<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?><FictionBook xmlns="http://www.gribuser.ru/xml/fictionbook/2.0" xmlns:xlink="http://www.w3.org/1999/xlink"><description><title-info><genre>antique</genre><author><first-name>Сяргей</first-name><last-name>Белаяр</last-name></author><book-title>Волат</book-title><lang>ru</lang></title-info><document-info><author><first-name>Сяргей</first-name><last-name>Белаяр</last-name></author><program-used>calibre 0.8.11</program-used><date>14.8.2014</date><id>e25a3799-c498-42cc-a531-fb77fcbdaf2d</id><version>1.0</version></document-info></description><body>
<section>
<empty-line /><p><strong>СЯРГЕЙ БЕЛАЯР</strong></p>

<p><strong>Волат</strong></p>

<p><emphasis>Прыпяцкае Палессе.</emphasis></p>

<p><emphasis>19 мая 1974 года.</emphasis></p>

<p>Вавілонскі гармідар у самы разгар працоўнага дня не мог не прыцягнуць увагі старшыні калгаса «Чырвоны камунар» Вікенція Прохаравіча Лабудзькі.</p>

<p>—		А гэта яшчэ што такое? — здзівіўся старшыня, «закіпаючы» ад праведнага гневу. Нядбалага стаўлення да працы Лабудзька не трываў. Як і не меў права дапусціць прастою тэхнікі. — Мікалай, давай да народа!</p>

<p>Шафёр паслухмяна кіўнуў, крутануў руль і накіраваў УАЗ-469 да работнікаў. Спыніўся ў некалькіх метрах ад калгаснага люду.</p>

<p>Вікенцій Прохаравіч выбраўся з машыны, са злосцю пляснуў дзверкай і гучна пацікавіўся:</p>

<p>—		Што тут адбываецца?</p>

<p>На вялікае здзіўленне старшыні яму ніхто не адказаў. Гэта выклікала ў Лабудзькі замяшанне. Ён прывык, што падначаленыя слухаюцца яго, як пана.</p>

<p>—		Што тут адбываецца? — паўтарыў Вікенцій Прохаравіч.</p>

<p>Па натоўпе пранеслася «Старшыня прыехаў!», людзі павярнулі галовы, але па-ранейшаму маўчалі, нібы не адважваючыся паведаміць начальству дрэнную навіну.</p>

<p>—		Чаго стаім, не працуем? Ці зарплаты занадта вялікія? — з'едліва спытаў Вікенцій Прохаравіч, строга аглядаючы прысутных.</p>

<p>Некалькі імгненняў панавала цішыня, а затым нехта прамовіў:</p>

<p>—		Разумееш, старшыня, тут такая справа...</p>

<p>—		Якая яшчэ справа? — раззлаваўся Лабудзька, не даслухаўшы да канца.</p>

<p>—		Вы павінны працаваць, а замест гэтага стаіце! Хочаце сарваць план? Ды за такое я з вас тры скуры злуплю!</p>

<p>—		Ты не кры чы, Вікенцій Прохаравіч, — пачулася з іншага боку. — А лепш па гля дзі сам!</p>

<p>Старшыня калгаса «Чырвоны камунар» пачырванеў ад такога нахабства. Ледзь не задыхнуўся ад абурэння. Але галаву ўсё ж такі павярнуў.</p>

<p>Натоўп расступіўся.</p>

<p>—		Маці мая! — вы ціснуў Лабудзька, гледзячы на гіганцкі, больш за чатыры метры даўжынёй шкілет, што месціўся ў балотнай жыжцы. — Гэта яшчэ што такое?..</p>

<p>—		Ды х... гэта значыць Бог яго ведае, — адказаў трактарыст Клім Яворын, перакочваючы ў роце цыгарэту, якая сыходзіла смярдзючым дымком. — Знайшлі вось...</p>

<p>Ад трактарыста несла перагарам, аднак старшыня не стаў рабіць Яворыну заўвагі. Не да таго было. Узрушаны Вікенцій Прохаравіч моўчкі разглядаў знаходку. Косці маглі належаць чалавеку. Калі б не іх памеры...</p>

<p>—		Мы пусцілі ваду па дрэнажнай канаве, — растлумачыў Радзіхін — аператар кустарэза, — і, як толькі ўзровень вады панізіўся, з балота паказалася вось гэта...</p>

<p>Лабудзька не чуў калгасніка. Словы даносіліся да Вікенція Прохаравіча як быццам праз тоўсты пласт ваты. З памяці нечакана ўсплыў дзіцячы ўспамін — бабулін аповед пра волатаў. Міфалагічных істот, якія адрозніваліся вялізным ростам і немалой сілай.</p>

<p>«Няўжо нам трапіліся рэшткі аднаго з іх? — падумаў старшыня. — Атрымліваецца, не хлусіла бабуля...»</p>

<p>У сэрца кальнула ледзяная іголка страху. Цела пакрылася халодным ліпкім потам. Старшыня раптам усвядоміў, чым можа абярнуцца выяўленне артэфакта. Давядзецца спыняць працу, выклікаць з горада археолагаў, паведамляць па інстанцыях. Вікенцію Прохаравічу стала невыносна жудасна ад разу­мения таго, што з-за непазбежнай паўзы план меліярацыі не будзе выкананы, што ён, Лабудзька, стане непасрэдна вінаватым у сабатажы Пастановы Пле­нума ЦК КПСС...</p>

<p>Аднак куды страшней было іншае. Ні выклік «на дыван», ні адхіленне ад пасады, ні страта прывілеяў, а арышт, турма, суд і этапаванне ў Сібір...</p>

<p>«Калі не вышэйшая мера сацыяльнага пакарання...»</p>

<p>Легенда, якая стала рэальнасцю, пагражала перавярнуць усю савецкую гістарычную навуку, падарваць асновы марксісцка-ленінскага вучэння, пахіснуць асновы дзяржавы...</p>

<p>Зямля імкліва сыходзіла з-пад ног. Перспектыва скончыць свой жыццёвы шлях ад кулі ката палохала. Да смерці старшыня гатовы не быў.</p>

<p>Лабудзька выцягнуў з кішэні пінжака насоўку і прамакнуў ёй лысіну і шыю. Дыханне давалася з цяжкасцю. Рукі па-здрадніцку дрыжалі.</p>

<p>«Чаму ўсё гэта здарылася менавіта са мной?»...</p>

<p>Сэрца перапаўняла горкая крыўда.</p>

<p>Старшыня калгаса «Чырвоны камунар» з нянавісцю і злосцю глядзеў на шкілет. Два рады зубоў нагадвалі ўсмешку. Вікенцію Прохаравічу здавалася, што нябожчык-волат насміхаецца над ім. А гэта раніла мацней за жалеза. Чаго-чаго, а здзеку над сабой Лабудзька вытрываць не мог.</p>

<p>—		Іван! — не адрываючыся ад костак, паклікаў бульдазерыста Вікенцій Прохаравіч.</p>

<p>—		Тут я! — адгукнуўся хлопец.</p>

<p>—		Для цябе ёсць праца! — сказаў старшыня, павярнуўшы галаву да Пракруста. — Заводзь «сотку»! Трэба зраўняць тут усё з зямлёй!..</p>

<p>Бачачы нерашучасць калгасніка, Лабудзька дадаў:</p>

<p>—		Атрымаеш падвойную прэмію!.. І прагулы спішу!</p>

<p>—		Гэта іншая справа! — шырока ўсміхнуўся хлопец і паабяцаў: — Зраблю!</p>

<p>—		Таварышы, разыходзьцеся па рабочых месцах! — распарадзіўся стар­шыня. — Тут няма нічога цікавага! Давайце, давайце!..</p>

<p>Вось толькі выконваць загад начальства ніхто не спяшаўся. Страху Лабудзькі не бачыў толькі сляпы.</p>

<p>—		Добра!.. Будзе прэмія і вам! — скрыгатнуўшы зубамі, сказаў Вікенцій Прохаравіч.</p>

<p>Меліяратары сустрэлі навіну радасным гулам. Лёс дзіўнай знаходкі ўжо больш нікога не цікавіў.</p>
</section>

</body></FictionBook>