxA1sMu7qPt0vTj9D614Gb0IU4xcUld9FboeRnFGjTow5Ipa9FY+/P+CVbrJ8KNFZHVv9
d8y/9d5Pc1+iWlf8eEf+7X55/wDBLqRZfhhorLEEHluAoz2kcd6/QzSv+PCP/dr9By3/AJF1
H/BH8kd+G/3eHovyPjv/AIKv6u+gaF4B1uPUPsjWvjxpftO4/u8aNqmW45IA6j0zX47/AA5t
ZW8fw26Swqq6h5YkZAF53YOD2IB68e9fsN/wVsCjwD4ZmbVLaz8vxNcH7ReMBGoOi6orbs8H
5SeD1PHevx28CXdrc+KLXULkSRu91A8KK25VYuFx8xOQAf8AH3+J4k/5HEfRHj5jf61H+ux+
rf8AwRAl+0/sf6kxlZtvji7Q5bhv9GtDx+dfY4RVPI6Yr4m/4IR3L3P7Iutpu+54+ul+X/rz
syf519tNEVVTs6dcmu7AxcsNHToj6DBv/Y4eiJ2jRlXHftXiPxM/YS+G/wAWZlv/ABR4n1n7
Zb+IrvWrW6hMG2O5mktXAKGMq8aLZxx7SDlSxJLEMPcolVwoD/TmpVG45QfgK9CWHjy3aTNZ
RU9GfOUv/BM/4LapFaw6x4u1ySOFZS9vDb2EKPJKLoSEbLYNGrfa5GMaEKzAOwZyzNqT/sAe
EtJ11NR+GfxQ8QeFbCTVoL+9sNMgspQ8lve3V9bLGZ4JBGsdxdu2CrblVVOOSfBv20v2wv2n
fg9+0b8QvBPw38dXEOk+G/AOna7YwjSrCWCyke+tYJXuDJH50kGyST5Yy0m9hj5QcWvAv7Yn
7YP7Q2u+NF+D2uaLZf8ACN+MLOwhhuza29q2lyQyp9pH2hTO00shiljyNgACkHJDeV9bwftX
BRbeu39eRxKrhvaOFtf+H8/Jn1NpPwC1TQv2cY/2drP4o6gI7fSm0q08QLZQLdxaeHKxxYCi
MyJbYh8zaMkeZtBOK4G1/wCCd3gB9Va91v4oeKNQtoZreext7oWW6CSOO1iY7hb4G6Oxs0yi
o6rEw3kSvnwnwf8AtLft1aL8Z/hv8F/jd4t1LR9U1jwTr+oeKopNE01Va6t472S3MLLCRtVY
4N2MgkEc5Ncx8If28/2r/F3hDwbrnin4sx6QuseB/Eeq6prGtaPYmyeazluUglRLeNphGuyN
XTaGZlyoYHmXmGDlpKL/AKt5ruiZYjDyaTi/n8vPzR9Xxf8ABPj9mC30O18OS+CvPtbbSVsD
FdOs3nbYrqNZnDqczAXkpD/wkJjARQKK/wDBOb9mNGu4LjwtNcafezGV9Kmki8oM1ylxJ84j
Erh5IwSHdgoLKmwHFfK99/wUF/aa8PeMPFHgiPx9dXWn/wBlaDLFr1xpVlLNprXNmkstxF5S
+X5MrkFRKHMayKcAjYfsT9lDW/jVqmjeKNN+NHirRtalsfFVwugXWlahDcTx6a4WSCG6MKJH
56owyQo3Kyk9cnswlbB4iXLCH4dv+CaU6mHrSsomr8Jv2Wvhx8IPHF18R/Dt9q91ql1ZzWs1
xql2kzOszwySsz7A8jM8CNl2bb8wXap2j0tY92Ru4JqNGcQlGz/shqdCzOuHP/1q9T2cYxst
DqjFRVkChi+4/L2XivwV/aptmH7VXxKhU8N8QtcAL4xzfTdOD6fhX71gMGVi+fmIr8HP2wo4
k/ax+J0bvt/4uBrG5m4/5fJOP17+v1r5fPv4MPX9Dx86/gw9f0PvT/glw4f4X6KwVh+7cfN1
4kcV+hmlf8eEf+7X51/8EpGVvhLozIzsN1x80nU/6RL/AJ+lfoppX/HhH/u19xlv/Ivo/wCC
P5I7MN/u8PRfkfHP/BYa8ay/Z1upYryGGT7S/lrcWMdxHKRaXJKMkisuCAecZ4r8gvhdq15r
njXS7Ga2s2WfULZJkt9NhjZl81cgbEGDgdua/Wj/AILV3Yt/gFYwtC0n2jWpY9q5/wCgXqDd
v936V+P3wudF8f6QZRl11q0IXsf3y8V8TxJL/hWS8keNmVS2KivT8z9UP+CCrI/7I2vTof8A
mf7jPtmxsj/WvuJtq4L9D1XHevhf/ggTKh/ZW8VWznLQ+P5dw/7cLKvu4GMxK+z5a9DL5f7H
G3Y9/A+9g4eg6FQo3KrLivEfjd+0Zq/w8/az+H/wX0iPVJf+Eg8O6zffYoGtktLtreESDznd
GljKCNtnlnaxlO4cCvbo3eQGMgtzmvJ/id+yzY/En9ofwv8AtEHxpcWOoeFdDvtMsLFbNJIX
W6ikjkd8kHcA4xggZXnNdVadaVNKPdfd1Naqnpyd1919T5f8T/th/sJfFPw1pP7SniX9mBta
8WeK/FS+G9R0fVijTwNCY/La43FozCCbchdpG5uAWQmvXfC/xz+G3jLxx8SPH/hv9k7SZvEf
wr1j+zdd1RprdbqXyY5QJYnEJLKqxEAkhwrYAxkVZ1//AIJcfBjXLW6ksvEOpafqV/r2jatq
WpWUEAaefTrYwxAKUIRHLNLIFwWds5AwK9C+Hf7HvhXwFdfFDUNN8ZatNN8VLqW41xpI4QLW
aRJVLQBUGOJTjfv+6PfPn08Pio1rNLzaS7PXb0OaMMRze9b5W7PX77fifNvxF/4KI/sv6prm
gfFL4j/sx6XqV/qPgK71WPUZri3ub6xtg9zALI5iyDMeANwUrOScjOaNx+1h+zX4SsNJjv8A
9gzwvbx3FxpWnaffQW8C6ZFa6rBJNIFuGs1UCNjKk8YXBLFgWBbHsj/8ErfgZqNh4f0jxh4r
8RaxYeHfCN14ctra8kt1860nkmk3uyRA+ajTZRlKgGNODznWu/8Agnp4M1v4f+Gfhz4v+Nvj
zWbHwfrFjf8Ahxr69s91p9kVlhhwtsFdQG5ZgZCABvAGKhYfMOZqSX3Ly3M3Txkr3t9yPF7H
9sP9mLQfD15400b9kLwVa6fJ8Vl+GN5fW81okUsQzL9qaQWuHtRsEgUnsrds0fDr/gpp4EsP
ES/AP4Ffs66TpM3/AAk2uWFjb6VM0lpIljb+ebhYrS23M1xIQqhQcfM7MQAD7JJ/wTc+CzWc
9rL4v8Ubbn4qf8LBc/bLbI1jDDI/0f8A1PzH92fzrNb/AIJk/AjTvEK+OPD3izxfpPiSHxde
eIrTxHpuqQx3dvdXYUXCKTCUMLhVBjZWAAIGNzA9EaeYQtZpeiXfUfs8Zvdfh/Xoew/Ar4l6
t8XvhHofxI1vwDqfhe81axWW88P6zbtHcWEwJVo2DqrEZU7WKruXa2BnFdhGcJz6dQKyPC3h
618MaHbaFaXt1crbLg3F9dNNNMxJLO7tyWJJPYc8ADArYt8SnYyfT5q9eMpcuvY7lsOLKVHr
ur8H/wBs+2ih/a++J0Wzcy+PdVbaw7fapDX7vyRyCVSR0bBNfhN+21Ysn7aHxOBfaD421Jh0
Gc3Le3avm8+96nH1/RnkZ0v3EfX9D7j/AOCVtu9p8KtGt5HVivncqOP9fJX6I6V/x4R/7tfn
b/wSrhS2+FWj26XCzeW06mRGJBIuJQeoHev0S0r/AI8I/wDdr7TLf+RfR/wR/JHVhv8Ad4ei
/I+F/wDguDOtv8BtHZ03KfEU4Ybsf8wbVK/Hbwncsuv2crsFJ1CJN7DG35+p9P1r9i/+C3mn
2ep/A/QbS711bAnxNOYXNu0hlcaLqh8sAdCRk5JA46ivxz0WC3bU7fZC3kJcRltqHccN1OO/
NfCcTe7nCb7I8PM/dxib8j9WP+CAOV+AHj+yuAS0fxAk69v9Etx/SvvsLshwRXwB/wAEGJPs
3wh+Itt5mT/wnW92Unkm3T/CvvY3DFVKj+P0r0cv5vqsfQ+jwP8AucPQmKCI7fMzn+Fqcf3h
3E89/eqjyiRxIh/i9KsPKRCqquflzuxXdGTR1M5zxl8RrnRLv+yPD1jHJcRyL5zXOdmCBwuD
nPPXt6Gqth8Vr1Jpk1iG1tLdt224j3N5H++fT3wMelXvF+m+Draxm8V+KIxb+SgaS4jZtzcg
Bdq5LknChQCSSAMnFeZ+ItN8PagdS0zVNc1q0SWIpZQf2aI1wytu81JCGkxxwGUEYwTk7el4
vB0afNU0t1OCUMW6jaen9fM1LH9qX4Q32sXWnWvxbsUmtWMVw1xe7E+9jIZ8I3PdSTgZ6c1c
139rTwN4TsHa5vo7z7PEZJrgSLHEIwMlmc9MDqcYx3ry/wAd/EPwDqenaf4R/wCFUeHdS03R
4XtNPW401VeLdH5Ujw8/uiwJ+6PxPWsu/wD2dYNVtbTxD8D9WvLy1hsU/tK11rUFWaO4BzuL
MFT51IyBtUbMgANWWXZ9w/mWKdCFSzXfZ+d7K/yODGf2vRouWHSk1urNP5XbR9BfCD47eDfj
F4Uj8WaJqNnNauxWO4s7xbiFv+BrwCO4PI49a6prm1uYjLDcLIv96NwQPWvmXwhrHi3wD4at
PCvw+8IRSa8nh21tdWsZLgeXbOgYW96qwq/2lDCGDBSZMQwqR826u0+G3xd8HxQS6KfGGoat
daSAmsaleW5j82Ykl1I2hVdTn90ACowAAKp1eaVkvuPYjenTXO/m/wBeh7JBNEq4zz05q5BI
oUH2/u/yrl9B8aeF/ETLHo/iG1uGZcpHHKAxH0PP19K6KJ1EOwH8qvmlHRqw4yjUjeLuWw2X
Vdpxx83HPtX4Tft3bYf20vidEy8/8Jpf7W28DMjZr91IzIDuGD75r8OP+ChVxptx+1/8RcEp
Nb+MLxZFD7d6M+4Hp2bd/wDWr57PpJ4eL8/0PJzr/d4+v6H2h/wSoQJ8KNHACjL3DYXoM3Ep
r9E9K/48I/8Adr86f+CUDmT4R6M5ZTmS5Py5/wCfmXjmv0W0r/jwj/3a+yy3/kW0f8EfyR04
X/doei/I+Hf+C0srxfD3wK8cfmN/wnrhYVQsZD/Yer/KAOST6Dn0r8c/CVxdSXCWKrul+1xg
hc7vvAbD689sHoK/ZD/gsveT6d4T+Guo2t3NbyW/xOiljmt7jynRl0jVSCHwdpyPvYOOuDiv
xo06LUF8VSRXjzecb0/aWumO8SB+SxxySScnAr4XiiP/AArL0R4Oaq+MSP1O/wCCGEzWvgj4
o2ssh3x+N1LDb9390eMduQa++4SkkKyKO9fA/wDwRRs4re0+MWnWpUpD4+AjKE/d/egdcelf
elmG8jKno3TFeplv+7a+f5n0+Bt9Uil5/myyyBWzj/x3pXJfFz4lt8MvDba0mnvcPuURxKvL
yMwVUzj5QWIBPb9K6xnd/mVt3PTuK8G/aU+O/hy2h1DwPdWtmq2z+VcSaps8uWTGdgDHBORx
nHI/GvVwtP21dJK63foZ5hiqeFw7lKVm9F5vyJL74dfGz4s3N5rvj/Xl8K6dHbxiHT5mF95m
c7yyxyqu32IOSQCBtyYtf0F4NZ1DUoNY/tT7VEzLfec8csL4KlDbo6hgSFberqx3PhCdpLPh
X4F8SP4Vs/FHjePw5ANSslmNqvh6KaRVcAiN2VlRxjBJ5y2MHAy3l/8AwUV1rUPAXwotfBng
3w1Y3EfizV2Kz6Vp8sLxWluImeOUiQfMzuFyNvyZ64OfEz7M40IOouWcaSu1y69rpu1u7b9T
GjGlh8PKvKLu1d3d392y+Wxv+LdV/ZL8LRXOofFO60m4vLKIPFo9t4oaW5NwGeN4jbG6ZhyA
RIxWNhIpOwivGtB+N3wc8XalqlrpPgeaz+wSGeKx1izia4lQYbKh2w2zzEHXALryMiuD+Dfx
U8H+D/AsK+J/h+usWE0jBo/7MSbYUCnMcu87o0+TBYE/KSWB5FLxRqHgnxvqraxpHgi5ktY5
itvb3UYke3kKPubPmfKWQjqxKgL8vNfA/wDERMZlmKjKjQgoO6d1162do27aXS0vfY8nMamH
xCgpPlu9LXv532TXR22Ppjwd8GvBOp6FY3ep/EG8a3mdLu9u4/BMysZjgiOK4u4eSFTy8+WC
VAAVGwa2BL+z1rdpeaPqviS6vZpNVilg8Q3txA89m0BijVbaQRqkaZhUSRKAWMkgblya5f8A
Ym+NvjPxFY3nwX8S2l3rFrpeiC40fxBLfNJNdW5IRYZXdUJc8lZCQxXBP946ml6p8Xr3wxZ+
B/EPizw+Jre1nuV0azjFjrFugGGC+eHhLKGIZ/LUSE7g6Z3H9Do5l/auChjMNKylqr2+52Pe
wscL7JySVpdd7ktvY+M/h3faHrBvtMnuE1ll/trSdUKR3EbozMJre5dUiId4ShXdJsRh8wyW
+ifht8QtV1rxBd+Dtd0u4861VmXUPsbRJJgjjupOGVgysVYHsQQPkPT9N8VeMtSDH9oi/wBJ
+yjy7jbDbXSXCkyYVkQAMRu2lSCpUjO7qfQPA/xB+JfhbxG2lWnjb7WbWNTDb6db2cNpLbuQ
BM0CQqyvmMx4YnGw7SFYV6ftpfV711y93ra/lo38vmcft8Ph1zRmnqtFq7el7ej6aI+tGnZD
hTtH51+Gf/BRGNrP9tj4lCNdoPiaRm+XpuAORz7g/Wv3C0bUI9a0m31SJGVbiFJB5i4IBUHk
djX4ff8ABSJfL/bp+JFusgUP4gJb5ckDy4z/AIn6V8znkubCxafVfkZ55/ukX5/oz7S/4JKO
X+DWhuW3ZkuTn/t5lr9G9K/48I/92vzj/wCCSC7Pgzoqbs7ZrsZ9f9Lmr9HNK/48I/8Adr7r
K/8AkW0P8Ef/AElHRhf91p/4V+R8Rf8ABZWTSofCPw3uddufJsYfiZHJeyFC2IRpGqF+B1+X
Nfi5pN5M+ovqs5VWmYOFQ9OePbPPX/8AXX7If8Fy7k2fwY8K3Ijjbb4ym+WVcrzoWrj+vYjm
vxnmmnVGllOGZiGbHJ+br3/z16V8LxVLlzRW7I8HNv8Ael8j9XP+CIs5WL4x25iZSvjGFwsk
gLAM1yRnHGfWvv6yRRb7SvO8n5fpX59/8EPlWLWPjRBLL5m7xBpsvDAgiRLoivvyXxDoujSR
6Zd6pDDdXDf6NHK2NzHoPbJ49+3Nehl/PKnypd/zPpsHUjHBxb03/Nia/wCJtI8L6VNq+rSB
I4oy+3ozY7DNfLniHVfD1/421jxt4BGp6xqWrSSXEVjBpsJmstrAP5czL+6QtjczAgtt3H5V
NelfE/Rde8R+KoZ9Y0pdVsYbf5bePVmtvNnYsCsnlozFVQgqFK85znORn+MfC/ia08ItPN4d
0Lw/pcMKqtqZl8sfKkSo0S28gdivyLtUuOFXG4iu+OKo0Yum1dy89P8AN/gc9anWxFSMk7KO
qsru/q7Jfczn7/xF438H+Er7V/iF47SdrfS7h9Lt9Njh+z+bGjGOORZI1mkZjsA8oYznO0cn
4JPxg+I/ijUJLfxx8VvEGrW+rWDQy2t3q06R7dzkIY43Teiu3AVWyWGdnGfrT9rv9lrxF8b/
ANnjQtN8Di3ufEnhzVpLgWdvbfYbe9jZFEgeXyYFR4wflYod20rjcSV+LfFHg34i/A3XdPvf
iX4U1DSVutyWeowrHLBOEG+SLzN5ZJQjK5A2lQNw4zn864oo5jKDjSXLFJ3lDTfa/UxzCWMj
QcKasuVvmuvutv8AodH8LPE/ifwlLq1j4ytlurO5SKSGzS6haJHSRQXjYqkhOwIBlTgpx0r0
fTfiv8CtLs7V77wbqUmo6raAMs91KWtUKjcHEp+QGX5d2xchMnhcnyXxd4z0/XrWOO/ijVU0
eUTzy2rBnieSMuu8Dap8pWZiCcDPHccrf+MH0L4h+Hda0vTIbGFvBaXOn2tqreXL9lvLkjy8
xRIoO9cLGoVQVwBwo+H/ALHVbK1iKkbVPtRXw2va6t5K70vp2DFYHGYHhOOKlS/eRaUo2dre
0jGTs9VaMnL130PbPGfxGPh/Sptf+Cni7VtJ1i0vn+y29neTrbvKuDEsmCUuAQy4UkAruwOo
rU8I/GKw+O/x6/sLRvE2qWvj7XLdv7P1a409/s6kwq3ls1nLui+SEcspRSMkvgg+JQfE7Wru
RWgvofsd426FWhRp5ZH2lo1Gcl0OIyADg5HOcD6j/wCCZ3wOsLpNU/aB1wSIsV3LaeHY7hNv
lJtUzT5bOMsWjBBxhXBrqp8RYjhvBVU03GLtC+q527RStZPW8ml0TZ5WV1MVjs4ngqlGUYUm
73uknHSyadpK620S/Ao/Ez4P/tR/CjwtceJPGq+GbyzaR4VtdH8WXjXV4C2SvkyQxBm2HJw7
HC/xHAbsP2FPhH438d69H4jTTf7L0RZCupaheXTTXNzEyyFLKNZo1kiVXMchZlQYGBv3ZX2P
4h/CDUPj54vsbGX4oQ6XpumwSJHpsMaTTXbMsZaXlwFUAqASjc852thvXPg18MPC/wAH/Cdr
4I8MGaSK33vLdXRVprmVyWeWQqAC7MSeAAOgAAAH6xlVbMMxy+jVxr1cU7bXv5X06dXrfY9m
WWxjmDnHSC6Xbu+/ay6HYW9rDZ2aWlqu1IYwqruzgAY79a/Dj/gp5ut/29/iIskjDOsRlQVP
GbaE8epr9yHmRFyq7s8HjpX4cf8ABT3cn7e/xEkEbf8AISt8HqObSBv6/pU55y/VlbuvyZjn
yf1ONu6/Jn2j/wAEkpDN8GdFkOfmluvvD/p6mr9HNK/48I/92vzh/wCCRe7/AIUloO59x3XP
P/b1NxX6PaV/x4R/7tfcZX/yLaH+CP8A6Sjown+60/8ACvyPh3/gtbpXh3WPhH4VtPFHi6PR
bX/hMmDXklrJN97SNTQgKgycBix6fKjYy21T+NOoaHZFZItP1yzvF2qVlt0kw/IyMOinj3A6
cZ4r9h/+C5sMk/wc8HhLaaQL46ZnWGLe20aLqvavx40tUtJI3VzncpZgD8vzdsfpz/8AW+G4
p5f7T1XRani5tKP1hJrpufpB/wAEadZ8NaR4j+MkXiIzYGpaKY47fjepjvM5zxjhe/8AWvu6
Dxr8EoLO4tdRVZtzALb3EeSwz/BnAHJPcE9s18U/8EfvD+jXniD4/wAeoW8d9i18PT2p8vay
Bra9YDg8MBjvnPevqTS7fQJoGS102OGSGTZGNoU/U+p4HU19DlvsFgbvmum9npu7HoRqYiFO
MY8ut91fq/keh2evaN4h06bUPD/7tWkdYZJo+FPY9eR9DjtkV458XfA/xH/s688TanKL23gC
SSXDa2/mRNGU2MIvs4iHzAkZwsZ+YsAXkXtvDGq6nNcTadll27fLTby2fTue3SqPi/xiNIvE
NrrupeWjNbXGm22m3J+0XDKskcfnQIXVgATsT5mD89hXzqxEKeMlyR0v1V2vuPUp81aC5vw0
M7Q9D8N+GPCljc6/qbXFulvELiEa7dG5u5GH7yYi3laOPceREu5McBlGAPlSX9n/AFb9pH9o
jxh4x+L+oXC+FdI0zzNNtdFZVkwxCQW8S3BdUdiuXXPzSrwWDA16nB4s+JcOty3dpfwrNMst
tpFn9hmTajsNvzSqm5V3AtKodj8+cnGem0uC08Aaba6JZSw30urak0k0kyKd6R/Mztn76jGN
uc4bGflyeXiSpKU8PgqT56tWSfKrq0FrKUtLaJPlXV27HLT562J55R5aUHrdatq1krPvrqu2
h8DWfgZrP9nnwv4hn1/y5PEmvxaMu4BobaFQPMbCjOMqo24JwrDcRjNeb4YeH9C/bE8PeBvF
nmReG4dYvtGvtYitC8VkLiA+SzoxI8sNt6kDCseDg12Hws8K6D8Qf2c9J0TTtGEmuW3i/wDt
OYyMVR7VYVjUOm3lmYSALx0DfNgA7Xjbw3ef8JDdeJvFetSLdaptk1CPS7clYZFjKbv3aIQf
kJ+fOQ7bmJUE/MY7NcowU4Urc02otxv0tJSTV+raa0el1fo/vM2zzDYWGIw1WKm37SLulo3O
DjJ36cqkmu9jov2FYfhTF8FrrQ5/BlrqfjvVreW1knk1iUzParco6ZtpWaNIlkYM6qF3bQSc
gGvoTTLqyNlaeHpPE+mx6HptqWVLiTZJcs5ZAxHId2O9mDbfnZecDNfIfgGKe1tl/siEW6yQ
rbR3H2gZn+9t+dVG/aG289AuBxX0D+z3q/wf8Xawfh78ZPG81rqmoassOgLCyot5IoYkMxRl
8z5QoLn5iFHLEZ+ejmFDiTibB4R+5Sot22fNLW7s+tlyrteXc/M5cVxzbNMRGEbzqSve9lr7
ziur19b9T2v4YWfxAubvTfD2lX2kaZb2+oC/jjvpJUuM7QjpGm3bIApKsgZdm9cjla+hIbpb
FdkkbfMQvTkmvHdC+DvgHQb+C70a0vmmtLoXFvNc6pMymUABWZQwRsDplTj8BjrJPEmuGaOC
bd8rKdx7c9fWv3j2MqkU1ZfgerRn7GKi739W/wA0j0ANHJFuzkYwK/ET/gp9bRr+3/8AEGNF
wx1Kz+bb62Nufx/Kv2zswhtsbyT2+brX4s/8FR7SVv29fiJPHNGrfarElZLgIT/xL7X1P8va
vl86/wB3Xqcmef7mvVfkz6+/4JLwi3+DmiRKysA9zyv/AF8y1+jWlf8AHhH/ALtfnP8A8Emn
3/B3RG3bvnuOf+3mWv0Y0r/jwj/3a+8yv/kW0P8ABH/0lG2F/wB1p/4V+R8L/wDBbO2gu/hn
4HhuZ1jj/wCE8cszKCOND1fg5PfpX412Vw7rtjZdskeF56/p/nmv2a/4LR6RqHiDwF8P9D0i
y+0Xl58RPs9pBnG+WTRdWRR+bDjv0r8V9Ca4gWSEOysqkbeoBGcivhuKtc0Xojxc2ipYheh+
q3/BC6ebUviN8aJ9Q4ka18MvtCYVv3N6C2MnrhT+PSvvDVfhv4WtbGc6dpEcXmsCXVmOznPH
PHPpXwP/AMEGbyWfx58V/tKqpk0PwzIAigA/ubnJwO/PNfoZ4s8ZeEfCMcKeKvEFrYpdzLFC
91IEUuegJPC5OBk4GSo6kA+rl6/2XR73/NnvYONOWHi2u/5s4q90i2soWiliK/vFG5Tg4DZw
fVT3U8EdeM14h+0D458Q+ENMvtTPxXutJs7G4WOSx8P6MLWO33oJOXNwiv8AKQxYZYZ5Fege
Cvipf/G/w5448O6Vc2dnrvhfxNqHhya+hjZ7cXEaI6TJzkZjmiZlydj7ly23J8R8R+E/iRqv
jpI/iFaW+oW+nwiGzuNN097hbiSJcl1klCuibj9yMhGYhAVI2mcVjMPl+DniajS5dXrZu3a+
hVanKrNUYxbvpdbJ+dmn6WM3wN4Xv/EF1H8QfFGr3a3F1aEQ3WtS5ks4+rzNx8rAYYZJO5kz
jbzvfEBvGk3wIvPiD8OvA1zNd2si2unxQRyTtaWGCnnLEgJD5Kk7QeMk8DdXG/G3W7LwtrS+
F/Emrx29jotvbtqsLXi+ZeXEr+aq4cfOE3BtzDJLA5Yk49C8H+ILS78F3Mei6Jqmm2rWMksV
0mpOquBGTyN20o2Rk9wTg+vyuTYbE4mnVzfHSfPUuk9uSFtld6XTVrJ6b63MMTUo4epHCw+F
ee8m/R6p9X19D5d8L+MNR8G+AbDU/B/gXy9FMwsH1DzliQTtucofMO4NsySQpyW6Do2Npdrq
HjLVbe7laW6kOfJhezZRCiEhXxlkZdwGPuBWBC5ywOnqnhvxB4m/Zrg18fEmKy0mTxRNBd6Y
1vuZmngQ+YrBtxVRGPlyNm9l+ZW46L4XeGdM8M2rXGk6c0cupRo6yNKfnXAUt1Ix0Ix/Bt68
Y/JeJo4HKqfPQi+aok73u9t29LWu7LyT62ObirD1MFUnQbcrytd63tfddyrpGlWeh6fDDbWB
yu6OFWbaRgYzu/SuP+Lvh/xDpNhN8QNe0y2ureWRf7L0yJC0kFwjAZGH3ElC+WQEKSpIGwM3
ovi/Uh4c0R9Z1J8WCbkmmWNSwJYAgfxcd2GAN3XtXhetfGTxj478P3HgjXrix1Lw7Fe+bFcX
F0QECyhfMjdRvRhvyWyVw2CCGJXj4NjWhi/rz2ilund630eivs/NHyeR4eOHxEq0teVLRLVt
7W130+4/UP4aeL9H8UeFPCWoSeIYftXiLR4rqximQwvdERK8m1em4AlimSQATyASPRotHs79
VguQwkUcFfoK+K/hT8Vf2f28J/CfxF4ojT+1/D2kmLTPEUNq7R2UwRoGgnkALRsEZj+8Plfv
Cyscq1fbHh+7SW1jukukk8xAY2Ug/L6g1/SFLMKVan7sk7H6FGVGc/c8jUjsTaRbIlwNoGSf
avxX/wCCpS7f29/H0MY3SNcaeSfX/iX23J/wr9qi0vkbHm5r8Uf+Cpysf2/PHjlduZdP3Mvv
p9tz/KvGzlf7OvU83Pf9yX+Jfkz7F/4JJrs+DOiLlf8AWXX3WyP+Pqav0b0r/jwj/wB2vzj/
AOCSLF/gvobH+9c/+lMtfo5pX/HhH/u19/lf/Isof4I/+ko2wv8AutP/AAr8j4X/AOC2CmTw
B8OY1EpLfFK1CiGTa+f7M1Loex9ODzX4w2RBv79o3yfMb5pTkgluScY568/Wv2s/4LHwaTL4
U+Gtz4h1L7Hp9r8VLOfULj5cpAunajv27iAW25wCQM4yQM1+M4ttMn1bUp9Lg8u1kuHe3WaQ
MwUvlQSOG47jr1r4XiiL/tZPyR4eaxl9aTP0e/4Ia6pp/h74rfErTtR1CGGSbwt4bMMcjLG0
n7mU8A8sQGHbv36192fH/wAK2nxS8BTeGR8RLnw7lsyXVvpen3nmqVKmNor63njYHPZQ3vgk
V+WP7E8XhjTPFfxB1TVtcgt4V8KeHwsMlvl7l/suCqR5+dgQecgAZYkdvatN+DF34xsZPGOq
X+qSaWqM8dqb52eZSMkbQRHEmeiIAQMZYnNfH5pxxLI6ksIqd5JXi73WuuqWunqr/O51QzSt
hYqlTpc71fxJO13raz0Xf/hj0i3b4H/sU6F/wr34bfET+ybvxXfbLi+8YeKhGt3cokkjyqrk
W1mzIG+5HGh2qAp2qtcj+014C+LJ1Sz/AGjvgt8QLvXNJ0bT4BNDpEkr26ySQOVk5lb92YpA
ZHADIZVIbd5jr4Tq8vw01DVL6y0B20/UpIbiDQTpdsYblG8uZzIbkLLICsYblfLGwEt5gYgd
V8L/AI6/FOXwdqXwnu/hxdXnhXVLxL3UtPt9YktZIGwpk8id4WK28ki+b5RjxuLqXKu2ay/P
IUKPtcyxL/eJ35oWhrb3VBrWK1i7STvfW7utqmdYepTgm9ZXacHKVnH/ALdV7PR2vZ7o6T4g
SeGvjR4M0mTx/P8AY/FN5pM7XEMOqFQ2o24KRwtnGPNUt8oIVMYBOFNdwL7TLz4Stpnw1v5r
7S5/DpF/BNeKz2LwowYeTuQo6YIIOcEdD1PhPxGtfDUPia9bw3o3iL+x18iRrd2E80MwZfkP
k7kJUk7WCh1BAI4JMngH4v8AhSfxdrugePPEsFn9q8PXdtDqH+rWG8+zN5DPkn723y1ZwclQ
rcqRWOZcTZpmOD+rU/eXNFW+xZSTTV+VpPl112dn0PE+sVI4iPPGycopyV767t3jpfq9d3e2
jG/s26GPjJO3w5jkEcWkXVreXklrCqh18tsA552sPlyBj5QVPPy/Ql/8PfDXibw89x4XvrC4
m0pWjke1mUxxOuC8eVJwQMfKeRkcc15h+xn8MZ/A/wCz9qEln4306HxL4gmja6mt2jlbT7cN
sRSjHGWChccAFieo50p/h5LeSp448D+KmsZobptR1vy5pIxqgO0RoxVsgyt5zGPOxVuDlcgY
+RjRyXNMZiITrq0XKEUk370YpylJraLbSjZvXVrl1f1eeYrBY7GVK0Y8yqXa22Wjt89b22a6
6Hh37QPiy31fxVG2lQXscOnlU1KO3tzsnXcJATINoBUqSfnHToc8efeG7jXJtUms9Gsv7QtL
4s8o/wCWzmUruVVQAqcbsOmcFecYUH6k8A/AXSvB0I8a+OLD+2NXmle7lZbhLeGx3kklTJwW
YgrtAG4E5IXbmbxb4J8B6xd3Nl4W0KMA6f5Md1JOIoZUJPyMsk4JI65HHPUkcepl9OhgMDTh
Uu0l0td2123vduzfpY+SweDzNYSFavyqWr5bdNeVPs9dVrZ6WPOJPiBZy+C3sY9CFxrGrIyx
MzZYoA6hIyqqSAxcjeZR5agOCUwPrX9hb9pvw9qdvpvwI8QaZq+n6p9iaTTZ9SXMd4i7TtD5
4cZbCd1jJ4wVX4u8Z+DPjJ4e1BtFtbC1l037JGJC18Y1MiyswYCdi5256pwxZclwMDQ+CnxY
+Knw6+MOieLde8P6pqOn6Pq0l1dNbxb2toFVVb5lGwZVpcBixO5uVYhh7mDqKjmEZ0ZuSklu
rWV9reSS1N8Pm88Pir4x2stNGkove/nZa/kfrlG6Igjdvm6dOa/Fn/grBix/b58bWny7WTTj
nuc2EBx1/wA/hX7FfDvxt4W+KPgrT/HvhK886x1C28yCRlwRzhlPuCCD1GQa/H3/AIK0acs/
7f8A4vcZZTa6YWA7f6Dbj+v619Zm7csOvVHtZ1Up1cvjODvFtNPumm0166H1x/wSMBX4KaGC
P+Wl117f6VNX6PaV/wAeEf8Au1+cv/BJV5X+DWhtN97dcj7wOB9plwOPbFfo1pX/AB4R/wC7
X6Blf/Itof4I/wDpKOjC/wC60/8ACvyPh3/gtVph1n4U+EdLQ/vJvHH7obQwZhpOpsFIJHBx
jg554z0P4r6HNcWyi22srY+Y5zjHt9f5/Wv2p/4LTNeL8NPBS2EkizN48xG0W3cD/Y+qcjPp
16g8cEHmvxO8NXZMcMciFvug7cZI646c18PxQ/8AhU+SPFzR/wC1L0P0C/4Jvto6+OvG+t6l
qFnDHN4J0lxcTKmYwE2kLnAzxzngYyTjNe8eJPFuoaZpF14OsdL0ttPS3Vp/7Yuw0Qj3LtAK
/wCuZmZSxxtJkVSAGGfn/wD4Jtafc3ninxLBHpK7ofh7YyzecTlod+0vyBgeuOMDr6+rfFfw
F4qlttLubTwZqV5brCz6fq00YkTDyb5WEkgLbiwyWUgbZJF+6xFfg/Fnsv8AW2TnGpeKg4uK
91e625N76SslZ7t7u1u6VajhMG6zUnJJ2UU22+i621OY/wCEN8J3upnVTp8cclv5bwJePHNK
8giWNDEBsx8jEE4KrnkgZI5y41y209NYl1TUS1jpVnvvLeCTZJeTF9iWq4Gfmd13MBlFByFJ
Brrdc8PeHvh7a/8ACep5KajfaSLC2vriSCOK4eaQRJIHZclCzFQWfawKkDADGp4s8Gx2Xw3s
fDukW8lxrkjxzX+lwxv9uWW4dWdpAFKiFYFtQWkcYeEtjGWacBh3m8p1XO3JGTs0k4tK/JG7
bvKTSctHrd2PPnRq4PBzqUo2nGMpt8t3ztfCtdW5PW3Z9zm9Ut4dP8Ejxr4u06xu71YYRbWv
mD7PbNKQI4lQBguc7mHP3JFb5ssem0DSvEWkaNpkWheHbfTZtRukjt7xdjSyyjeEWTj/AFZZ
o8r/ABFdpyqjNy70z4FWdrdaRf3F1DaaPJC1i1rNLdW19cRCZfM8+AyOqt5xcHahIII+ZiBb
v7zw1Zahpf8AxOrW20y11NWWa+1Ax+TsEkiorXCx7k3KQXzjIIxuJVfBx2V51KNaGEg5KnKz
Tkm02tE7T5G1LSy5tXZ2ZpTy/GZfdxaaXKm7rnlK65nN+ummy20PPvCuuzfFjTNH8WXV++n3
usRtb/artPs6oqBTIjwwJuduUUsBj5l4ySF9J0fxN4btPCOm+EG8dqu2+e6/s+zjZriW3UkR
eZ5KOV3MDnYp2nAyNvPFapbaDZ6bo+o2dzu8iG41GaxilDCWTzZZ2jY44RbcSsSFOSirwWFd
F4c+FXh7xrqtv4ZOt/2TdzNMun6nExe2upI035PIMUojdc8MrAZK7gQeynWjlDp4xxdOjOUm
rvTrFWdvhvd63skYUpLLKzVKnz+0ldXdm1JRatJ7pyund3vZa3iirY6hc79Y8R+MrqPUvsu1
5LePViPs8e0lVWNUVA21W3LtLKQqr5QKA8/d+O/HtvdQ32l3kNxZx6hMupf2PouoSRS229dp
BjVUI27yXX/ZBLAMT0Hwb0bxz4l1XUPhhe6ruttP1AmH7U0luIJ7geaMTLJuikcxMCWWVFY5
EZrpNX1XxJ4D1Se1bTrfxBb3mgyX8FrqlvbwThoHeO5tXlt4/mmieGUFwGUlBgAONn2tbHYO
tl311NuSkou/wxTXu20srp630Ttq+vr+1w+YYWGLpzcU3bWKaUm+WzSffTvfoeZN8Qp49Tna
xtre501rZAqCeSXyZUD7hsx5se/MeNwCptZsuD8uZrtzb2hXxHpnhqay1S0uoxFqWnMrrIu5
h5rKqkw8DBXG4FsHAyTLrd5pfiLxzocPhrSLy4hsWsP+EgbS5pbm6hgYq1xulZkUeaqSgZKK
rb1QnaVBpth4f1VTdada65LpcVxdXmlrp7S6hOyFvNjikMkisZo4UCozsxbLFSQ4B6cvw2bS
nTqR0i7Xaje1ld3UG03Lb3VrdNbWOXD0oV4qnOUea7UXG657Wu9LWW+t1rsdl+zR+038Zvh5
Nc+GvCmuWlva3Tef/Zt1blooncckQZHlfNu+6QhI4UcivmL9tvxh4s8V/tK+Ite8XajDdajL
9iWSSK38lSq2kIA2gnoMDOc9T1Ir7In+FWjajqM/jvTLjVrO1u7NZo9L2xgo7RpuEjMGZsbQ
wUcKzykE7zXxB+1gbiT4+a9I4kYKLddyqcPi1hGe+Otebw3nssxx88PTqScFG7i7rkndc0Wn
peLbV1vvY8/GZRj8ppqnUqudO/u66K+yS8uh+gv/AASWkhk+DehvBHtXdcDGc8/aZcn8TzX6
NaV/x4R/7tfnL/wSVGPgzofzxtlrg5jbK/8AHzLX6NaV/wAeEf8Au1/TGV/8i2h/gj/6Sj6L
C/7rT/wr8j5N/wCCovwz1X4mfD/R00u3WT+xdbl1O4BthMREum30TbUKtk/vgAQpK53fw5H4
V6HaaloWpk+TJFcW65DNEQ0ZAODtI4Ixx+Ff0Fftyan4e0v4Wa0/iIhVuLCSC1YwmTbKwPzY
HPCb2yAcYzg9K/A7xDrOi6iL14NVuG1CaXzJLdtHRFPPLGX5H3Mfm/1YFfF8UU4/2lGXWx5e
bRpxnCd9T7M/4J4/FK/uvFPiO88YapNJb3nwdjsJ5mXlYftciFs44/u555Felr421XSrNfC+
k6Hql9Y30l67WtwjWys87vK7xQS7jEN0h5IGOO3I+HLP46/Ej4L23hfWPhPr0miXGoeCRa6h
NaxpJ54+3XRwwmDgHgdMdOMVLZftmftG2DieLx+vmMFEksml2rPLzj5yYiW7ck96/K+Istzz
HYpywtVKPutJyaV0uyTvrrq7PqZ1M0qQw6pRk7qz3suj17n2VdI/inR7zRPiB4AgOk2zSxl7
rbi8eVWXcCDl5FDOu1NynzRnIVlq1D4m8UWni+3vvFOm3i6Jb3f2m+ihvypjhR8FDyNjuB5Z
j8zORKDtUui/EOpftd/tJa9KG1H4lzllZjGy2Nqnk8Y+TEfy4yelU5P2mfjlfabH4eb4izSW
6sp2yW0DOSCOr+XuI+UdSRjNebU4fzTEx/fSgnumnK/M2m5J2um2t01pZKxVPOaK+OL01TXf
R3a83ufe/wARvH3ho2i6Rp3g8yXGoX9zf3fii9t1udQhtSrPtBGWebnaNvylofmLuXI4BdXF
0+hW+raXa6Jcahp6PrTTaxLcWrkzAreRxNudMRFUKZEcpZTH5hDAfJ+vftPfHDWtVh1rV/HO
6eOJYlYabapiNQP7sQ544PXk+pzR0T4zfFO2065gg8VSQx3Eo89obGEMxyWwTsyRuy23oa9a
ngcd/Y9fCYinTnOeqm5SbTfxSd4tt6JpppNq7V7t45rnH16m6aoxkmmrvTztZbbaNPTfyPsX
4qwLqnjz7JBJfaZptjpat4d0m40xmuLtXGxVfYUWNZGaac7gfkCj5idp9j8KfDzxKdbste0m
TzF8K6bv2yNlZtUmtlxtwDhIohByepT6mvz1n/aL+P8Aqvi1vi5efE+5m1mO5jVL17eANkD5
MJ5e3AVB2xwO9a2gftf/ALUWg2Vxa6J8YNQhhuMC6hhghy37tYwMeXwNqqvbpXzOecJ51mmF
w+FhOmoUotWd9W9OkWtr3e7uzzcPVj9Yk8QvdUk48unux1i2npe6jotEopa6n2To3wsvz8MY
fC+oeOfsEvivTLzVLrWLhdsJ1NiYQk74JCqpcknHzM3OSM6Pgv4UxfC34beH9KaS41HUPDN5
cGHWk2Xlpdx3KAT20n+kc72LSB8qQ752MCyt8Oj9qr9obT9Gi0LT/iTfi1tmleFJBG2xpGLP
jK9GLHIORk9BVWy/ab/aLha7gt/ipqkcd5Gv2yODy1SUDGNyhcZz361x0uFuNKeHnhYY2Hsp
ycpRcbp62WrjdLlsrarQ9TBZpQwuAhhlB2il2fvJK7d9/eTkn7r1Pu7QPhvqfhTxBcWekaN5
3hvWgWv9L1iOGO7iyFUSIcbrmJRkBC3G8sMudx6WbwR8JtMsDpWraWm2ORXhvrUy29xAy52s
BIcqef4SSc8qRX54XX7T/wC0kIo7d/jFrm2KYyKn2gfLJjBI44z36Zyc5yas6T+1n+03aWy2
cHxv8R+WIyvk/wBoMuB9AfTPHQYrSpwnxRKUfZ4xQskrwnUj8Oibtu0tOnnc3oZvh8PG0U9L
tXSaV9bJXSSv626WP0J0/wAK/B+LR20/QmvrxV2+ckWqzxgr1AkSNkUnP95Sx9TXw7+3toGn
6H+0nrWneHonhsZrWzmitsfKoNpEMY9tvHWuSX9oz483SQw6p8aPEbxLGflbVpFwO4GCCP5f
WsTxj4x8VeOdek1vxX4kvNWvmt41+1ahcNJIVVVAXcSTwowBngV7HDPC+YZPjJ4jFV+dtNW1
era11SXT5nPjs1p4zDezULNNO6SXr1e5+kn/AASNjji+C2hxwtlRNd7eP+nuav0e0r/jwj/3
a/Of/gkukz/BzRXaPG6W6+6uB/x9TdPav0Y0r/jwj/3a/prK/wDkW0P8Ef8A0lHt4X/daf8A
hX5HnXx++Fek/EjR1s9X01LpYZGkiR87Q5jePJAOG+V2GDkc56gEfB3ib/gkX8C4dYmvtH+G
SwtIzbvL1K6wc9ePNxzX6dTW8U4xIuapyeGtKlOXtl/75rarhMLXlzVKcZPzSf5mk6VOp8cU
/VXPzH1D/glR8NNUgtba+8DM8dnD5Nsv265XYm5m28SDPzOx5z1+lV3/AOCSnwlcqW8AN+7+
7jUrsY/8iV+n3/CK6N/z6J/3yKP+EV0b/n0T/vkVi8ty16ujD/wFf5EfVcK94L7kfmEv/BJf
4UKGC+Am+br/AMTK6/8AjlJ/w6V+E2Qf+EAb5en/ABMrv/45X6ff8Iro3/Pon/fIo/4RXRv+
fRP++RR/ZeW/8+If+Ax/yF9Uwv8Az7j9y/yPzCf/AIJMfCiRPLbwC2321G6H/tSpU/4JSfDG
OybT08Ct5TSK7D7fc53KCBz5mf4jxnHNfpx/wiujf8+if98ij/hFdG/59E/75FH9mZb/AM+I
f+Ax/wAg+q4X/n3H7kfmWn/BK34bx2n2BPBLCEuGMf2655IBAJ/ec4BP0zTY/wDglX8NojuT
wQ3439yf/alfpt/wiujf8+if98ij/hFdG/59E/75FH9mZa96MP8AwGP+QfVcK96cfuR+Zcn/
AASu+HE3+s8Et6f8f1z/APHKIv8Aglb8OISxi8FON3X/AImFz/8AHK/TT/hFdG/59E/75FH/
AAiujf8APon/AHyKP7Ly3/nxD/wGP+QfVcL/AM+4/cj8y5f+CVvw3nXbL4JY/wDb9c//ABym
n/glX8Niu0+CW/8AA+5/+OV+m3/CK6N/z6J/3yKP+EV0b/n0T/vkUf2Xln/PiH/gMf8AIPqu
F/59x+5H5k/8OqvhtuVv+EJf5Tkf8TC5/wDjlWLb/gln8OWuVafwZIw/i3ahc/8Axyv0u/4R
XRv+fRP++RQPC2jjpar/AN80f2Xlv/PiH/gMf8g+q4X/AJ9x+5Hzx+yr+zdpvwd0W18OaDpf
2Wztt3kw+YzbdzFjyxJ5ZieT3r6Us4/KtlT0FMttMtLX/UxBfpViuyMY04qMVZLRJbJG8Uoq
yP/Z</binary>
</FictionBook>
